19.09.2012 Горкі: ЦВК пакінула ў сіле папярэджанне кандыдату
– Яму вынеслі папярэджанне за тое, што ў яго агітацыйных матэрыялах адсутнічаў нумар ліцэнзіі прадпрыемства, дзе яны друкаваліся. Да зместу агітацыйнай прадукцыі Андрэя Юркова ў акруговай камісіі ніякіх прэтэнзій не было
19.09.2012 Хоцімск: Лічбы па датэрмінова прагаласаваўшых не сыходзяцца
"Я быў вельмі здзіўлены, калі ў выніковым пратаколе аказалася, што на гэтым выбарчым участку за 18 верасня прагаласавала 57 выбаршчыкаў. Згодна маім падлікам, выбарчы ўчастак № 55 18 верасня наведалі 27 чалавек".
19.09.2012 Затрыманага віцебскага назіральніка будуць судзіць за пікет
Яўгена Гуцалава затрымалі 18 верасня каля 14 гадзін на ўчастку №71 Віцебскай- Кастрычніцкай акругі. Яго вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікету, але якога менавіта – сваякам і аднадумцам актывіста ў міліцыі не паведамілі.
19.09.2012 Пінск – без альтэрнатыўнага кандыдата
Тэлеканал “Пінск” абвесціў пра зняццё Аляксандра Рамановіча з перадвыбарчай гонкі, аднак не распавёў пра партыйную прыналежнасць і падставы для зняцця кандыдата. Такім чынам, дзеючая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская засталася без канкурэнта.
19.09.2012 За першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала 3% выбаршчыкаў
Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 2,5% выбаршчыкаў, Віцебскай і Гомельскай - па 3,3%, Гродзенскай - 2,4%, Мінскай - 2,6%, Магілёўскай - 3,4%, Мінску - 3,2%.
19.09.2012 Слуцк: кандыдат просіць узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да выбаршчыка
Кандыдат па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандр Шыловіч лічыць, што паклёп і абразы ў яго адрас гучалі на двух сустрэчах з выбаршчыкамі. Аўтар абразлівых рэплік - яго былы начальнік Уладзімір Пратасеня.
19.09.2012 Полацк: Міхальчанка праяўляе звышпільнасьць ў пытаннях адукацыі
Міхальчанка накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію электронны зварот, у якім паказвае, што ў дадзеных, прадстаўленых кандыдатам у дэпутаты Наталляй Гуйвік, недакладна ўказана назва вышэйшай навучальнай установы, якую тая скончыла («Усесаюзны юрыдычны інстытут» замест «Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут»).
19.09.2012 Берасцейцаў заклікаюць галасаваць толькі 23 верасня
Амаль тры гадзіны ўвечары 18 верасня доўжыўся пікет у цэнтры Брэста, які ладзілі кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс і Ігар Маслоўскі.
19.09.2012 Салігорск: На сустрэчу з праўладным кандыдатам -- па разнарадцы
Сакрэт гэткай цікавасці да кандыдаткі апыныўся банальна простым. У канцы працоўнага дня ў салігорскія школы была дадзена выканкамаўская разнарадка пра абавязковае накіраванне на сустрэчу па дзесяць чалавек ад кожнай установы адукацыі.
19.09.2012 Полацк: не «загадваюць», а «настойліва рэкамендуюць»
Работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Полацка заклікаюць абавязкова прыйсьці на датэрміновае галасаванне. Пры гэтым выкарыстоўваецца «мяккая» форма - «настойлівая рэкамендацыя». Самі кіраўнікі абавязаны штовечар даваць справаздачу аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых работнікаў.
19.09.2012 Жодзіна: скрыня для датэрміновага галасавання засталася з вялікай шчылінай
У першы дзень датэрміновага галасаваньня старшыня Кастрычніцкай участковай камісіі № 19 Жодзінскай выбарчай акругі №64 Тацяна Новікава адмовілася належным чынам апячатаць шчыліну паміж накрыўкай і корпусам скрыні для датэрміновага галасавання, у якую пасля яе ўласнай праверкі свабодна праходзілі аркушы паперы фармату А4.
19.09.2012 Баранавічы: большасць рэспандэнтаў “Intex-press” не збіраецца галасаваць датэрмінова
Між іншым, на выбарчым участку № 19 па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 масава галасавалі студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэту. Найбольш смелыя са студэнтаў паведамілі, што іх абяцалі выселіць з інтэрнату, калі яны не прагаласуюць датэрмінова.
19.09.2012 Ліда: канфіскаваны ўлёткі пра байкот выбараў
Аўтамабіль, якім кіраваў прадстаўнік АГП Сяргей Ліс, затрымалі прадстаўнікі дарожнай аўтаінспекцыі. Пасля гэтага яму прапанавалі праехаць ў Лідскі РАУС, дзе “крамольныя” ўлёткі былі канфіскаваныя, пра што быў складзены адпаведны пратакол.
19.09.2012 Абсурдная пільнасць у Гародні: шукалі ўлёткі, знайшлі запчасткі
Пільнасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у сачэнні за ўдзельнікамі выбарчага працэсу часам набывае анекдатычныя формы. Кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 Дзмітрый Бандарчук днямі замовіў у сталіцы запчасткі да асабістага аўтамабіля.
19.09.2012 Гомель: меркаваны праўладны кандыдат зняўся з выбараў
Гомельская-Навабеліцкая акруга №36 стала безальтэрнатыўнай. Тут з выбараў знялі свае кандыдатуры і меркаваны праўладны, і апазіцыйны кандыдаты. Сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых зняў сваю кандыдатуру па рашэнню з’езду партыі, а кандыдат Ігар Пракапенка 17 верасня напісаў адпаведную заяву.










