02.09.2012 Маладэчна: назіральнікаў АБСЕ здзіўляе, што ў горадзе выбары не адчуваюцца
Назіральнікі ад АБСЕ 30 і 31 жніўня сустракаліся з удзельнікамі выбарчай кампаніі ў Маладэчне. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі, адзін з якіх – з Нарвегіі, другі – з Нідэрландаў, былі здзіўлены, што ў час, калі кампанія мусіць быць у поўным разгары, нідзе на вуліцах горада гэтага не адчуваецца.
02.09.2012 Назіральнік: “ЦВК “штампуе” адказы на скаргі, не звяртаючы на іх увагі”
Эдуард Баланчук прыйшоў да такой высновы, атрымаўшы чарговы адказ з ЦВК на сваю скаргу, дзе нават прозвішча кандыдаткі, наконт якой ён пісаў, было зусім іншым: замест прозвішча “Г.Б.Лазоўская”, кандыдаткі, наконт якой пісаў назіральнік, пазначана “Г.Б.Мандроўская”.
02.09.2012 Баранавічы: Статкевіча–старэйшага павіншавалі з Днём ведаў
Разглядаючы старыя фотаздымкі, ён расказаў, як хвалілі настаўнікі Мікалая за “формулы Статкевіча”, за нетрадыцыйныя спосабы рашэння задач па фізіцы і матэматыцы. Цікава было паслухаць, як абітурыент Мікалай Статкевіч знайшоў памылку ва ўмовах задачы па матэматыцы пры паступленні ў вышэйшае вайсковае вучылішча.
02.09.2012 Пінск: чыноўнік заявіў, што вынік выбараў залежыць ад настаўнікаў
Газета “Полесская правда” у № 70 ад 1 верасня надрукавала інтэрвью “Выхаваць грамадзяніна” з намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама Іванам Багатка. Чыноўнік заявіў аб залежнасці выніку выбараў ад супрацоўніцтва настаўнікаў і вертыкалі.
02.09.2012 На Палессі назіральнікі АБСЕ сустракаюцца з суб’ектамі выбарчага працэсу
Доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЕ Лое Легранж і Ханс Като Хадл пачалі сваю працу ў Палескім регіёне. Па словах спадара Ханса Като Хадла, пакуль усе суб’екты выбарчага працэсу з ахвотай ідуць на кантакт і дзеляцца неабходнай інфармацыяй.
02.09.2012 Маладэчна: Кандыдату вынесена папярэджанне
Акруговая камісія Маладэчанскай гарадской акругі №72 вынесла папярэджанне кандыдату ад Партыі БНФ Яну Лагвіновічу за тое, што ён не прадаставіў копію загаду з месца працы аб выбарчым адпачынку. З гэтай нагоды кандыдат накіраваў скаргу ў ЦВК.
01.09.2012 У Брэсце суд падтрымаў забарону пікету салідарнасці з палітвязнямі
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, суд не прыняў да ўвагі, што рашэнне, на якое спасылаецца ў сваё адмове гарвыканкам, парушае правы грамадзян на мірныя сходы і не дае магчымасці публічна выказваць свае перакананні.
01.09.2012 Гендырэктара “Беларускай калійнай кампаніі” прасоўваюць па дэпутацкай лесвіцы
У трох раёнах Магілёўшчыны адзінагалосна ў Савет Рэспублікі быў вылучаны гендырэктар “Беларускай калійнай кампаніі” Валерый Іваноў. Назіральнікі ўзгадваюць фальсіфікацыі выбаркамаў падчас парламенцкай кампаніі 2008 году, калі цяперашні дэпутат ПП НС Іваноў канкураваў на Шклоўскай акрузе з апазіцыянерам Рыгорам Кастусёвым.
01.09.2012 Жлобін: дзеючы дэпутат райсавета зняўся з выбараў на карысць старшыні райвыканкама
Кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Ігар Чарняўскі, вылучаны ад працоўнага калектыву Беларускага металургічнага завода, зняўся з перадвыбарнай гонкі на карысць іншага кандыдата - старшыні Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка. Пра гэта Ігар Чарняўскі заявіў, выступаючы па беларускім тэлебачанні.
01.09.2012 Гродзеншчына: райвыканкамы не зацікаўлены кандыдатамі ў дэпутаты
Сайты райвыканкамаў Ваўкавыска, Зэльвы, Слоніма, Іўя і Ліды спынілі інфармаванне пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
01.09.2012 Брэст: суд падтрымаў забарону пікету “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”
Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека, які спрабаваў аспрэчыць рашэнне мясцовых уладаў пра забарону пікету пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
01.09.2012 Людміла Пеціна: Жанчыны адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах, каб не марнаваць час дарма
Для больш актыўнага ўдзелу жанчын у палітычным працэсе неабходна змяніць выбарчы працэс у Беларусі ў цэлым, лічыць старшыня грамадскага аб'яднання «Жаночы незалежны дэмакратычны рух» і сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Людміла Пеціна.
01.09.2012 Гомель: на тэлебачанні не хацелі прымаць скаргу кандыдата Няпомняшчых
Паколькі прычыну забароны тэлевыступу кандыдату ніхто не патлумачыў, ён вырашыў высветліць гэта ў кіраўніцтва мясцовага ТБ. Як аказалася на практыцы, гэта не так проста.
01.09.2012 Чаму Бяляцкі з першага “І” неўзлюбіў савецкую педагогіку
Алесь Бяляцкі пайшоў у школу №5 горада Светлагорску у 1969 годзе. З першага да апошняга класа адвучыўся там. Школа была зусім побач з домам, літаральна ў адной хвіліне хады, праз дарогу.
31.08.2012 Зміцер Дашкевіч: "Люблю Беларусь!" (відэа)
Відэафільм, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце, прысвечаны лідэру “Маладога Фронту” Зміцеру Дашкевічу, які з 24 сакавіка 2011 года адбывае пакаранне па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве. Насамрэч яго пакаралі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.










