16.10.2012 Храбрае сэрца (відэа)
Чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысвечаны вядомай журналістцы Ірыне Халіп. 19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў яна падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасьці і была зьмешчана ў СІЗА КДБ.
16.10.2012 Аршанскі следчы камітэт не пакідае ў спакоі грамадскага актывіста
Актывіст кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка выкліканы на 17 кастрычніка ў следчы камітэт Оршы да старэйшага следчага С. Шчарбенкі. Менавіта ў вядзенні гэтага следчага знаходзіцца крымінальная справа па арт. 369 КК РБ, якая распачата за публікацыю на сайце nash-dom.info матэрыялу «Педафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі».
16.10.2012 Незалежным журналістам у Крычаве ствараюць перашкоды ў атрыманні інфармацыі
Улады Крычаўскага раёна спрабуюць абмежаваць доступ журналістаў газеты “Вольны горад” да інфармацыі аб стане справаў раёне, папярэджваючы чыноўнікаў, што ў іх могуць узнікнуць сур’ёзныя праблемы, калі стане вядома, ад каго журналісты незалежнага выдання атрымліваюць гэту інфармацыю.
16.10.2012 Алесь Анціпенка: Дзяржаўныя СМІ змаргіналізавалі выбары, а потым хутка пра іх жа і забылі
Маніторынгава група ГА “БАЖ” падвяла вынікі назірання за асвятленнем парламенцкай выбарчай кампаніі ў дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх СМІ.
16.10.2012 Барыса Хамайду аштрафавалі на 200 тысяч рублёў
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 15 кастрычніка віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду штрафам у 2 базавыя велічыні за тое, што той бараніў герб Віцебскай вобласьці ад нападак загадчыцы прадуктовай крамы “Веста”…
16.10.2012 У Марафоне Салідарнасьці – прэзэнтацыя фільму "Казус Бяляцкага"
16 кастрычніка, у Дзень Салідарнасьці, у межах Маратона Салідарнасьці адбудзецца прэзэнтацыя фільму "Казус Бяляцкага".
16.10.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў рэзка асуджае судовае рашэнне па закрыцці “Платформы”
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сустветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з рэзкім асуджэннем судовага рашэння па закрыцці “Платформы”, паколькі яно з’яўляецца адвольным і падаецца скіраваным на забарону праваабарончай дзейнасці.
16.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - грамадскі актывіст і былы палітвязень Павел Вінаградаў. Ад пачатку бягучага году ён правёў пад адміністратыўнымі арыштамі сумарна больш за 30 сутак і таму ўмовы ўтрымання ў ЦІПе яму вельмі добра вядомыя.
15.10.2012 “Гэтыя 209 паштовак роўна на 209 дзён узьнялі мой настрой і далі энэргію”
Алесь Бяляцкі дзеліцца ўражаньнямі ад віншаваньняў, якія сабрала і даслала яму ў бабруйскую калонію з нагоды юбілею ўкраінскае аддзяленьне Amnesty International. І па гэтых лістах праваабаронца заўважае розьніцу ў характарах украінцаў і беларусаў: “Украінцы падаюцца мне больш адкрытымі і меньш агледлівымі”.
15.10.2012 Павел Севярынец працуе на складзе “за дваіх”
Трэба адзначыць, што на цяперашні момант Павел Севярынец застаўся адзін працаваць на складзе, таму вельмі стамляецца. Раней там працавалі два вольнанаёмных, але не вытрымалі цяжкай працы і малой аплаты.
15.10.2012 Бабруйск: прафсаюзнаму лідэру выдалі новы пропуск
Пытанне з пропускам на тэрыторыю завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) у чарговы раз вырашылася ў Міхаіла Кавалькова. Нагадаем, што лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага ўжо неаднаразова трапляў у сітуацыі, калі яго пропуск “ламаўся” ці блакаваўся.
15.10.2012 Старшыня Зэльвенскага райвыканкама паабяцаў дадаць месцаў для пікетаў на наступныя выбары
Яшчэ падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў былы кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Іван Шэга са Слоніма звяртаўся ў Зэльвенскі райвыканкам наконт павелічэння месца для агітацыі кандыдатаў у дэпутаты на Зэльвеншчыне. І вось нядаўна Іван Шэга атрымаў адказ на свой зварот.
15.10.2012 ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года
Еўрасаюз прадоўжыў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.
15.10.2012 Марцін Угла: «Ізаляваць трэба рэжым, але не народ»
Кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла зьвярнуўся да кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу. 15 кастрычніка Эўразьвяз разгледзіць пытаньне падаўжэньня санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.
15.10.2012 Гомельскага палітыка Ўладзімера Сякерку зьнялі зь цягніка на памежнай станцыі
14 кастрычніка позна ўвечары на памежнай чыгуначнай станцыі «Цяруха» зь цягніка Чарнігаў — Гомель быў зьняты кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка.










