05.09.2012 Светлагорск: ніякай агітацыі няма
Па словах С. Дайнекі, па ўсёй верагоднасці, паўторыцца сітуацыя ранейшых выбараў: у апошнія дні перад галасаваннем паштовыя скрыні жыхароў закідваюцца агітацыйнымі матэрыяламі. Ці могуць выбаршчыкі ў такой спешцы знаёміцца з праграмамі кандыдатаў ці хоць бы запомніць іх прозвішчы?
05.09.2012 Баранавічы: ад кандыдата патрабуюць выкрэсліць з праграмы крытыку гарвыканкама
Кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Мікалай Чарнавус прадставіў сваю праграму для друку ў газету “Наш край”, аднак галоўны рэдактар афіцыйнага выдання Міхась Шубіч настойліва папрасіў яго выкрэсліць тыя месцы, дзе крытыкуецца гарвыканкам.
05.09.2012 Жодзіна: назіральнікі АБСЕ сустрэліся з праваабаронцамі
Больш за дзве гадзіны доўжылася размова жодзінскіх удзельнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, праваабаронцаў Святланы і Аляксея Лапіцкіх з назіральнікамі місіі АБСЕ. Сустрэча адбылася 4 верасня ў офісе мясцовага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
05.09.2012 Салігорск: пакуль агітуе толькі апазіцыя (фота)
Агітацыйны этап выбарчай кампаніі цягнецца ўжо другі тыдзень, аднак масавай агітацыі з боку кандыдатаў ў сталіцы шахцёраў дагэтуль не назіраецца. Іншая сітуацыя з правядзеннем агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Апазіцыйны кандыдат Віктар Малочка карыстаецца гэткай магчымасцю напоўніцу. Ягонай камандай ужо праведзена некалькі пікетаў.
05.09.2012 Брэст: Андрэй Шарэнда атрымаў папярэджанне ад пракуратуры
Як высветлілася, надзорны орган улічыў акалічнасці, якія нібыта сведчаць, што грамадскі актывіст парушыў патрабаванні закона “Аб масавых мерапрыемствах”, калі браў удзел у акцыі 19 снежня 2010 года ў Мінску.
05.09.2012 На мяжы ўчынілі асабісты дагляд Віктару Карняенку
Каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенку 4 верасня ўвечары затрымалі на аўтапераходзе Каменны Лог на беларуска-літоўскай мяжы.
04.09.2012 Магілёў: аўтобусны парк адмаўляецца размяшчаць улёткі апазіцыйнага кандыдата
Намеснік дырэктара па ідэалогіі аўтобуснага парка №1 сп.Азараў у тэлефоннай размове паведаміў, што забаранілі размяшчаць улёткі кандыдата ў дэпутаты ад “Гавары праўду” Леаніда Падбярэцкага ў салонах аўтобусаў прадстаўнікі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.
04.09.2012 Барысаў: Першая сустрэча кандыдатаў з працоўным калектывам - «без прымусу»
Як заявіў у пачатку сустрэчы галоўны ідэолаг завода спадар Карашкоў, сустрэча адрозніваецца ад тых, што праводзіліся ў іншыя кампаніі тым, што прыходзіць на яе ніхто не прымушаў. Гэта дало свае вынікі: у пачатку сустрэчы ў зале было каля 15 чалавек, яшчэ столькі ж падцягнулася пазней.
04.09.2012 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Сяргея Парсюкевіча на нерэгістрацыю кандыдатам
Віцебскі актывіст кампаніі "Гавары праўду" збіраўся балатавацца па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. Частку подпісаў акруговая выбарчая камісія прызнала несапраўднымі, і ў гэтым рашэнні яе падтрымалі спачатку ЦВК, а потым і Вярхоўны суд.
04.09.2012 Магілёўская міліцыя спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да апазіцыйнага кандыдата
Матэрыялы справы аб інцыдэнце з Леанідам Падбярэцкім міліцыя перадала ў адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва. Акрамя таго, міліцыя вярнула кандыдату ў дэпутаты агітацыйны стэнд.
04.09.2012 Праваабаронца абмеркаваў з пракурорамі Віцебшчыны праблемы недапушчальнасці катаванняў
У Віцебскай вобласці прайшла ўнікальная кампанія: на працягу ліпеня- жніўня 2012 года праваабаронца Павел Левінаў наведаў абласную і ўсе раённыя пракуратуры, каб пазнаёміць пракурорскіх работнікаў з заўвагамі Камітэта супраць катаванняў ААН.
04.09.2012 Магілёў: “Разбіральніцтва” з кандыдатам Леанідам Падбярэцкім -- сёння
У Ленінскім РАЎСе кандыдат ў дэпутаты прабыў каля гадзіны, пасля чаго яго адпусцілі, выпісаў пры гэтым яму позву на сёння, на 18-00. Агітацыйны стэнд з улёткамі і плакатамі яму не вярнулі.
04.09.2012 Быхаў: сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах -- у працоўны час
Сёння кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81, старшыня Слаўгарадскага райсавета і Слаўгарадскай раённай арганізацыі РГА “Белая русь Таццяна Кананчук праводзіла ў Быхаве сустрэчу з працоўным калектывам Быхаўскага хлебазавода – філіяла РУПП “Магілёўхлебпрам” у працоўны час.
04.09.2012 Да ўвагі Назіральнай Рады: Кандыдат Содзель дапускае зняважлівыя выказванні на адрас апанентаў
"Прагаласаваўшы за кандыдата ад Камуністычнай партыі Беларусі, вы падтрымаеце стабільнасць і ўласны дабрабыт. І выступіце супраць празаходніх грантасмокаў ад так званай апазіцыі, якую ўтрымліваюць еўра-амерыканскія распаўсюднікі дэмакратыі,” – утрымліваецца ў тэксце.
04.09.2012 Слонім: райвыканкам дадаў месцы для сустрэч з выбаршчыкамі
З самога пачатку Слонімскі райвыканкам вызначыў найменш месц для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці, але нядаўна чыноўнікі ўнеслі дапаўненне ў сваё ранейшае рашэнне.










