27.09.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Віцебшчына
Доказам таго, што на выбарах маглі дапускацца фальсіфікацыі, можна лічыць якасна розны ўзровень яўкі на выбарчыя ўчасткі Віцебскай вобласці: самы нізкі – 62% - зафіксаваны ў Полацкай гарадской акрузе, самы высокі – 88, 3% - у Сенненскай выбарчай акрузе. На заявы праваабаронцаў і актывістаў у ЦВК з просьбай прызнаць выбары несапраўднымі на асобных участках у Віцебску, Оршы, Гарадку іх аргументацыя была пакінута без увагі, а просьбы не задаволеныя.
27.09.2012 Мінск: камісія зацвердзіла вынікі выбараў, нягледзячы на паступіўшыя скаргі
Акруговая камісія 98-ай Грушэўскага акругі Мінска зацвердзіла вынікі парламенцкіх выбараў, не разгледзеўшы 2 паступіўшыя скаргі. Пра гэта паведаміла назіральнік Наталля Манькоўская.
27.09.2012 Раёнка распавяла, як выбары ашчаслівілі мазырцаў
Большасць раённых газет Гомельскай вобласці падалі справаздачы з прайшоўшых 23 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў у традыцыйным пафасным стылі, выдаючы пажаданае (уладай) за сапраўднае. Але мазырскае «Жыццё Палесся» пайшло далей за ўсіх...
27.09.2012 Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Бабруйск
Назіральнікі сцвярджаюць, што выбары ў Бабруйску не адбыліся. Афіцыйныя лічбы, якія былі агучаныя 24 верасня, паказалі на завышэнне яўкі. Што тычыцца “пераможцаў”, то папярэднія прагнозы па кандыдатах пацвердзіліся - імі сталі Мікалай Плаксіцкі, Жана Мішур і Алена Шамаль, якая ідзе ў ПП НС ужо на другі тэрмін.
27.09.2012 “Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.
27.09.2012 Літва не пусціла Мікалая Уласевіча на канферэнцыю і скасавала яму візу
26 верасня грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч з раніцы накіроўваўся ў Вільню на міжнародную навуковую канферэнцыю, якая была прысвечана ядзернай бяспецы. Уласевіч ехаў туды з дакладам па запрашэнні літоўскіх калегаў.
27.09.2012 Ад Леаніда Судаленкі запатрабавалі дэкларацыі аб прыбытках за пяць год
Гомельскі праваабаронца і ўся ягоная сям’я мусяць адсправаздачыцца аб сваіх прыбытках за пяць год. Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля запатрабавала ад Леаніда Судаленкі адпаведныя дакументы.
27.09.2012 Бяляцкаму ў калёніі вельмі цяжка
Палітвязьню Паўлу Севярынцу, які адбывае тры гады на так званай «хіміі», патэлефанаваў адзін з былых вязьняў Бабруйскай калёніі і перадаў прывітаньне ад Алеся Бяляцкага.
27.09.2012 Лукашэнка памілаваў Сяргея Каваленку: вязня выпусцілі з магілёўскай турмы
Вязня выпусцілі з магілёўскай калоніі 26 верасня каля 20:00 і пасадзілі на цягнік да Віцебска. А на вакзале ў родным горадзе яго сустрэлі жонка, сын і сваякі
26.09.2012 Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)
Фільм распавядае пра мужную дзейнасць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і ягоны перасьлед з боку беларускіх уладаў. 25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей.
26.09.2012 На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўнілася 50 гадоў.
26.09.2012 Алесь Бяляцкі - лаўрэат прэміі Human Rights Defenders Award
Наталля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа Алеся Бяляцкага.
26.09.2012 У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага
25 верасня ў польскай сталіцы прайшоў пікет і малітва за вызваленне беларускага палітвязня.
25.09.2012 Бабруйчанку выпісалі з бальніцы пасля адмовы прагаласаваць
"Я праходзіла ў Мінску абследванне, звязанае з анкалагічным захворваннем, і наконт выпіскі мне нічога не казалі, наадварот, я чакала вынікаў аналізаў, на панядзелак у мяне было прызначанае УЗІ".
25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: моладзевыя актывісты з Беларусі і Украіны
Удзельнікі і каардынатары Міжнароднага курсу па правах чалавека для моладзі, які праходзіў для актывістаў з Беларусі і Украіны, дасылаюць сонечныя віншаванні Алесю Бяляцкаму з Алушты.










