У Магілёве назіральнікаў ад АГП не дапускаюць да назірання

18.09.2012 У Магілёве назіральнікаў ад АГП не дапускаюць да назірання

Усё гэта адбываецца на тэрыторыі Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87. Вядома пра нядопуск да назірання за галасаваннем не меней як 30 чалавек - насуперак рэкамендацыям Цэнтрвыбаркаму.

Алесь Анціпенка: “Незалежныя СМІ сталі меньш актыўнымі ў асвятленні выбараў”

18.09.2012 Алесь Анціпенка: “Незалежныя СМІ сталі меньш актыўнымі ў асвятленні выбараў”

Падчас маніторынгу аналітыкі БАЖ прыйшлі да высновы, што выбары не сталі асноўнай тэмай беларускіх СМІ, хоць трэці этап кампаніі быў прысвечаны агітацыйнаму перыяду. Выбары па-ранейшаму саступаюць такім тэмам, як спорт і надвор’е.

Віцебск: датэрміновае галасаванне пачалося са студэнтаў і затрыманння назіральніка

18.09.2012 Віцебск: датэрміновае галасаванне пачалося са студэнтаў і затрыманння назіральніка

Пра тое, што моладзь ідзе на выбарчыя ўчасткі падчас заняткаў, паведамілі адразу некалькі назіральнікаў, якія працуюць у Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20. Каля 14 гадзін міліцыянты затрымалі актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўгена Гуцалава, які акрэдытаваны назіральнікам на 71-ым выбарчым участку.

Салігорск: “тэхнічны” кандыдат усё ж сыйшоў у адпачынак

18.09.2012 Салігорск: “тэхнічны” кандыдат усё ж сыйшоў у адпачынак

Напачатку верасня сябра БХК Леаніда Мархотка накіраваў у выбарчую камісію па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №69 зварот аб парушэнні кандыдатам у дэпутаты Ігарам Дзялендзікам артыклуа 77 Выбарчага кодэксу. На думку праваабаронцы, спадар Дзялендзік мусіў быць вызвалены ад выканання працоўных абавязкаў з даты рэгістрацыі кандыдатам да дня выбараў.

Мінск: сябра акруговай камісіі ад партыі "Зялёныя" папрасілі "не дурыць галаву"

18.09.2012 Мінск: сябра акруговай камісіі ад партыі "Зялёныя" папрасілі "не дурыць галаву"

Перад пачаткам датэрміновага галасавання Лагуцёнак прапанаваў камісіі разгледзець дзве ініцыятывы. Па-першае, пашырыць правы назіральнікаў і дазволіць ім знаходзіцца ў месцах захоўвання скрыняў для галасавання, у тым ліку і ўначы. Па-другое, прадстаўнік "Зялёных" прапанаваў паасобна лічыць бюлетэні.

Барысаў: калі прагаласавалі «дзясяткі вайскоўцаў» - загадка

18.09.2012 Барысаў: калі прагаласавалі «дзясяткі вайскоўцаў» - загадка

“Скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і зрабіць свой выбар загадзя змаглі ўжо і некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых”, - піша аўтар. Час, калі публікацыя апынулася на сайце газеты - 10.02 18.09.2012 г. - дазваляе рабіць выснову, што за дзве хвіліны галасавання ў выбарах ужо прынялі ўдзел «некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых”.

Мінск: асабістыя выбарчыя фонды стварылі 17 кандыдатаў у дэпутаты

18.09.2012 Мінск: асабістыя выбарчыя фонды стварылі 17 кандыдатаў у дэпутаты

Паводле інфармацыі АСБ «Беларусбанк», 17 з 87 кандыдатаў, якія балатаваліся ў дэпутаты ў Мінску, скарысталіся магчымасцю стварэння асабістых выбарчых фондаў падчас перадвыбарнай кампаніі.

У Віцебску падказваюць "патрэбнага" кандыдата

18.09.2012 У Віцебску падказваюць "патрэбнага" кандыдата

Дзіўную заканамернасць заўважылі назіральнікі Анатоль Родзік і Павел Левінаў. На ўзорах запаўнення бюлетэня, вывешаных на выбарчых участках, "галачка" стаіць насупраць парадкавага нумару так званага "праўладнага" кандыдата. Узоры ўжо вісяць у кабінах для галасавання.

18.09.2012 Гарадзенскі шмон 14 верасня: Як гэта было

Валер Булгакаў: Цяпер мне здаецца, што лёгіка затрыманьня была іншая: тых, хто за гэтым стаіць, цікавіла, колькі чаго разышлося і што менавіта.

Мінск: Старшыня АВК папярэджвае, што назіральнікі могуць быць “агрэсіўнымі”

18.09.2012 Мінск: Старшыня АВК папярэджвае, што назіральнікі могуць быць “агрэсіўнымі”

Інфармацыя пра гэта прагучала на паседжанні акруговай камісіі Грушаўскай выбарчай акругі №98. Там жа дыскусіі выклікала прапанова аднаго з сябраў камісіі Сяргея Вазняка, які прапанаваў праект рашэння, паводле якога забяспечваецца празрыстая працэдура падліку галасоў.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

18.09.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнік групы маніторынгу СМІ падчас выбараў у Беларусі Алесь Анціпенка. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень міру, які штогод адзначаецца 21 верасня пад эгідай ААН.

У Віцебску запрашаюць галасаваць нябожчыкаў. Другія выбары запар

18.09.2012 У Віцебску запрашаюць галасаваць нябожчыкаў. Другія выбары запар

Жыхарка Віцебску Вольга Каваленка ўжо другія выбары сустракае ў стане маральнага стрэсу: яе памерлых сваякоў упарта ўключаюць у спісы для галасавання. Гэтым разам спадарыня не вытрымала і напісала скаргу ў акруговую камісію.

Рыгор Кастусёў: “З ЦВК і акруговай камісіі мне даслалі адпіскі”

18.09.2012 Рыгор Кастусёў: “З ЦВК і акруговай камісіі мне даслалі адпіскі”

Рыгор Кастусёў 17 верасня атрымаў адказы на свае скаргі, які ён падаваў у ЦВК і акруговую камісію “на незаконнае выкарыстанне службовага становішча кандыдатам у дэпутаты Агеевым А. В.”. Як ліча Рыгор Кастусёў, з ЦВК і акруговай камісіі яму даслалі проста адпіскі.

Магілёў: на сустрэчу з Леанідам Падбярэцкім ніхто з выбаршчыкаў не прышоў

18.09.2012 Магілёў: на сустрэчу з Леанідам Падбярэцкім ніхто з выбаршчыкаў не прышоў

Сам кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Леанід Падбярэцкі лічыць, што людзі ні ў што болей не вераць - ні ў выбары, ні ў кандыдатаў, таму і выказваюць сваю пазіцыю нагамі.

Аляксандр Солап мае намер прыцягнуць да адказнасці сябраў ЦВК і Слуцкай акруговай камісіі

18.09.2012 Аляксандр Солап мае намер прыцягнуць да адказнасці сябраў ЦВК і Слуцкай акруговай камісіі

Нагадаем, раней Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Аляксандра Солапа. Па «маральна-этычным» прычынам ЦВК не зарэгістраваў яго кандыдатам па Слуцкай выбарчай акрузе № 67.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства