26.09.2020 Спіс затрыманых у суботу 26 верасня
У суботу, 26 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах.
26.09.2020 Супраць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" распачалі крымінальныя справы
Пяць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сталі фігурантамі крымінальнай справы "аб масавых беспарадках". Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі.
25.09.2020 Хроніка пераследу ў Беларусі 25 верасня
У пятніцу, 25 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых.
25.09.2020 У Беларусі ўзбудзілі яшчэ дзве крымінальныя справы па "масавых беспарадках"
Праваабаронцам "Вясны" 25 верасня стала вядома аб узбуджэнні яшчэ двух крымінальных спраў у Беларусі па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). У рамках крымінальных справаў паводле гэтага артыкула затрыманыя 18-гадовы актывіст з Заслаўя Іван Красоўскі і магілёвец Аляксей Пахомаў.
25.09.2020 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне
Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне, верагодна, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.
25.09.2020 У ААН заклікалі ўлады Беларусі вызваліць з-пад варты Марыю Калеснікаву
Эксперты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі павінны выпусціць з-пад варты члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыю Калеснікаву.
25.09.2020 Адвакатку Людмілу Казак аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыі на 25 базавых
На адвакатку Людмілу Казак складзеныя два пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
25.09.2020 Судовыя працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту працягваюцца 25 верасня
25 верасня працягваюцца судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыі пратэсту пасля таемнай інаўгурацыі і на ранейшых мірных сходах.
25.09.2020 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай
Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.
25.09.2020 Віцебскія міліцыянты спрабавалі патрапіць у кватэру Севярынцаў
Супрацоўнікі аддзела міліцыі Першамайскага раёна Віцебска сказалі, што ім трэба агледзець лоджыю ў кватэры, але бацькі вядомага палітыка Паўла Севярынца не пусцілі нязваных гасцей без санкцыі пракурора.
24.09.2020 Новыя затрыманні 24 верасня. Пераслед у Беларусі
У чацвер, 24 верасня, праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра новыя факты пераследу па палітычных прычынах.
24.09.2020 Стан палітвязня Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся
Стан палітзняволенага адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Дзмітрый Лаеўскі.
24.09.2020 Адвакатку Людмілу Казак затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы
Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч.
24.09.2020 Хроніка судовых працэсаў на ўдзельнікамі акцый за 24 верасня
Увечары 23 жніўня ў Мінску і рэгіёнах адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту ў адказ на парвядзенне таемнай інагурацыі А. Лукашэнка.
24.09.2020 Спіс затрыманых на вечаровых акцыях пратэсту пасля інаўгурацыі Лукашэнкі
Увечары 23 верасня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якaя прайшла днём.










