07.09.2012 Мінск: Палітвязні – адна з тэмаў выступаў кандыдатаў ад БНФ і АГП
Яўген Рыбакоў і Анатоль Лябедзька балатуюцца па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. Падчас учарашняга эфіру на “Беларусь-1” яны выступілі з асуджэннем наяўнасці палітвязняў у краіне. Лідар АГП агучыў прозвішчы некаторых зняволеных.
07.09.2012 Мінск: міліцыя канфіскавала ў “Гавары праўду!” тысячы агітулётак і газет
Увечары 6 верасня ў офіс кампаніі “Гавары праўду!” у Мінску прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, нібыта атрымалі на актывістаў скаргу ад суседзяў. Убачыўшы друкаваныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў офісе, міліцыянты канфіскавалі іх для правядзення экспертызы.
07.09.2012 Слуцк: Грамадскага актывіста аштрафавалі “за налепкі” на мільён рублёў
На паседжанні адміністрацыйнай камісіі ў Слуцкім райвыканкаме Віталя Амяльковіча прызналі вінаватым у расклейванні налепак у горадзе. Справу разглядалі пяцера сяброў камісіі, сярод якіх былі Юрый Скрыган, галоўны юрыст райвыканкама, і Андрэй Заяц, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку Слуцкага РАУС.
07.09.2012 Слуцк: Кандыдата ў дэпутаты не пусцілі на сустрэчу з Барысам Батурам
У адміністрацыі райвыканкама фільтравалі жадаючых патрапіць на прыём да старшыні аблвыканкама Барыса Батуры. Па словах кандыдата ў дэпутаты па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандра Шыловіча, яго спроба сустрэцца 5 верасня са старшынёй Мінаблвыканкама скончылася нічым.
07.09.2012 Брэст: улады лічаць немэтазгодным пашыраць колькасць месцаў для агітацыі
Такую выснову можна зрабіць з адказу, які атрымаў кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 Ігар Маслоўскі на сваю скаргу ў аблвыканкам наконт абмежаванняў, уведзенных гарадскімі ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.
07.09.2012 Вынікі назірання за абскарджаннем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
У перыяд з 22 па 25 жніўня ў Цэнтральную камісію паступіла 56 скаргаў на рашэнні АВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў і адна скарга на рашэнне АВК аб адмове раней прынятага рашэння аб рэгістрацыі кандыдата. У Вярхоўны суд паступіла 19 скаргаў.
07.09.2012 У брэсцкіх анархістаў адбыліся ператрусы
Прайшлі ператрусы ў кватэрах брэсцкіх анархістаў, у выніку чаго былі канфіскаваны кампутары і асабістыя рэчы маладых людзей. Акрамя таго, усім былі ўручаны позвы на размову ў КДБ. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Казлянка, да якога дамоў прыходзілі пад час яго адсутнасці.
07.09.2012 “Магілёўскія ведамасці” з праграмамі кандыдатаў у шапіках прадаюць па 1-2 асобнікі
Пра гэта паведамляюць кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы. Афіцыйна наклад газеты “Магілёўскія ведамасці” №91 ад 6 верасня 2012 года мае наклад 10 855 асобнікаў. У свабодным жа доступе – адзінкі.
07.09.2012 Конкурс на ўдзел у доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.
07.09.2012 Для абвесткі кандыдата ад апазіцыі месца ў газеце не знайшлося
Галоўны рэдактар газеты Аляксандр Іваноў сказаў, што менавіта для абвесткі Кабанава месца ў газеце няма, бо неабходна рэзерваваць рэкламныя старонкі для абвестак спачуванняў па памерлых альбо па іншых нагодах.
07.09.2012 У Менску затрыманы Павал Вінаградаў
У Менску 7 верасьня раніцай на кватэры па месцы жыхарства быў затрыманы лідэр моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Павал Вінаградаў. Яго адвезлі ў Маскоўскі РУУС.
07.09.2012 Распаўсюдніка недзяржаўнай газеты «Новы час» Аляксандра Процку аштрафавалі
6 верасня адбылося паседжанне адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля, на якім разглядаўся пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні Аляксандра Процкі. Сябра Руху «За свабоду» заключыў афіцыйную дамову з рэдакцыяй газеты «Новы час» на распаўсюд выдання.
07.09.2012 У офісе «Гавары праўду!» супрацоўнікі міліцыі правялі вопіс маёмасці
У офісе кампаніі «Гавары праўду!» супрацоўнікі міліцыі вечарам 6 верасня правялі вопіс маёмасці.
06.09.2012 Салігорск: Выбаркам вынес папярэджанне кандыдату Віктару Малочку
6 верасня акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату ў дэпутаты па Салігорскай гарадской акрузе №68 Віктару Малочку. Як паведамляе назіральнік Леанід Мархотка, які прысутнічаў на паседжанні, камісія налічыла чатыры парушэнні выбарчага заканадаўства камандай Віктара Малочкі падчас агітацыі.
06.09.2012 Рэчыца: судовыя выканаўцы спрабавалі спагнаць грошы па месцы працы апазіцыйнага кандыдата
6 верасня трое судовых выканаўцаў Рэчыцкага раённага суда прыбылі на аб’ект прыватнага прадпрыемства, у якім працуе апазіцыйны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антон Няфёдаў. Яны запатрабавалі аддаць з касы грашовыя сродкі нібыта ў лік запазычанасці прадпрыемства. Калі работнікі адмовіліся, судовыя выканаўцы выклікалі міліцыянтаў.










