Мінімум 25 чалавек. Суботнія затрыманні

11.10.2020 Мінімум 25 чалавек. Суботнія затрыманні

У суботу, 10 кастрычніка, праваабаронцам "Вясны" вядомыя кропкавыя затрыманні па ўсёй краіне. Вядома, што за дзень было затрымана мінімум 25 чалавек. Спіс абнаўляецца і дапаўняецца.

NIZKIZ, "Дай Дарогу!", "Петля Пристрастия", Яскевіч, Пугач, Tor Band, РСП — фестываль “Рок за жыццё” анлайн

10.10.2020 NIZKIZ, "Дай Дарогу!", "Петля Пристрастия", Яскевіч, Пугач, Tor Band, РСП — фестываль “Рок за жыццё” анлайн

Фестываль “Рок за жыццё. Музыкі за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне” сёлета пройдзе ў онлайн-фармаце ў Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання — 10 кастрычніка.

10 кастрычніка ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання

10.10.2020 10 кастрычніка ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання

Смяротнае пакаранне з’яўляецца крайняй формай пазбаўлення чалавека яго правоў — праз наўмыснае пазбаўленне жыцця дзяржавай. Гэта жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае чалавечую годнасць пакаранне. Яно парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Рада Еўропы і Еўрасаюз у чарговы раз заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

09.10.2020 Рада Еўропы і Еўрасаюз у чарговы раз заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля і Генеральнага сакратара СЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч.

Сведка — "Аляксандровіч Аляксандр Аляксандравіч". Журналіста "Новага Часу" асудзілі на 10 сутак

09.10.2020 Сведка — "Аляксандровіч Аляксандр Аляксандравіч". Журналіста "Новага Часу" асудзілі на 10 сутак

Адміністрацыйная справа затрыманага 8 кастрычніка журналіста, відэааператара «Новага Часу» Аляксандра Вялітчанкі разглядаецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па ч. 1 арт. 23.34 КаАП, нягледзячы на тое, што журналіст мае пасведчанне пазаштатнага карэспандэна газеты "Новы Час".

10 сутак арышту салігорскаму праваабаронцу Леаніду Мархотку. За што - невядома

09.10.2020 10 сутак арышту салігорскаму праваабаронцу Леаніду Мархотку. За што - невядома

Адміністрацыйную справу правабаронцы БХК Леаніда Мархоткі разгледзеў 9 кастрычніка суд Салігорска. Судовае паседжанне адбывалася па скайпе, таму на суд не змаглі патрапіць сваякі праваабаронцы.

На стваральніка раённага чата Мінска завялі крымінальную справу за "масавыя беспарадкі"

09.10.2020 На стваральніка раённага чата Мінска завялі крымінальную справу за "масавыя беспарадкі"

А шостай раніцы суботы, 3 кастрычніка, у кватэру Мікіты Яцыновіча прыйшлі з ператрусам. Мужчына-стваральнік раённага тэлеграм-чата "Белая Вежа", у якім знаходзяцца жыхары вуліц Багдановіча, Старавіленскай, Кісялёва і праспекта Машэрава. Выходныя Мікіта правёў у ІЧУ на Акрэсціна, а яшчэ даведаўся, што цяпер ён — падазраваны паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ (масавыя беспарадкі).

“Марфу фактычна трымаюць у закладніцах”. За праваабаронцу “Вясны” паручыліся амаль 200 чалавек

09.10.2020 “Марфу фактычна трымаюць у закладніцах”. За праваабаронцу “Вясны” паручыліся амаль 200 чалавек

Праваабаронцы “Вясны” у межах кампаніі за вызваленне палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай сабралі 190 паручальніцтваў беларусаў і беларусак. У хуткім часе паручальніцтвы з хадайніцтвам аб змяненні меры стрымання Марфы будуць перададзеныя ў Следчы камітэт.

Хроніка пераследу за 9 кастрычніка: выклікі ў пракуратуру, затрыманні і вобшук у праваабаронцы

09.10.2020 Хроніка пераследу за 9 кастрычніка: выклікі ў пракуратуру, затрыманні і вобшук у праваабаронцы

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ўздзеяння на грамадзянаў з-за іх актыўнай пазіцыі і выказванне свайго меркавання.

Суды працягваюць выносіць пастановы за падзеі 10-13 жніўня

09.10.2020 Суды працягваюць выносіць пастановы за падзеі 10-13 жніўня

Сёння, у пятніцу 9 жніўня, у раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту.

Жыхароў Жлобіна затрымалі, падазраюць у паклёпе

09.10.2020 Жыхароў Жлобіна затрымалі, падазраюць у паклёпе

8 кастрычніка ў міліцыі апынуліся мінімум трое жыхароў Жлобіна. Аказалася, недзе нехта абразіў начальніка мясцовай міліцыі, распачатая крымінальная справа па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу — паклёп,

Орша: Чарговы ператрус у Ігара Казмерчака

09.10.2020 Орша: Чарговы ператрус у Ігара Казмерчака

У аршанскага праваабаронцыі і аднаго з уладальнікаў крамы нацыянальнай атрыбутыкі Ігара Казмерчака прайшоў чарговы ператрус.

Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” –  гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе"

08.10.2020 Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе"

У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да затрыманай дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым зладзілі “дыскатэку”…

Мінюст разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката палітвязняў Бабарыкі і Калеснікавай

08.10.2020 Мінюст разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката палітвязняў Бабарыкі і Калеснікавай

Міністэрства юстыцыі Беларусі 15 кастрычніка разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, абаронцы палітычных зняволеных экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і кіраўніцы яго выбарчага штабу, сябра прэзыдыeму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай.

Затрыманы журналіст "Новага часу" Аляксандр Вялітчанка

08.10.2020 Затрыманы журналіст "Новага часу" Аляксандр Вялітчанка

У Мінску каля 18 гадзін быў затрыманы журналіст выдання "Новы час" і Зялёнага партала Аляксандр Вялітчанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства