10.12.2012 Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь пятага склікання
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прадстаўляе выніковую справаздачу па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, якія прайшлі 23 верасня.
09.12.2012 У Варшаве прайшоў марафон салідарнасці - фота
8 снежня ў Варшаве апоўдні пачалася акцыя салідарнасці: цягам 24 гадзін кожны ахвотны мог напісаць ліст у падтрымку палітвязняў.
09.12.2012 Ліхтарыкі “Свабоды" - за беларускую мяжу
На польска-беларускай мяжы ў Кузніцы адбылася незвычайная акцыя, арганізаваная польскімі актывістамі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
09.12.2012 Зьміцер Дашкевіч пачаў падпісваць калядныя паштоўкі
Паводле Насты Палажанкі, нявесты Зьмітра Дашкевіча, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў адзіночцы. «Пачаў часьцей выходзіць на прагулкі. Спадзяюся, ужо пабачыў першы сьнег. Але самае галоўнае — пачаў падрыхтоўку да Калядаў», — распавяла Свабодзе Наста Палажанка, якая днямі атрымала ад палітвязьня чарговы ліст.
09.12.2012 ЛГБТ-супольнасць ізноў спрабуе зарэгістраваць арганізацыю
8 сьнежня ў Менску прайшоў устаноўчы зьезд ЛГБТ-арганізацыі «Лямбда».
08.12.2012 Алег Гайдукоў сустрэўся з адвакатам
Адвакат Алена Тушкіна наведала Гайдукова ў віцебскім СІЗА № 2. Пра гэта распавяла маці арыштаванага наваполацкага актывіста, якога месяц таму затрымалі і вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці».
08.12.2012 БНФ: Дэкрэт Лукашэнкі аб «прыгонным праве» — небяспечны прэцэдэнт
Дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» стварае небяспечны прэцэдэнт парушэння правоў працоўных, замацаваных на міжнародна-прававым і канстытуцыйным узроўнях. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 8 снежня соймам Партыі БНФ у Мінску.
08.12.2012 Відэаінжынеры тэлеканала СТВ абвясцілі забастоўку. У эфір не выйшлі навіны спорту
У пятніцу, 7 снежня, большая частка відэаінжынераў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» не выйшла на працу. Па гэтай прычыне на тэлеканале СТВ пасля інфармацыйных праграм «24 гадзіны» (навіны дня) у 13.30 і 16.30 не выйшлі блокі навін спорту.
08.12.2012 Міліцыя зноў «накрыла» спектакль Свабоднага тэатра ў Мінску
Толькі пачаўся спектакль «Зона маўчання», як зайшлі міліцыянты, спынілі паказ і пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя гледачоў, якіх сабралася каля 60 чалавек (пастаноўка адбываецца ў будынку на Тыражным праездзе, 22).
07.12.2012 Міжнародны марафон падтрымкі Алеся Бяляцкага (фота, відэа)
Глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня распачала праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Міжнародны марафон па напісанні лістоў пройдзе з 7 па 16 снежня пад лозунгам “Пішам за правы! Даможамся пераменаў!”.
07.12.2012 «Ляпіс Трубяцкой» выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага
Падчас канцэрту «Ляпісаў» у Маскве 30 снежня будзе праходзіць акцыя Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і яшчэ 4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША. Гэтая акцыя адбудзецца ў межах Міжнароднага марафону па напісанні лістоў Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім свеце.
07.12.2012 Сябра партыі “Справядлівы свет” асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай
Жлобінскі раённы суд вынес прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму. 66-гадоваму актывісту прызначылі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ішоў з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ад партыі “Справядлівы свет” у якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы.
07.12.2012 Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча
7 снежня ў Гародні ў судзе Ленінскага раёну завяршыўся працэс па грамадзянскай справе гісторыка Андрэя Чарнякевіча. У кастрычніку бягучага году дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Андрэй Чарнякевіч быў звольнены з працы выкладчыка нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны.
07.12.2012 У Віцебску 10 снежня плануецца публічная лекцыя пра правы чалавека
Такое мерапрыемства будзе праводзіцца тут упершыню. Тэма лекцыі "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Як выконваюцца палажэнні Дэкларацыі ў Беларусі". Імпрэза адбудзецца ў 13 гадзін у Парку культуры і адпачынку чыгуначнкаў.
07.12.2012 Чыноўнікі спрабуюць пераканаць, што Паўлавічы спалілі законна (фота спаленай вёскі)
У лексіцы мясцовых уладаў з'явіліся новыя замежныя словы: "сквотэры", "рэкультывацыя" і "брыфінг". На брыфінгу, скліканым для прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, і было заяўлена, што насельнікі Паўлавічаў – "сквотэры", бо захапілі тое, што ім не належыць. А руйнаванне і падпал дзевяці хат, вырубка дрэваў і закопванне ў зямлю абгарэлай цэглы і дошак – гэта "рэкультывацыя".










