17.10.2020 Вечаровы “хапун” у Сенніцы
У мікрараёне Сенніца, дзе мясцовыя жыхары збіраюцца вечарамі, каб абмеркаваць апошнія грамадска-палітычныя падзеі да разам папіць гарбаты, вечарам 16 кастрычніка адбыўся масавы “хапун”.
16.10.2020 Палітвязня Паўла Пяскова аштрафавалі за вераснёвае шэсце ў Маладзечне
У судзе Маладзечанскага раёна 16 кастрычніка судзілі палітвязня Паўла Пяскова паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у вераснёвым шэсці, піша "Рэгіянальная газета".
16.10.2020 Стан палітвязня Вячаслава Рагашчука ў СІЗА пагаршаецца. Родныя настойваюць на яго шпіталізацыі
Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што 13 кастрычніка атрымала ліст ад брата, дзе ён працягвае скардзіцца на сваё здароўе. Лекар у СІЗА сказала яму, што гэта можа быць "кровазліццё, страсенне мозгу або траўма галавы". Родныя Вячаслава настойваюць, што яму неабходна паўнавартаснае абследаванне галавы для належнага лячэння ў адпаведнасці з дыягназам. Яны асцерагаюцца пагаршэння стану яго здароўя.
16.10.2020 Праваабаронцы нагадалі пра рэкамендацыі беларускім уладам пад час сайд-івенту для дэлегацый Савета па правах чалавека
16 кастрычніка адбыўся сайд-івент па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства праходзіла для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН з анлайн удзелам беларускіх праваабаронцаў
16.10.2020 "Па БТ назвалі расійскім апазіцыянерам, а я з Беларусі не выязджаў з часоў развалу Савецкага Саюза"
Мінчанін распавёў «Вясне», як ён трапіў у сюжэт БТ, дзе яго прадставілі як удзельніка масавых беспарадкаў з Расіі, як яго судзілі ў адных трусах у ЦІПе, як на Акрэсціна прыязджаў «высокапастаўлены чыноўнік», як ён адбываў ўсе 15 сутак толькі з-за наяўнасці судзімасцяў і як на яго распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 КК, але не распачалі справу па факце збіцця яго пры затрыманні і на Акрэсціна.
16.10.2020 Затрыманні ў Магілёве і Берасці
Да Ірыны Вярбіцкай, жонкі збітага і затрыманага медыка Андрэя Вярбіцкага, на работу прыязджалі супрацоўнікі міліцыі.
16.10.2020 СК: Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук у межах крымінальнай справы
Раней заяўлялася, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук. Аднак толькі сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі ўпершыню пракаментаваў інфармацыю аб вышуку Святланы Ціханоўскай.
16.10.2020 Вынікі разгляду адміністрацыйных спраў за пятніцу, 16 кастрычніка
16 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах.
16.10.2020 Беларускі Хельсінкскі камітэт патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць Леаніда Мархоткі
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" распаўсюдзіў заяву, у якой патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць сябра Рады арганізацыі Леаніда Мархоткі і вызваліць яго ад адбыцця адміністрацыйнага арышту.
15.10.2020 Заключэнне праваабаронцаў "Вясны" па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева
Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" назіралі за крымінальным працэсам над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым, абвінавачаным па ч.2 арт. 363 КК Рэспублікі Беларусь (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з прымяненіме гвалту). У выніку Павел Пяскоў быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Уладзіслаў Еўсцігнееў - на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
15.10.2020 Адвакатаў Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук пазбаўляюць ліцэнзіі
Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі.
15.10.2020 Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча – архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі
"Вясна" працягвае распавядаць гісторыі палітвязняў.
15.10.2020 У гарадах Палесся затрымліваюць валанцёраў «Страны для жизни» і забіраюць у іх тэхніку
У Рэчыцы, Мазыры і Калінкавічах адбыліся затрыманні людзей, якія аказвалі валанцёрскую дапамогу падчас выбараў камандзе Святланы Ціханоўскай. Пры гэтым праз некаторы час людзей вызвалілі, але сілавікі забралі ў іх тэхніку і электронныя носьбіты інфармацыі.
15.10.2020 Судовы канвеер над пратэстоўцамі працягваецца 15 кастрычніка
15 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час.
15.10.2020 Затрыманні і пераслед у Беларусі 14 і 15 кастрычніка
Праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту і іншыя формы пераследу грамадзян за апошнія дні.










