У Брэсце прэзентавалі кнігу, прысвечаную бяспецы журналісцкай працы (фота)

07.12.2012 У Брэсце прэзентавалі кнігу, прысвечаную бяспецы журналісцкай працы (фота)

У кнізе разгледжаны практычныя і юрыдычныя аспекты журналісцкай бяспекі, прыведзены парады спецыялістаў у галіне права і псіхалогіі, а таксама высновы саміх журналістаў, якія тычацца выпадкаў, калі ўзнікаюць небяспечныя сітуацыі.

Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

07.12.2012 Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

У панядзелак, 10 сьнежня, праваабаронцы арганізуюць круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года", адбудзецца адкрыцьцё мастацкай выставы да чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць падведзеныя вынікі конкурсу hand-made вырабаў на праваабарончую тэматыку.

Васіль Парфянкоў не разлічвае на ўмоўна-датэрміновае вызваленне

07.12.2012 Васіль Парфянкоў не разлічвае на ўмоўна-датэрміновае вызваленне

Пра гэта ён паведамляе ў лісце сваёй знаёмай Вользе Гулецкай.

Дзяцей Надзеі Дударэнкі расфарміроўваюць па іншых сем’ях

07.12.2012 Дзяцей Надзеі Дударэнкі расфарміроўваюць па іншых сем’ях

Паводле словаў Надзеі Дударэнкі, чыноўнікі па тэлефоне сказалі, каб яна загадала дзецям ісці ў іншыя прыёмныя сем’і. Але жанчына спадзяецца, што хто-небудзь з супрацоўнікаў сістэмы адукацыі адгукнецца на дзіцячы боль і яе выхаванцы вернуцца ў сям’ю.

Бабруйскія сябры АГП падалі заявы на правядзенне пікетаў 19 снежня

07.12.2012 Бабруйскія сябры АГП падалі заявы на правядзенне пікетаў 19 снежня

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў і сябра гэтай жа партыі Мацвей Хатары падалі ў гарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне пікетаў. "Гэтымі пікетамі мы хочам звярнуць увагу беларусаў на сітуацыю, якая склалася ў краіне. Плануецца, што яны пройдуць пад лозунгам “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”.

III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека абмеркаваў сітуацыю з дэмакратыяй у Беларусі

07.12.2012 III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека абмеркаваў сітуацыю з дэмакратыяй у Беларусі

Праблемы захавання правоў чалавека і працэс дэмакратызацыі ва Усходняй Еўропе абмяркоўваліся на III Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека, які прайшоў 6 снежня ў Катавіцэ (Польшча). Мерапрыемства было арганізавана офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага (Польшча) і польскай асацыяцыяй "Праект Шлёнск".

07.12.2012 Бацькі загінулі. Дачку і сына высяляюць з кватэры

Жыхарка Менску Вера Мялешка, у якой на руках двухгадовая дачка і пад апекай непаўналетні брат, атрымала з суду рашэньне аб высяленьні яе з кватэры.

07.12.2012 Эксперты: ЦВК падганяе выбарчае заканадаўства пад інтарэсы ўлады

Выбарчы працэс у нашай краіне стане яшчэ больш ліберальным і дэмакратычным — у гэтым упэўнены сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік. ЦВК ізноў мяняе выбарчае заканадаўства.

07.12.2012 На арганізатара «Славянскага маршу» ў Магілёве завялі справу

Арганізатар «Славянскага маршу» ў Магілёве Дзмітрый Дзенісенка 6 снежня быў выкліканы позвай у Ленінскі РАУС абласнога цэнтра. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.

07.12.2012 Гісторык Андрэй Чарнякевіч спрабуе аднавіцца на працы праз суд

Нагадаем, што яго звольнілі ў верасні з Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, нібыта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Сам Чарнякевіч перакананы, што яго пакаралі за ўдзел у напісанні і выданні кнігі «Гродназнаўства».

07.12.2012 Еўрасаюз распрацоўвае новую палітыку ў дачыненні да Беларусі

Еўрасаюз вядзе распрацоўку новай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіп Качмарак на сустрэчы з былым палітзняволеным, прэс-сакратаром экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым і кіраўніком Асамблеі НДА Сяргеем Мацкевічам.

07.12.2012 МЗС: У назіранні за выбарамі АБСЕ пакуль не ўдалося выкараніць двайныя стандарты, прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі

У назіранні за выбарамі АБСЕ пакуль не ўдалося выкараніць двайныя стандарты, прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі. Аб гэтым на пасяджэнні Савет міністраў замежных спраў АБСЕ, якое праходзіць у Дубліне (Ірландыя) 6—7 снежня, заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.

Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле штраф Уладзіміру Сякерку за непадпарадкаванне памежнікам

07.12.2012 Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле штраф Уладзіміру Сякерку за непадпарадкаванне памежнікам

"У рапарце было напісана дакладна так: «Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў». На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнёс, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў".

"Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз

07.12.2012 "Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз

На 6 і 7 снежня было запланавага адкрыццё сядзібы ў новым памяшканні. Арганізатары абяцалі імпрэзы з удзелам музыкаў і пісьменнікаў. Але напярэдадні уласнік будынка па адрасе завулак Масквіна, 4 заявіў, што хоча тэрмінова скасаваць дамову.

У Шклове былых зняволеных прымусілі прыбіраць парк

07.12.2012 У Шклове былых зняволеных прымусілі прыбіраць парк

Ну а пасля завяршэння параднай часткі мерапрыемства ўсіх раней судзімых асоб, якія прысутнічалі на сустрэчы, адправілі на “дабрачынныя” работы – прыбіраць тэрыторыю гарадскога парку. Зразумела, што згоды на ўдзел у “дабрачынных” работах ніхто ў былых зняволеных не пытаўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства