25.09.2012 На Аршаншчыне галасаванне дома пабіла ўсе рэкорды
Аршанская гарадская акруга № 26. Тут да прыкладу на ўчастку № 26 у спісах для датэрміновага галасавання лічылася 157 чалавек, але пры адкрыцці скрыні датэрміновага галасавання ў ёй выявілася 283 бюлетэня. Камісія парушэнняў не ўгледзела.
25.09.2012 У Оршы на ўчастку зніклі несапраўдныя бюлетэні
У першы дзень датэрміновага галасавання выдаваліся бюлетэні, у якіх прысутнічала прозвішча Аляксея Тіханенкава, які напярэдадні быў зняты з выбараў. Аднак у выніковым пратаколе па выніку выбараў на гэтым участку несапраўдных бюлетэняў няма ...
25.09.2012 Праваабаронца Павал Левінаў патрабуе прызнаць вынікі галасавання несапраўднымі
Паводле звестак Паўла Левінава, назіральнікі палічылі, што 23 верасня на ўчастак №52 прыйшлі 876 выбаршчыкаў. Але ў выніковым пратаколе была пазначаная колькасць 1599 чалавек – на 723 выбаршчыкі болей.
25.09.2012 Полацк: назіральнік падае скаргі ў пракуратуру і акруговую камісію
Скарга пададзеная ў акруговую камісію на дзеянні старшыні ўчастковай камісіі № 31 Сяргея Капітана, які адмовіўся паказаць назіральніку спісы для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў.
25.09.2012 Мастоўская акруговая камісія правяла выніковае паседжанне…ноччу
Калі незалежная назіральніца Святлана Рудкоўская прыйшла ў акружную камісію, выявілася, што выніковае паседжанне ўжо адбылося, а члены камісіі ў асобным пакойчыку “святкуюць” заканчэнне выбарчай кампаніі.
25.09.2012 Бабруйск: Лічбы па галасаванні па месцы жыхарства нерэальна вялікія
На дадзены момант падаць скаргі ў сувязі з падменай вынікаў галасавання выказалі назіральніцы Ніна Федзяева, Аляксандра Сьянава і Ірына Уварава. Яны збіраюцца накіроўваць іх у АВК, ЦВК і пракуратуру.
25.09.2012 Баранавічы: Назіральнік просіць пракуратуру разабрацца з нечканым “ростам” спісу жадаючых прагаласаваць дома
24 верасня Галіна Ярашэвіч напісала заяву ў пракуратуру горада, у якой просіць праверыць факты прымусовага галасавання па месцы жыхарства.
24.09.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Магілёў
У адрозненні ад мінулых кампаній, мясцовыя СМІ устрымліваліся ад палівання брудам апазіцыі і апазіцыйных кандыдатаў. Мясцовая ўлада не была зацікаўлена ў тым, каб назіральнікі выкрывалі фальсіфікацыі на выбарах. Выбаршчыкі прагаласавалі па-свойму – нагамі, то бок яны проста не прыйшлі на выбары, і ўлады мусілі выкручвацца і штучна завышаць яўку выбаршчыкаў.
24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: “Індэкс цэнзуры”
Супрацоўнікі брытанскай праваабарончай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship) далучыліся да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага.
24.09.2012 Маладэчна: Для акруговай камісіі выбары ўжо скончыліся, дзя назіральнікаў – працягваюцца.
24 верасня раніцай Эдуард звярнуўся ў акруговую камісію, каб атрымаць выніковы пратакол. Намесніца кіраўніка камісіі Люцыя Арловіч паведаміла, што пратакол ён атрымае толькі пазней, на пасяджэнні камісіі, а зараз камісія не працуе.
24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні
Свае віншаванні юбіляру перадаюць супрацоўнікі Беларускага дому правоў чалавека на чале з дырэктарам Ганнай Герасімавай.
24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Беларусы Канады
“Мы верым, што цуды здараюцца, і спадзяемся, што хутка сваякі, сябры і знаёмыя змогуць абняць Вас і паціснуць Вашую мужную руку, а ўсе салідарныя з Вамі людзі змогуць прачытаць, нарэшце, радасную навіну: "Бяляцкі на волі!" Мы верым, што і сітуацыя на Радзіме хутка зменіцца". .
24.09.2012 Урад Беларусі адмаўляецца супрацоўнічаць з Камітэтам па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага ў той час, як умовы яго зняволення становяцца больш жорсткімі
Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН, якая была пададзеная па даручэнні Алеся Бяляцкага яго жонкай Наталляй Пінчук, а таксама падпісана Антуанам Бернарам, Генеральным дырэктарам Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца Алесь Бяляцкі.
24.09.2012 Дэпутата Савановіча вылучылі ад калектыва ЖЭС-48 фіктыўна
Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства склалі скаргу ў Мінскую гарадскую пракуратуру. Яны просяць прыцягнуць да адказнасці старшыню ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Васіля Шашка. Менавіта ён адказваў за фіктыўнае фармаванне спісу дэлегатаў, якія нібыта падтрымлівалі кандыдатуру Міхаіла Савановіча на вылучэнне ў дэпутаты. Насамрэч жа супрацоўнікі ЖЭС-48 з Савановічам ніколі не былі знаёмыя, пра ягоную дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарсавета нічога не ведаюць.
24.09.2012 Назіральнікі АБСЕ: Выбары ў Беларусі нельга назваць свабоднымі і бесстароннімі
Даклад прэзентаваны 24 верасня на брыфінгу ў Мінску. Канчатковы даклад назіральнікаў АБСЕ плануецца падрыхтаваць на працягу двух месяцаў.










