06.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Суды, прэмія ў галіне правоў чалавека, Тыдзень супраць смяротнага пакарання і паштоўкі палітвязням.
06.10.2020 Праваабаронца пра абмежаванні перадачаў: "Калі 9 жніўня ЦІП ператварылі ў склеп гестапа, нікога не хвалявалі супрацьэпідэміялагічныя меркаванні"
5 кастрычніка ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна змянілі час прыёма перадачаў для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных нібыта для забеспячэння бяспекі ў сувязі з распаўсюдам COVID-19.
06.10.2020 Працягваюцца суды над удзельнікамі мірный акцый пратэсту
Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, разглядаюцца ў аўторак, 6 кастрычніка, у раённых судах Мінска і многіх гарадах Беларусі.
06.10.2020 У палітвязня Шклярава пагоршылася здароўе, ён перахварэў на каранавірус
Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасля захворвання на COVID-19 у СІЗА.
06.10.2020 "Нам по**й, раз назваўся хлопцам, значыць, распранайся". Як абыходзіліся з трансгендарным чалавекам у мінскім і жодзінскім ІЧУ
Як паведамляе MAKEOUT, з-за таго, што Жэня – трансгендарны чалавек, у ІЧУ і міліцыі ён падвергнуўся жорсткаму абыходжанню і дыскрымінацыі на падставе сваёй ідэнтычнасці, пра што сведчаць шматлікія факты прымянення да яго трансфобнай рыторыкі, шантажу і пагроз. "Вясна" прыводзіць гісторыю Жэні Вялько.
06.10.2020 МУС абвясціла пра затрыманне пратэстоўцаў, якія сапсавалі вадамёт
Прэс-служба МУС паведаміла, што ГУБАЗіК знайшоў тых, хто адзначыўся «актыўнымі супрацьпраўнымі дзеяннямі» падчас акцыі пратэсту ў Менску 4 кастрычніка. Ім пагражае крымінальны пераслед.
06.10.2020 На 19 чалавек завялі крымінальныя справы за распаўсюд звестак аб супрацоўніках міліцыі
У дачыненні да 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце звесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.
05.10.2020 Хроніка пераследу пятага кастрычніка: ператрусы і затрыманні
Затрыманні, агляды і ператрусы парцягваюцца ў Беларусі пятага кастрычніка.
05.10.2020 Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа. Гісторыя палітвязня Алега Мазгова
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Адным з палітвязнем з'яўляецца 25-гадовы спартсмен Алег Мазгоў. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. Жонка Алега распавяла яго гісторыю "Вясне".
05.10.2020 Дэпутаты Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі сталі “хроснымі” Дзмітрыя Папова, Дзмітрыя Каракі, Юрыя Савіцкага і Аляксандра Васілевіча
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаткі Рады дзяржаваў Швейцарыі Селін Вара і Ліза Мацоне, а таксама дэпутат Еўрапарламента ад Аўстрыі Андрэас Шыдэр і дэпутат Бундэстага Германіі Рэне Роспель сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.
05.10.2020 Беларускія праваабаронцы накіравалі ў АБСЕ даклад пра парушэнні правоў у поствыбарчы перыяд
Праваабарончая кааліцыя падрыхтавала і даслала дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.
05.10.2020 "Праблема гвалту пранізвае ўсё нашае грамадства". Андрэй Палуда пра Тыдзень супраць смяротнага пакарання
З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" ўжо ў восьмы раз ладзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень.
05.10.2020 Вынікі судовых працэсаў пасля Марша ў падтрымку палітвязняў
Большасць працэсаў праходзіць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
05.10.2020 Частку затрыманых, якія адбывалі арышт у гомельскім ІЧУ, перавялі ў Брагін
Сваякі затрыманых, якія адбываюць арышты за ўдзел у акцыях пратэсту ў Гомелі, даведаліся, што іх родных 2 кастрычніка перавялі адбываць пакаранне ў Брагінскі ізалятар часовага ўтрымання.
04.10.2020 Спіс затрыманых на Маршах у падтрымку палітвязняў 4 кастрычніка
4 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах – Жодзіна, Баранавічах і іншых – анансаваны нядзельны марш у падтрымку палітвязняў. Пратэсты ў Беларусі працягваюцца амаль два месяцы.










