08.09.2012 Затрыманне кандыдата Падбярэцкага ў Магілёве (відэа)
Кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі быў затрыманы 4 верасня ў Магілёве пры спробе зладзіць агітацыйны пікет.
08.09.2012 Як здымаўся тэлевыступ кандыдата Аўтухова (відэа)
Кадры са студыі Тэлерадыёкампаніі "Віцебск", зробленыя падчас падрыхтоўкі да запісу тэлевізійнага выступу кандыдата ў дэпутаты Леаніда Аўтухова (Партыя БНФ), уперамежку з фрагмэнтамі трансляцыі тэлевыступу.
08.09.2012 У труне мы бачылі вашыя выбары! (відэа)
Менавіта так выказаў стаўленне да Выбараў у Палату прадстаўнікоў.. адзін з жыхароў старасвецкага мястэчка Індура, што на Гарадзеншчыне, пракаментаваўшы такое арыгінальнае размяшчэнне плаката "Выбары 23 сентября 2012..." у адным з вокнаў установы "Ритуальные принадлежности"....
07.09.2012 Іван Шэга: Рэальных выбараў, мы ведаем, няма (відэа)
Слонімскі грамадска-палітычны актывіст і кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ Іван Шэга пра сваю пазіцыю адносна выбараў 2012-га году і пра пазіцыю партыі да гэтай выбарчай кампаніі.
07.09.2012 У Брэсце ўзяліся за анархістаў
У Брэсце на кватэрах у чатырох анархістаў 6 верасня адбыліся ператрусы, нагодай для якіх стаў муляж выбуховай прылады, знойдзены яшчэ 8 лютага ў сметніцы на вуліцы Янкі Купалы. У выніку ператрусаў канфіскаваны сістэмныя блокі і флэшкі, маладзёны выкліканы на допыты ў КДБ.
07.09.2012 Горкі: акруговая камісія вынесла папярэджанне Андрэю Юркову
Кандыдат у дэпутаты па Горацкай акрузе № 82 Андрэй Юркоў замовіў і надрукаваў свае перадвыбарчыя ўлёткі лічбавым спосабам у прыватнага прадпрымальніка, які не мае ліцэнзіі на афсетны друк. На лічбавы друк ніякая ліцэнзія не патрэбная.
07.09.2012 Бабруйск: праграму апазіцыйнага кандыдата адмовіліся друкаваць бясплатна
"Аляксандр Казак, галоўны рэдактар "Бабруйскага Жыцця", пачытаў мае матэрыялы і заявіў, што "гэта не праграма, а агітацыйны матэрыял", таму за тое, каб яго надрукаваць, я мушу заплаціць, - кажа Мацвей Хатары, сябра АГП.
07.09.2012 Маладэчна: разнарадка на колькасць прысутных на сустрэчы з кандыдатам Кулешам
Выбаршыкаў на сустрэчу з кандыдатам па Маладэчанскай сельскай акрузе №73 Станіславам Кулешам збіраюць не толькі праз абвесткі. Напрыклад, у СШ №9 існуе разнарадка... на колькасць бацькоў вучняў гэтай школы: з кожнага класа іх павінна прыйсці не менш за 6 чалавек, за што адказныя класныя кіраўнікі.
07.09.2012 Слонім: апазіцыйныя кандыдаты актыўна вядуць агітацыю
У Слоніме распачалася актыўная агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты Івана Шэгі, сябра ПБНФ, і Міхаіла Караткевіча, сябра “Справядлівага свету”.
07.09.2012 Паляванне на «Гавары праўду!» працягваецца: затрыманы Аляксандр Арцыбашаў
7 верасня каля 16:30 каля пад’езда свайго дома адбылося затрыманне актывіста моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Арцыбашава.
07.09.2012 Рагачоўская газета арганізавала траўлю грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча
Невядомы карэспандэнт піша пра актывіста «змагар», «петушыўся», а пра прадстаўнікоў апазіцыі - «абкурыўшыся і перабраўшыя гарэлкі оппы завылі на сваіх сайтах». Аўтар артыкулу сцвярджае, што «Злодзей павінен сядзець у турме», і дадае «увесь Рагачоў вельмі спадзяецца на такі вынік!».
07.09.2012 Зэльвенскі раён: сустрэча з выбаршчыкамі спынена адміністрацыяй
Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння, 7 верасня, раніцай перад пачаткам працоўнага дня, наведалі СВК “Славуцічы” Зэльвенскага раёна, дзе на мясцовым мехдвары планавалася сустрэча з выбаршчыкамі.
07.09.2012 Баранавічы: теледэбаты не адбыліся
Кандыдат ў дэпутаты Вольга Палітыка адмовілася прыняць удзел у тэледэбатах. Яна паведаміла, што пасля прагляду тэлевыступлення Мікалая Чарнавуса 28 жніўня ў яе няма ніякага жадання спрачацца з гэтым кандыдатам у дэпутаты.
07.09.2012 Калінкавічы: за два месяцы – два матэрыялы пра выбары
Недзяржаўныя інтэрнет-рэсурсы практычна не цікавяцца выбарамі. За больш чым два месяцы парламенцкай кампаніі на незалежных калінкавіцкіх інтэрнэт-старонках змешчаны толькі два матэрыялы на гэту тэму.
07.09.2012 У Калінкавічах агітацыі пакуль не відаць
Палова тэрміну, адведзенага на агітацыю па выбарах у Палату прадстаўнікоў, ужо прайшла. Але ў Калінкавіцкім раёне дагэтуль няма ні агітацыйных плакатаў кандыдатаў у дэпутаты, ні пікетаў.










