29.10.2012 Таццяна Рэвяка: Беларусі не трэба "пераводзіць стрэлкі" на праблемы ў іншых краінах
У межах 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу c Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй па пытанні «Заахвочванне і абарона правоў чалавека».
29.10.2012 Гомель: антыалкагольная ініцыятыва не можа атрымаць юрыдычны адрас для рэгістрацыі аб'яднання
У Гомелі актывісты ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» не могуць атрымаць юрыдычны адрас, каб затым афіцыйна зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне. Зміцер Карашкоў лічыць, што дзяржава не зацікаўлена, каб барацьба з п'янствам і алкагалізмам была рэальнай, а не папяровай – праз дырэктывы, указы, якія не прыносяць ніякага плёну.
29.10.2012 Брэст: міліцыя знайшла асобу, якая здзейсніла паклёп на апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты
Былы вылучэнец ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” па Брэсцкай-Памежнай акрузе №4 Анатоль Новік атрымаў адказ на сваю заяву ў міліцыю наконт распаўсюду зняважлівых звестак пра яго на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай раённай газеты “Заря над Бугом”.
29.10.2012 У Бабруйску маліліся за ахвяраў рэпрэсій
У Бабруйску 29 кастрычніка мясцовыя грамадскія актывісты адзначаюць Дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Нагадаем, што вечарам на офісе АГП пройдзе тэматычная вечарына, а з раніцы некалькі чалавек наведалі сабор Святога Мікалая. Тут бабруйчане замовілі службу па ахвярам рэпрэсій, пакінулі запіскі.
29.10.2012 Дзядку дазволілі медыцынскія і рэчавыя перадачы
Цяпер палітвязень зможа атрымаць лекі і цёплыя рэчы на зіму.
29.10.2012 Цэнзура блакуе лісты да Мікалая Статкевіча
Пра гэта распавёў Леанід Гаравы, актывіст Руху "За Свабоду" з Гарадка. У адказ на свой чарговы ліст да палітвязня ён атрымаў паштоўку з паведамленнем пра тое, што Статкевіч атрымаў пусты канверт са штэмпелем "Ліст не прайшоў цэнзуру".
29.10.2012 «Беларуская мара» ў Варшаве
Фонд Развіцця Дэмакратычных Ініцыятыў арганізуе 30 кастрычніка ў Варшаве паказ фільма «Беларуская мара». Пасля паказу адбудзецца дыскусія аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у краіне.
29.10.2012 Марэк Мігальскі ўзяў апякунства над чарговымі беларускімі палітвязнямі (дапоўнена)
Марэк Мігальскі пачаў кампанію "Свабода x 2" - акцыю салідарнасці з двума беларускімі палітвязнямі: кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам і лідарам "Маладога Фронту" Зміцерам Дашкевічам. Раней Мігальскі браў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам і Сяргеем Каваленкам.
29.10.2012 Выпускніка прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад абавязковага размеркавання
У Бабруйскім раёне распачата крымінальная справа ў дачыненні да выпускніка аднаго з каледжаў, які падрабіўшы працоўную кніжку, спрабаваў такім чынам ухіліцца ад абавязковай адпрацоўкі ў рамках размеркавання.
29.10.2012 29 кастрычніка — працяг суду за кубікі
У панядзелак павінен аднавіцца працэс над удзельнікамі арт-праекту Going Public. Уладзіслава Лук’янчука і Алега Давыдчыка пачалі судзіць 22-га кастрычніка. Іх вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі.
29.10.2012 Грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча зноў судзяць
29 кастрычніка ў Астравецкім раённым судзе працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча. Працэс, які вядзе суддзя Аляксандар Радкевіч, пачаўся яшчэ 26 кастрычніка, прычым Уласевіч быў выкліканы ў суд позвай, якую прывёз кіроўца раённага суду напярэдадні, толькі за суткі да пачатку працэсу.
29.10.2012 30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам
Выязное паседжанне мазырскага суда па справе лідара "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцера Дашкевіча адбудзецца ў аўторак, 30 кастрычніка. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Мікола Дземідзенка. Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў турму строгага рэжыму.
28.10.2012 У Віцебску з’явіліся графіці ў падтрымку Зміцера Дашкевіча (фота)
Мясцовыя мінакі ў самых людных месцах горада сустракаюць зроблены праз трафарэт надпіс "Спыніце тэрор! Свабоду Дашкевічу!". Камунальныя службы пакуль не паспелі зафарбаваць надпісы ў падтрымку палітвязня, які частку тэрміну свайго зняволення адбываў на Віцебшчыне.
27.10.2012 Свіслач: арышты тых, хто ўшаноўваў Каліноўскіх (фота)
Штогод у апошні тыдзень кастрычніка людзі з усёй Беларусі, якім дарагія ідэалы паўстання 1863 года, з'язджаюцца ў Свіслач, каб ускласці кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту, а таксама наведаць Якушоўку, дзе жылі браты Каліноўскія.
27.10.2012 Свіслач: Дзень памяці паўстанцаў 1863 году азмрочаны затрыманнямі за нацыянальную сімволіку
За амаль дваццаць гадоў правядзення традыцыйнага фэсту ў Свіслачы гэта быў другі выпадак затрымання яго удзельнікаў. Улады сапсавалі свята таксама ў 2004-ым годзе, калі чатырох грамадска-палітычных актывістаў былі засуджаныя да грашовых штрафаў.










