14.09.2012 У эфір беларускага тэлебачання і радыё не прайшлі 33 выступы кандыдатаў ад АГП
33 з 68 магчымых тэле-і радыёвыступаў спікераў Аб'яднанай грамадзянскай партыі былі забароненыя да трансляцыі на беларускім тэлебачанні і радыё, паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.
14.09.2012 Баранавічы: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць 2-5 чалавек
Адзін з супрацоўнікаў ЖЭСа паведаміў, што аб’явы аб сустрэчы з кандыдатам разносілі па кватэрах і іх расклеівалі ў пад’ездах. Аднак на сустрэчу прыйшло ўсяго 5 чалавек, трое з якіх былі супрацоўнікі ЖЭСа.
14.09.2012 Адміністрацыя "Віцьбы" спрабавала разагнаць пікет кандыдата Мікуліна
Месца насупраць прахадной віцебскага кандытарскага камбіната "Віцьба" вызначана для пікетавання згодна з рашэннем мясцовых уладаў. Але кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла, што агітацыйны пікет тут непажаданы.
14.09.2012 Назіральнікаў на трэнінгі для ўчастковых камісій не запрасілі
У інтэрв’ю Салігорскаму тэлеканалу старшыня Салігорскай сельскай выбарчай камісіі Таццяна Ярота раскрыла асноўную таямніцу неабходнасці правядзення трэнінгаў. Аказваецца, падчас працы ўчастковых камісій “некаторыя назіральнікі могуць павесці сябе непрадказальна”, і камісіям бывае “цяжка прыняць правільнае рашэнне”.
14.09.2012 У Быхаве -- першая сустрэча кандыдата ад Партыі БНФ з выбаршчыкамі
Сёння, 14 верасня, у 8-45 раніцы адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 Сяргея Антонава з працоўным калектывам Быхаўскай раённай бальніцы.
14.09.2012 Кандыдату Алесю Стральцову вынеслі папярэджанне
Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №52 Алесю Стральцову акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне. Падставай для гэтага стала тое, што Стральцоў нібыта выпусціў агітацыйны плакат без выходных дадзеных.
14.09.2012 Хоцімск: Кандыдата выклікаюць у райвыканкам
13 верасня кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з Хоцімска Валерый Каранкевіч атрымаў заказны ліст з мясцовага райвыканкама. У лісце за № 25 кандыдату прапаноўваецца з’явіцца ў Хоцімскі райвыканкам “для азнаямлення і падпісання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні”.
14.09.2012 Жодзіна: кандыдат апынуўся перад зачыненымі дзвярыма
13 верасня сустрэча кандыдата ад КПБ Сяргея Васілеўскага ў ДК "Равеснік" у Жодзіне не адбылася - на яе прыйшоў толькі адзін выбаршчык, а ў афіцыйна выдзеленым памяшканні пад шырмай “рамонту" аказаліся банкетныя сталы пад белымі вясельнымі абрусамі.
14.09.2012 Брэст: дзяржаўнае тэлебачанне не хоча адказваць за ўвядзенне цэнзуры
Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч, якая вылучана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, так і не атрымала пісьмовага адказу ад кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Брэст” наконт забароны ўжываць падчас тэлевізійнага звароту да выбаршчыкаў словы “байкот”, “пікет” і “Лукашэнка”.
14.09.2012 Рэчыца: сустрэча з выбаршчыкамі – у працоўны час
13 верасня ў Рэчыцкім раёне кандыдат у дэпутаты Адам Вашкоў праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі ў працоўным калектыве лясгаса. Адміністрацыя запатрабавала ад работнікаў прыйсці перад пачаткам працоўнага дня. А працягвалася сустрэча ўжо ў працоўны час.
14.09.2012 Пінск: Дэпутат-кандыдат парушае рашэнне гарвыканкама (фота)
Перадвыбарчыя плакаты дзеючай дэпутаткі ПП НС Зінаіды Мандроўскай, якая на другі тэрмін балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, з’явіліся ў вітрынах некаторых пінскіх крамаў і на дзвярах некаторых установаў горада. Гэта з’яўляецца парушэннем рашэння Пінскага гарвыканкама.
14.09.2012 Мінск: кандыдата ад «Справядлівага свету» не пусцілі ні на тэлебачанне, ні на радыё, ні ў газету
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Віктар Буры не змог прадставіць выбаршчыкам сваю перадвыбарчую праграму ні на беларускім тэлебачанні, ні на радыё, ні ў дзяржаўнай газеце.
14.09.2012 Пінская міліцыя рыхтуецца да забурэнняў?
Міліцыя Пінскага раёна праінфармавала грамадзян аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і аб адказнасці за парушэнне гэтага парадку. Акрамя таго, пінчукоў праінфармавалі аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку.
14.09.2012 У Берасьці затрымалі Зьміцера Шурхая
Актывіст быў вызвалены ў 22 гадзіны. У яго забралі 5000 улётак для вывучэньня, але яны, хутчэй усяго, будуць зьнішчаны, паколькі не маюць зыходных дадзеных, сказалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС.
13.09.2012 Магілёў: кандыдатка дамаглася павелічэння колькасці месцаў для агітацыі
Пасля заявы кандыдаткі па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 Аксаны Закрэўскай у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна ёй далі яшчэ пяць пляцовак для агітацыі - у людных месцах. Дагэтуль пікеты яна магла выстаўляць толькі ў двары дома №14б па вуліцы Чалюскінцаў.










