Брэст: абласны суд падтрымаў гарвыканкам у справе высялення маладой сям’і

12.12.2012 Брэст: абласны суд падтрымаў гарвыканкам у справе высялення маладой сям’і

Уладзімір Гадун і яго сям’я не пагадзіліся добраахвотна пакінуць сваю кватэру ў доме №18 па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, бо лічаць, што гарадскія ўлады турбуюцца не з-за аварыйнасці будынку, а выключна пра ўчастак зямлі, што знаходзіцца паблізу цэнтра Брэста.

У Наваполацку забаранілі пікет 19 снежня

12.12.2012 У Наваполацку забаранілі пікет 19 снежня

Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашанак падаваў заяўку на пікет, мэтай якога было выражэнне грамадскага пратэсту супраць незаконнага зняволення грамадзян Беларусі, у тым ліку былых кандыдатаў – удзельнікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. З Наваполацкага гарвыканкаму даслалі адмову.

МУС і СК абяцаюць незалежнае расследаванне справы аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска

12.12.2012 МУС і СК абяцаюць незалежнае расследаванне справы аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска

Асноўная задача следства па справе аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска - "правядзенне незалежнага расследавання і ўсталяванне ісціны", гаворыцца на сайце МУС.

Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

12.12.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

Суд над актывістам “Змены” Паўлам Вінаградавым перанесены на панядзелак, 17 снежня. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна Менска. Сам актывіст адпушчаны з залі суда на вуліцы Астрашыцкай.

Фільм пра Любоў Кавалёву прызнаны відэарэпартажам года ў Польшчы

12.12.2012 Фільм пра Любоў Кавалёву прызнаны відэарэпартажам года ў Польшчы

Такі вынік самага прэстыжнага журналісцкага конкурсу ў Польшчы «Grand Press».

12.12.2012 За «плюшавы дэсант» яшчэ і пасадзяць стрэлачніка

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні вайскоўца органаў памежнай службы ў парушэнні правілаў нясення памежнай службы.

У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

12.12.2012 У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

Паўла Вінаградава выклікалі сёння ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, а затым адвезлі ў Першамайскі РАУС, паведаміла жонка актывіста Святлана. Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.

Стартуе штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека

11.12.2012 Стартуе штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека

10 снежня 2012 у Міжнародны Дзень правоў чалавека Цэнтр прававой трансфармацыі і Лятучы універсітэт абвясцілі штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека.

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі

11.12.2012 Нарвежскі Хельсінскі Камітэт патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі

У гэтым годзе Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт прысвячае Міжнародны Дзень Правоў Чалавека палітычным зняволеным у Беларусі, і заклікае Еўрапейскі Саюз далучыцца да нас у патрабаванні іх вызвалення.

Аляксей Паўлоўскі абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва

11.12.2012 Аляксей Паўлоўскі абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва

Днямі ён падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда. Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП незадаволены рашэннем суда першай інстанцыі і просіць адмяніць гэтае рашэнне, бо, паводле яго, яно вынесена з парушэннем норм матэрыяльнага і працэсуальнага права.

Мазыр: праваабаронца адзначыў прафесійнае свята інфармацыйнай акцыяй

11.12.2012 Мазыр: праваабаронца адзначыў прафесійнае свята інфармацыйнай акцыяй

Каля пяцідзесяці асобнікаў Дэкларацыі правоў чалавека раздаў жыхарам Мазыра 10 снежня праваабаронца Уладзімір Целяпун. Інфармацыйная акцыя была прымеркавана да 64-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі. Правёўшы акцыю, ён прыйшоў да высновы, што на сённяшні дзень правы чалавека не сталі для значнай часткі беларусаў асноўнымі каштоўнасцямі.

Бялыніцкі раён: прымусовая падпіска набірае абароты

11.12.2012 Бялыніцкі раён: прымусовая падпіска набірае абароты

Калі раней асноўны цяжар па забеспячэнні вялікіх накладаў ідэалагічна правільных выданняў клаўся на супрацоўнікаў бюджэтных устаноў, то зараз заданне па забеспячэнні падпіскі на дзяржаўныя газеты даведзена практычна да ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

11.12.2012 Сёньня могуць вызваліць Аляксандра Крутога

Маскоўскі суд разгледзіць справу Аляксандра Крутога і мае прыняць рашэньне, ці можна вызваліць яго ад прымусовага лячэньня.

Праваабаронцаў насцярожваюць выказванні прадстаўніка Беларускага славянскага камітэта

11.12.2012 Праваабаронцаў насцярожваюць выказванні прадстаўніка Беларускага славянскага камітэта

У Беларускі славянскі камітэт бяруць грамадзян толькі “славянскага паходжання”. Пра гэта на старонках газеты “Магілёўскія ведамасці” №117 ад 6 снежня паведамляе кіраўнік магілёўскага аддзялення арганізацыі Мікалай Марчанка. Тым часам у Статуце партыі пра такія абмежаванні нічога не гаворыцца.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

11.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: 64 гады таму ААН была абвешчана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, аднак праблемы з выкананнем палажэнняў фундаментальнага міжнароднага дакумента з боку кіраўніцтва нашай краіны існуюць і сёння. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - гісторык Вацлаў Арэшка, які з’яўляецца каардынатарам грамадскага вэб-архіва дакументаў найноўшай гісторыі “Вытокі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства