01.10.2020 Алесь Бяляцкі і "Вясна" ўганараваныя прэстыжнай міжнароднай прэміяй "За годны лад жыцця-2020"
Гэта вядомая міжнародная ўзнагарода, якую яшчэ называюць альтэрнатыўнай нобелеўскай прэміяй. Ёй упершыню ўганараваны грамадзянін Беларусі.
01.10.2020 Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковай
Два тыдні каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.
01.10.2020 Хлопца-трансгендара вымусілі распрануцца падчас агляду ў РАУС
Затрыманы пасля акцыі салідарнасці ў Гродна хлопец-трансгендар быў вымушаны распрануцца праз просьбу міліцыі. Яго гісторыю распавёў партал Hrodna.life.
01.10.2020 У суды забаранілі ўваходзіць тым, хто не мае позваў
Як паведамляе Радыё Свабода, з 1 кастрычніка ў суды Гомеля і Гродна могуць трапіць толькі ўдзельнікі працэсу. Афіцыйная прычына — каранавірус.
01.10.2020 Судовы канвеер не спыняецца: вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў за 1 кастрычніка
1 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнах працягваюцца судовыя пасяджэнні па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях над мірнымі пратэстуючымі.
01.10.2020 «Татачка, б’юць кожны дзень». У Гомелі пасля акцыі пратэсту затрымалі падлетка, абвінавачваюць у хуліганстве
16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве па частцы 3-й артыкула 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку меркавана з запальнай сумессю.
01.10.2020 Затрыманы выкладчык філасофіі БДУІР
Выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава затрымалі вечарам 30 верасня па месцы жыхарства ў Бараўлянах. Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым правялі агляд кватэры, забралі тэлефон і іншую тэхніку.
30.09.2020 Патрабуем вызваліць з-пад варты палітзняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева
Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці.
30.09.2020 Хроніка пераследу 30 верасня: узяліся за спартоўцаў і студэнтаў
Як паведамляе Еўрарадыё, раніцай 30 верасня ў аэрапорце затрымалі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая ўваходзіць у незалежны рух спартоўцаў SOS BY.
30.09.2020 «Ігару свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы». Зварот жонкі палітвязня Лосіка
Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала "Радыё Свабода" пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы.
30.09.2020 Судовых працэсаў не паменела: каго і дзе судзяць 30 верасня
У апошні дзень верасня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
30.09.2020 Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікае вызваліць Марфу Рабкову
Платформа грамадзянскай салідарнасці выступіла з заявай у падтрымку каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай, у якой патрабуе ад беларускіх ўладаў неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцы і спынення крымінальнай справы супраць яе.
30.09.2020 Пайшоў з жыцця праваабаронца Віктар Раманішка
Заўчасна пайшоў з жыцця праваабаронца, былы кіраўнік светлагорскай філіі “Вясны” Віктар Раманішка – адзін з тых, хто пачынаў праваабарончы рух на Гомельшчыне.
30.09.2020 Дзмітрыя Паліенку вызвалілі ад "хатняй хіміі"
У аўторак, 29 верасня, стала вядома, што ў дачыненні да актывіста Дзмітрыя Паліенка прымянілі амністыю — яго вызвалілі ад адбыцця 14,5 месяцаў "хатняй хіміі".
29.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Разам з праваабаронцам Вясны Валянцінам Стэфановічам прааналізуем дзейсную сітуацыю ў Беларусі: нечаканая інаўгурацыя Лукашэнкі, а таксама крымінальны пераслед — ад пачатку выбарчай кампаніі ў краіне заведзена не менш за 230 крымінальных справаў, але сярод іх — ніводнай у дачыненні да сілавікоў.










