21.09.2012 Баранавічы: участковыя камісіі не падтрымалі прапановы назіральнікаў
Выбарчая камісія ўчастка № 21 Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 не падтрымала сёння на сваім пасяджэнні прапановы назіральнікаў па адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў. Падлік галасоў будзе па старой, адпрацаванай у розныя часы методыцы: каб ніхто не бачыў бюлетэняў і за каго ў сапраўднасці прагаласаваў выбаршчык.
21.09.2012 Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт: гісторыкі і сацыёлагі – шэрагамі на ўчасткі
На факультэце гісторыі і сацыялогіі гэтай навучальнай установы намеснік дэкана Мікалай Мыслівец і выкладчык Сяргей Амелька сабралі іншагародніх студэнтаў на занятках і павялі на датэрміновае галасаванне на выбарчы ўчастак.
21.09.2012 Бабруйск: Незалежныя журналісты і назіральнікі – непажаданыя для сябраў камісій
На ўчастку № 11 (САШ № 1) у сябраў камісіі адбыўся сапраўдны эмацыйны ўсплёск, калі на ўчастак завітаў журналіст “Белгазеты” Дзмітрый Растаеў. Яны выклікалі дырэктара школы і пачалі выстаўляць яго за дзверы з крыкам: “Панапрыходзяць тут! Усе выбары на нервах! Хутка і назіральніка адсюль выганім!”
21.09.2012 Бабруйск: назіральнікі адзначаюць невялікую яўку
Але ёсць і выключэнні. На ўчастку № 4, які знаходзіцца ў будынку гімназіі №2, з кожным днём больш і больш прагаласаваўшых, па 60-70 чалавек у дзень. Аказалася, у гімназіі раптоўна пачалі штодня праводзіць бацькоўскія сходы.
21.09.2012 Народ пра выбары: “Не дурыце мне галаву!” (відэа)
У роліку засведчаны хібы і парушэнні падчас выбарчай кампаніі – несумленная агітацыя праўладных кандыдатаў, пластылінавыя пячаткі на скрынях для галасавання.
21.09.2012 Актывіста «Гавары праўду!» затрымалі за заклік да байкоту
Аляксей Мікуліч распаўсюджваў улёткі на тэрыторыі 101-й Фрунзенскай акругі. Яго затрымалі міліцыянты і павезлі ў раённы аддзел міліцыі.
21.09.2012 Дзейны дэпутат парламента заклікае галасаваць за Вадзіма Дзевятоўскага
Наваполацкая "Новая газета" надрукавала справаздачу дзейнага сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ, сябра Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Валерыя Рабца. Спадар Рабец расказвае пра сваю парламенцкую дзейнасць і заклікае навапалачан галасаваць за кандыдата Вадзіма Дзевятоўскага, бо ён "гатовы годна стаяць на абароне інтарэсаў горада і яго жыхароў".
21.09.2012 Няскораны («загад — адмова — удар, загад — адмова — удар...»)
Прапануем чытачам эксклюзіўныя ўрыўкі з дзённіка палітвязня Ігара Аліневіча, напісанага ім у сумнавядомай «амерыканцы» — турме КДБ. Дзённік нам перадала маці зняволенага, Валянціна Аліневіч.
21.09.2012 Андрэя Дынько выключылі са сьпісу невыязных
Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказваюцца выбачэньні, што яго памылкова ўключылі ў сьпіс невыязных. Ліст датуецца 9 верасьня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер.
21.09.2012 Аўстралійскага тэлежурналіста затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2»
Журналіст збіраўся выехаць з краіны пасля падрыхтоўкі тут рэпартажу. Паводле папярэдніх звестак, у яго забралі апаратуру і носьбіты інфармацыі.
21.09.2012 У Магілёве назіральніка ад АГП выдалілі з выбарчага ўчастка
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №70 Вера Цыркунова вынесла пісьмовае папярэджанне назіральніку Юрыю Дарашэнкі і адначасова пазбавіла яго акрэдытацыі на ўчастку. Сваё рашэнне яна матывавала тым, што ён замінае працы выбарчай камісіі.
21.09.2012 Светлагорск: назіральнікі вярнуліся на выбарчыя ўчасткі
Выбарчыя ўчасткі былі без назірання з боку дэмакратычных сіл ад некалькіх гадзін да аднаго дня – на меркаванне прадстаўнікоў апазіцыі, гэта павялічыла магчымасці для фальсіфікацый.
21.09.2012 У Магілёве назіральніка ад “Справядлівага свету” хочуць выдаліць з участка
Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, прафесар Беларуска-Расейскага ўніверсітэта Валеры Беразіенка кажа, што члены ўчастковай камісіі абвінавацілі яго ў парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса, нібыта ён замінае працы камісіі.
21.09.2012 Бабруйск: несупадзенне па колькасці прагаласаваўшых у камісіі і назіральнікаў
Кацярына Бярозкіна і Дзмітрый Голуб адзначаюць, што колькасць прагаласаваўшых перманентна не супадае з колькасцю, якую агучвае камісія напрыканцы дня. Гэтыя назіральнікі сцвярджаюць, што нясуць дзяжурства на ўчастку цэлы дзень, і не могуць памыліцца ў лічбах.
21.09.2012 Полацк: на датэрміновае галасаванне заманьваюць ... гароднінай
Сёння ў Полацку каля выбарчых участкаў арганізаваны выязны гандаль сельгаспрадукцыяй. Тыя гараджане, што прыйшлі на датэрміновае галасаванне, могуць заадно набыць гародніну танней.










