Віцебскія выбарчыя камісіі "згубілі" два дамы. Затое яшчэ два – "знайшлі"

20.09.2012 Віцебскія выбарчыя камісіі "згубілі" два дамы. Затое яшчэ два – "знайшлі"

Здарылася так праз нядбайнасць сябраў камісій або выпадкова – значэння ў прынцыпе не мае. Галоўнае, што "страчаныя" і "знойдзеныя" дамы – гэта глеба для махінацый з падлікамі, лічаць праваабаронцы і ўдзельнікі выбарчай кампаніі.

Прымус да датэрміновага галасавання ў Салігорску

20.09.2012 Прымус да датэрміновага галасавання ў Салігорску

Жанчына ледзь не расплакалася. Не ведала, як апраўдацца перад начальнікам за тое, што не прагласавала. Увогуле, многія прыходзяць і кажуць, што выбары гэтыя іх наогул не цікавяць, але начальства гоніць “у шыю”.

Слонім: КДБ запалохвае назіральніка

20.09.2012 Слонім: КДБ запалохвае назіральніка

Па словах юнака, да яго ў пакой прыйшлі два чалавекі, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў КДБ і папярэдзілі, каб ён больш не займаўся назіраннем на выбарах. “Калі будзеш і далей займацца назіраннем за выбарамі, — сказалі супрацоўнікі КДБ, — то не знойдзеш працы не толькі ў Слоніме, але і ў адсталым, задрыпаным калгасе”.

Баранавічы: міліцэйскі чыноўнік не хоча бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства

20.09.2012 Баранавічы: міліцэйскі чыноўнік не хоча бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства

Назіральнік Сяргей Гоўша 19 верасня атрымаў адказ з УУС Брэсцкага аблвыканкама на сваю скаргу пра ўхіленні супрацоўнікаў Баранавіцкага ГАУС ад аб’ектыўнага і сумленнага разгляду справы аб фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння акруговай выбарчай камісіі № 5.

Бяроза: Арганізаваны давоз на датэрміновае галасаванне (фота)

20.09.2012 Бяроза: Арганізаваны давоз на датэрміновае галасаванне (фота)

На выбарчым участку № 57 Пружанскай выбарчай акругі № 9 у першы дзень датэрміновага галасавання прывезлі з мясцовай вайсковай часткі да абеда 12 салдат тэрміновай службы, а за паўгадзіны да закрыцця, г.зн. у 18.30 - 44 вайскоўцаў тэрміновай службы.

20.09.2012 Брэст: участковая камісія скардзіцца на фотажурналістку

Сябры участковай выбарчай камісіі №44 перадалі ў Брэсцкую-Заходнюю акругу №1 заяву, у якой распавядаецца пра “некарэктнасць паводзінаў” з боку фотакарэспандэнта газеты “Брестский курьер” Міланы Харытонавай.

Затрымалі за нацыянальную сімволіку і склалі пратакол (дапоўнена)

20.09.2012 Затрымалі за нацыянальную сімволіку і склалі пратакол (дапоўнена)

У Маладэчна вечарам 19 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага моладзевага актывіста Ігара Ліўштанга, які вырашыў адзначыць День нацыянальнай сімволікі прагулкай па горадзе з бел-чырвона-белым сцягам. Як высветлілася сёння, Ігара Ліўштанга пасля складання пратаколу затрымання адпусцілі дадому разам з бацькам.

Рагачоў: настаўнікі самі галасуюць, самі сябе віншуюць

20.09.2012 Рагачоў: настаўнікі самі галасуюць, самі сябе віншуюць

Бязлітасным пафасам дае справаздачы пра выбары рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова». «Ледзь прабілі першыя хвіліны датэрміновага галасавання, як самыя актыўныя рагачоўцы адзін за другім паспяшаліся на свае выбарчыя ўчасткі», - радасна паведаміла чытачам раёнка.

Гомель: на некаторых участках яўка ўжо за два дні перавышана амаль у пяць разоў

20.09.2012 Гомель: на некаторых участках яўка ўжо за два дні перавышана амаль у пяць разоў

На другі ж дзень датэрміновага галасавання на гэтым участку назіральнікі зафіксавалі 21 чалавека, а камісія – 75 чалавек. На участку №2 Савецкай акругі 19 верасня, па дадзеных назіральнікаў, прагаласавалі 22 чалавекі, а па дадзеных камісіі – 95.

У Магілёве завышаюць колькасць прагаласаваўшых

20.09.2012 У Магілёве завышаюць колькасць прагаласаваўшых

Паводле назіральнікаў, у першы дзень галасавання прагаласавала ўсяго шэсць чалавек, аднак у пратаколе напісалі 16. Тое самае адбылося і ў другі дзень галасавання. Па падліках назіральнікаў за дзень прыйшло прагаласаваць усяго 14 чалавек, у пратаколе ж была пазначана лічба 98.

Гародня: псіхалагічны ціск на назіральніка

20.09.2012 Гародня: псіхалагічны ціск на назіральніка

Сяргею Більдзюку, назіральніку, вылучанаму Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, патэлефанаваў невядомы. Па словах Більдзюка, яму сталі ў катэгарычнай форме загадваць забраць з участку рэгістрацыйныя дакументы і пераходзіць назіраць на іншы выбарчы ўчастак.

Хоцімск: Агітацыйныя матэрыялы кандыдата знікаюць з выбарчых участкаў

20.09.2012 Хоцімск: Агітацыйныя матэрыялы кандыдата знікаюць з выбарчых участкаў

Валерый Каранкевіч, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 сцвярджае, што яго агітацыйныя матэрыялы зніклі з шэрагу ўчасткаў у Хоцімскім раёне.

Слонім: будучых медыкаў заганяюць галасаваць датэрмінова

20.09.2012 Слонім: будучых медыкаў заганяюць галасаваць датэрмінова

Па загаду адміністрацыі каледжа на выбарчы ўчастак іх накіроўваюць, як салдат, строем і групамі. 18 верасня датэрмінова прагаласавалі 30 чалавек, 19 верасня на выбарчы ўчастак прыгналі ажно 70 навучэнцаў.

За два дні датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарчшыкаў

20.09.2012 За два дні датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарчшыкаў

Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 6,5% выбаршчыкаў (у першы дзень 2,5%), Віцебскай - 8,2% (3,3%), Гомельскай - 7,9% (3,3%), Гродзенскай - 6,3 % (2,4%), Мінскай - 6,4% (2,6%), Магілёўскай - 8,1% (3,4%), Мінску - 7,1 (3,2%).

Слуцк: На сустрэчу з Інэсай Кляшчук прыйшоў адзін чалавек

20.09.2012 Слуцк: На сустрэчу з Інэсай Кляшчук прыйшоў адзін чалавек

У моладзевым цэнтры кандыдату ад улады Інэсе Кляшчук давялося размаўляць з мамамі, якія чакалі сваіх дзяцей пасля заняткаў у студыях. Толькі адзін жыхар Слуцка прыйшоў спецыяльна, каб задаць пытанне кандыдату, распавёў назіральнік БХК Віталь Амяльковіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства