23.09.2012 Віншавальны тыдзень для Алеся Бяляцкага!
Свой юбілейны дзень народзінаў праваабаронца сустрэне за кратамі – 25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 50 гадоў. Усім, хто не збіраецца абыйсці гэтую падзею бокам, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прапануе далучыцца да віншавальнага тыдня.
23.09.2012 Магілёў: дырэктар завода “Зеніт” кантралюе “сваю” камісію
Аляксандр Шэпелеў цэлы дзень сядзіць на месцы старшыні камісіі на ўчастку № 54 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85. На пытанне назральнікаў, што ён тут робіць, адказаў, што гэта ягоная камісія, ягоныя людзі тут працуюць, а ён назірае за працэсам галасавання.
23.09.2012 Скаргу назіральніка "разгледзелі" яшчэ за дзень да таго, як яна была напісана
"Скарга была пададзена 20 верасня, але ў адказе гаворыцца, што праверка па ёй праводзілася яшчэ 19-га… Ды яшчэ з выездам акруговай камісіі з Віцебску ў Гарадок! І сябры акруговай камісіі пагадзіліся, што я замінаў працы камісіі".
23.09.2012 Назіральніка ад БХК выштурхалі з кабінета акруговай камісіі
Назіральнік ад БХК у Віцебскай Кастрычніцкай акруговай камісіі №20 Анатоль Родзік напісаў заяву, што хоча прысутнічаць пры перадачы пратаколаў участковых камісій. Але старшыня камісіі спадар Канявалаў забараніў. Калі ж Анатоль Родзік спытаў, чаму парушаецца Выбарчы кодэкс, яму прыгразілі судом і гвалтам выштурхалі з пакоя ў Кастрычніцкай раённай адміністрацыі.
23.09.2012 Жлобін: назіральнік зафіксаваў незаконнае пранікненне на ўчастак уначы (фота)
"У 23.15 каля выбарчага ўчастка №29 у 16 мікрараёне быў заўважаны чалавек у цывільным, які зайшоў на ўчастак з боку, дзе знаходзіцца ўчастковая камісія, – рапавядае кандыдат. – У гэты момант на вуліцу выйшаў міліцыянер, які амаль гадзіну патруляваў вакол участка, каб ніхто не змог увайсці ў памяшканне".
23.09.2012 У пінскіх школах гандлююць півам і гарэлкай
Пінскае ААТ “Школьнік” абавязала школьныя буфеты ў дзень выбараў мець у продажы па тры гатункі піва, віна і гарэлкі ды па два гатункі каньяку і шампанскага.
23.09.2012 Пінск: назіральнікі ад праўладных арганізацый на ўчасткі не выйшлі (фота)
Шматлікія назіральнікі ад БРСМ, Белай Русі і ветэранскіх арганізацый, якіх абяцалі выставіць на пінскіх участках для галасавання, масава ігнаруюць свае абавязкі. Яны проста адсутнічаюць на большасці ўчасткаў, дзе сіратліва-сумна выглядаюць пустыя сталы з шыльдамі “назіральнікі”.
23.09.2012 Валянцін Стэфановіч пра датэрміновае галасаванне: «Нічога новага мы не ўбачылі»
Назіральнікі не ўбачылі нічога новага ў час датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі. Выбарчы працэс не стаў дэмакратычней, але і нечаканага пагаршэння таксама не назіраецца. Характар найбольш распаўсюджаных парушэнняў не змяняецца ад выбараў да выбараў, і новых тэндэнцый у гэтым годзе не заўважана.
23.09.2012 «Выбарам - байкот» - у цэнтры Оршы
Моладзь БХД яшчэ раніцай 23 верасня вывесіла велізарную расцяжку «Выбарам байкот» у самым цэнтры Оршы, на прыродным схіле аршанскага гарадзішча.
23.09.2012 Віцебск: назіральнікі канстатуюць рэзкае змяншэнне колькасці выбаршчыкаў
Амаль на кожным выбарчым участку скараціліся выбарчыя спісы. У камісіях кажуць, што гэта людзі, якія "памерлі", "з'ехалі ў Расію", або "ўжо не жывуць па гэтым адрасе". Праваабаронца Павел Левінаў выказвае меркаванне, што за кошт штучнага скарачэння колькасці выбаршчыкаў уздымаецца працэнт яўкі.
23.09.2012 Жлобін: назіральніка абвінавацілі ва ўзломе сейфа
Кароткатэрміновага назіральніка ад партыі “Справялівы свет” Алега Кастусёва выдалілі з участка для галасавання №14 Жлобінскай выбарчай акругі, абвінаваціўшы ва ўмяшанні ў працу камісіі і ўзломе сейфа, у якім знаходзіліся бюлетэні з датэрміновага галасавання.
23.09.2012 Орша: выбаршчыкаў ўключаюць у спісы для галасавання на даму без іх ведама
З дзесяці чалавек, да якіх заехалі сябры камісіі № 8 Аршанскай гарадской акругі № 26 з урнай для галасавання, толькі адзін пацвердзіў, што звяртаўся ў камісію з падобнай просьбай. А адзін з выбаршчыкаў зусім адмовіўся галасаваць і выгнаў няпрошаных сябраў камісіі з кватэры.
23.09.2012 Магілёў: у інтэрнаце №17 галасуюць і без пашпартоў
Камендантка інтэрната №17, што на Віцебскім праспекце, 19, абыходзіць пакоі жыльцоў і патрабуе, каб яны прыйшлі на ўчастак і прагаласавалі - нават калі не маюць пры сабе дакументаў. Пра гэта распавядаюць самі жыльцы інтэрната.
23.09.2012 Гомель: пасажыраў грамадскага транспарту запрашаюць на выбары праз кожны прыпынак
У Гомелі 23 верасня пасажыры, напрыклад, гарадскога аўтобуса №34 увесь час паездкі вымушаны слухаць заклікі «прыйсці на выбары і выканаць свой грамадзянскі абавязак». Прычым рэклама выбараў гучыць праз кожны прыпынак.
23.09.2012 Магілёў: міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу з участку
У Магілёве на выбарчым участку №46 міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу Ларысу Шукайлу. Яе выдалілі толькі пасля таго, як на выбарчым участку з’явіўся начальнік аддзела прафілактыкі Кастрычніцкага РАЎС Магілёва Сяргей Далінін.










