Магілёў: кандыдату пагражае штраф за выкарыстанне гербу горада

18.09.2012 Магілёў: кандыдату пагражае штраф за выкарыстанне гербу горада

Прычына скаргі палягае ў тым, Аксана Закрэўская ў сваіх перадвыбарчых агітацыйным матэрыялах выкарыстала герб горада. У выпадку, калі яна не выправіць агітацыйныя матэрыялы – ёй пагражае штраф у памеры 2 мільёнаў рублёў (20 базавых адзінак).

Салігорск: ідэолагі арганізуюць датэрміновае галасаванне

18.09.2012 Салігорск: ідэолагі арганізуюць датэрміновае галасаванне

Напрыканцы мінулага тыдня Аддзел ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкаму распачаў працу па арганізацыі прымусовага датэрміновага галасавання. Ажыццяўляць ціск на жыхароў рэгіёна ідэолагі пачалі праз адміністрацыі мясцовых прадпрыемстваў.

Магілёў: старшыня акруговай выбарчай камісіі №84 стаў намеснікам кіраўніка горада

18.09.2012 Магілёў: старшыня акруговай выбарчай камісіі №84 стаў намеснікам кіраўніка горада

Мікалай Міхаленя апошнім часам працаваў ідэолагам на заводзе “Зеніт”. Падчас бягучай выбарчай кампаніі былі зафіксаваны выпадкі таго, што ён аддаваў негалосныя загады адміністрацыям падначаленых яму інтэрнатаў не пускаць у іх зборшчыкаў подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў.

Кандыдат прапануе жыхарам Наваполацку падтрымаць палітвязняў

18.09.2012 Кандыдат прапануе жыхарам Наваполацку падтрымаць палітвязняў

На пікеце Яраслава Берніковіча два стэнды. Адзін – з партрэтам кандыдата і палажэннямі Грамадзянскай дамовы, у межах якога працуюць удзельнікі кампаніі "Гавары праўду". Другі – з партрэтамі палітвязняў і адрасамі ўстановаў, дзе яны адбываюць тэрмін зняволення.

18.09.2012 “Брашуру, прысвечаную Бяляцкаму, яму ў рукі не далі. Паказалі здалёк”

Пра ліставанне са зняволеным праваабаронцам і яго шансы на прэмію Сахарава распавядае яго паплечніца па Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Саша Кулаева.

Праваабаронцы заклікаюць - заяві пра прымус да датэрміновага галасавання!

17.09.2012 Праваабаронцы заклікаюць - заяві пра прымус да датэрміновага галасавання!

18 верасня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звяртаюцца да выбаршчыкаў з просьбай паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні на адрас кампаніі ў інтэрнэце elections2012@spring96.org

Тыднёвая справаздача па выніках назірання: 10-16 верасня

17.09.2012 Тыднёвая справаздача па выніках назірання: 10-16 верасня

З-за зняцця вылучэнцаў АГП і Партыі БНФ колькасць безальтэрнатыўных акругаў дасягнула 15. Працягвалася цэнзура тэлевізійных і радыёвыступаў апазіцыйных кандыдатаў, іх праграм, што прадстаўляліся для публікацыі ў дзяржаўных выданнях.

Віцебск: Аляксандр Мікулін патрабуе зняць з выбараў канкурэнта Мікалая Волкава

17.09.2012 Віцебск: Аляксандр Мікулін патрабуе зняць з выбараў канкурэнта Мікалая Волкава

"Мікалай Волкаў – дзеючы дэпутат Віцебскага абласнога Савета. Але стараецца не згадваць пра гэта, балатуючыся ў парламент. Лічу, што ён свядома ўводзіць людзей у зман", -- кажа актывіст кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Мікулін. З гэтай нагоды ён і напісаў скаргу ў ЦВК.

Брэсцкая вобласць: віншаваць з дэпутатствам ужо сёння можна чатырох кандыдатаў

17.09.2012 Брэсцкая вобласць: віншаваць з дэпутатствам ужо сёння можна чатырох кандыдатаў

Пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў на Берасцейшчыне безальтэрнатыўнымі засталіся чатыры акругі: Баранавіцкая Заходняя №5, Баранавіцкая сельская акруга №7, Пружанская № 9, Пінская гарадская акруга №14.

ЦВК: Назіранне за перадачай пратаколаў “не прадугледжана”

17.09.2012 ЦВК: Назіранне за перадачай пратаколаў “не прадугледжана”

Пасля запыту ў ЦВК Алесь Капуцкі даведаўся, што прасачыць за працэсам паступлення ў акруговую камісію пратаколаў участковых камісій аб выніках галасавання ён так і не зможа. ЦВК адказала: “такія правы не прадугледжаны”, а назіральнік “можа толькі прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі пры ўстанаўленні вынікаў выбараў па выбарчай акрузе”.

Дзяржаўныя газеты дружна крытыкуюць апазіцыйнага кандыдата

17.09.2012 Дзяржаўныя газеты дружна крытыкуюць апазіцыйнага кандыдата

У апошніх нумарах газет Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў змешчаны артыкулы Арсенія Восенява (“Гавары ды не загаворвайся”, газета “Маяк”за 15 верасня) і Рыгора Лукоўскага (“А што на справе?”, газета “Івацэвіцкі веснік” за 14 верасня) з крытыкай кандыдата Валянціна Лазарэнкава.

Крычаў: Кандыдат патрабуе пазбавіць рэгістрацыі апанента

17.09.2012 Крычаў: Кандыдат патрабуе пазбавіць рэгістрацыі апанента

Кандыдат па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерый Каранкевіч падаў у Цэнтрвыбаркам скаргу на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу іншым кандыдатам у дэпутаты па акрузе, першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым.

Пра “бесстароннасць” валожынскай “Працоўнай славы”

17.09.2012 Пра “бесстароннасць” валожынскай “Працоўнай славы”

Застаецца незразумелым, якая цікавасць удзелу ў выбарах можа быць ў валожынскага выбаршчыка, які са старонак газеты нават не можа даведацца, што ў бюлетэні будзе не адно прозвішча.

Бабруйск: гарвыканкам актывізаваўся ў закліках да  галасавання

17.09.2012 Бабруйск: гарвыканкам актывізаваўся ў закліках да галасавання

На сайце Бабруйскага гарвыканкама заўважнае ажыўленне: гараджан заклікаюць галасаваць – “праявіць актыўную пазіцыю”.

Кандыдаты ад БСДП (Г) распавядаюць берасцейцам пра палітвязняў

17.09.2012 Кандыдаты ад БСДП (Г) распавядаюць берасцейцам пра палітвязняў

На пляцоўцы перад цэнтральнай універсальнай крамай Брэста, акрамя інфармацыі пра кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), з’явіўся адмысловы стэнд, прысвечаны палітычным зняволеным Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства