24.09.2012 У Менску былі затрыманыя моладзевыя назіральнікі (абноўлена)
Па інфармацыі праваабаронцаў на 15.30, затрыманых назіральнікаў моладзевага праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пачалі адпускаць з РУУСу Цэнтральнага раёна Менска. Ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў, знялі на відэа. Супрацоўнікі міліцыі не далі ніякіх тлумачэнняў наконт прычыны затрымання і пратаколаў на затрыманых не складалі.
24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага - ад калегаў, сяброў і знаёмых (дадаецца)
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто далучаецца да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага. У “Вясну” працягваюць прыходзіць цёплыя лісты і фотаздымкі з віншаваннямі юбіляру – ад партнёраў, калегаў, сяброў, знаёмых і проста неабыякавых да лёсу зняволенага праваабаронцы людзей.
24.09.2012 Братам Дварэцкім прысудзілі 3 сутак арышту
Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі. У суботу іх затрымалі падчас расклейвання налепак за байкот. Суддзя - Мар'яна Валчкова.
24.09.2012 Старшыні выбарчых камісій: лічым так, як нас навучылі на трэнінгах
Старшыня УВК Людміла Мячына разгледзела заяву аднаасобна, без правядзення паседжання камісіі і напісала, што “працэдура падліку галасоў і устанаўленне вынікаў галасавання была адпрацаваная з членамі камісіі пры правядзенні трэнінгу”.
24.09.2012 Брэст: толькі на адным участку невядома калі прагаласавала амаль паўтысячы выбаршчыкаў
Незалежная назіральніца Валянціна Шорах, якая разам з іншымі калегамі ўсе дні галасавання адсочвала выбарчы працэс на участку №31 Брэсцкай-Заходняй акругі №1, што знаходзіўся на прадпрыемстве “Водаканал”, паведаміла пра істотныя адрозненні ў лічбах, якія тычацца яўкі выбаршчыкаў.
24.09.2012 Стэфановіч: “Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў”
Па меркаванні намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў, калі людзям абыякава, за каго галасаваць і як праходзяць выбары наогул. Менавіта праз гэта істотна скарачаецца яўка выбаршчыкаў.
24.09.2012 Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць падліку галасоў не дае падставаў сцвярджаць, што вынікі выбараў адлюстроўваюць волевыяўленне беларускага народа.
24.09.2012 Баранавічы: “Куратары груп не прымушалі, а толькі інфармавалі студэнтаў…”
Куратары Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Наталля Маісеенка і Ганна Верамейка не прымушалі студэнтаў да датэрміновага галасавання, а толькі інфармавалі іх аб магчымасці такога галасавання на працягу 18-22 верасня.
24.09.2012 Гародня: На многіх участках -- “прыпіска” галасоў
Падвядзенне вынікаў выбараў у Гародні была адзначана сур’ёзнымі “прыпіскамі” камісій колькасці прыйшоўшых на ўчасткі. На розных выбарчых участках камісіі дапісвалі ў выніковы пратакол ад 100 да 500 да рэальнай колькасці прыйшоўшых і прагаласаваўшых.
24.09.2012 Полацк: Міхальчанка прайграў Гуйвік
За праўладную кандыдатуру - Наталлю Гуйвік, старшыню Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў прагаласавала больш за 56% выбаршчыкаў, за вядучага АНТ Аляксея Міхальчанка - крыху больш за 22%, за прадстаўніка «Справядлівага свету» Аляксея Філімонава - каля 9%.
24.09.2012 Мінск: апазіцыя не трапіла ў парламент
Сярод абраных дэпутатаў не было ні аднаго прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» або Ліберальна-дэмакратычнай партыі, якія працягнулі ўдзел у выбарах.
24.09.2012 Ярмошына: у Беларусі абрана 109 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Другога туру не будзе ні па адным з выбарчых акругаў. Па дадзеных ЦВК, у цэлым па Беларусі яўка выбаршчыкаў склала 74,3%. Каментуючы інфармацыю незалежных назіральнікаў аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў сябрамі камісій, Ярмошына адзначыла, што ЦВК давярае толькі пратаколам выбаркамаў.
24.09.2012 Алесю Макаеву - 6 сутак арышту
Старшыню Руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева судзяць ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23,4 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разглядае суддзя Якунчыхін Аляксандр. Прысуд - 6 сутак арышту.
24.09.2012 Мазыр: Участак №31 Палесскай акругі -- прыпісана 386 галасоў
"Такога нахабства з боку камісіі яшчэ не бачыў! У іх пануе ўседазволенасць. Па спісу зарэгістравана 2550 выбаршчыкаў, 850 з іх прагаласавалі датэрмінова, а 477 – у дзень выбараў. Такім чынам атрымоўваем 1327 чалавек. У пратаколе пазначана іншая лічба: 1861 чалавек".
23.09.2012 Запрашаем на прэс-канферэнцыю
У панядзелак, 24 верасня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставяць папярэднюю справаздачу па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – у 11.30.










