18.12.2012 У Віцебску зьбілі актывіста БНФ
Зь віцебскім сябрам партыі БНФ Аляксеем Гудзіліным невядомыя правялі «прафіляктычную гутарку». Ад яго запатрабавалі спыніць сваю дзейнасьць і больш не «піярыць» БНФ. Каб малады чалавек лепш зразумеў сказанае, яго зьбілі.
18.12.2012 Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard (відэа)
Міні-фільм прысьвечаны палітрэпрэсаванаму карэспандэнту "Газэты Выборчай" Анджэю Пачобуту з’явіўся ў інтэрнэце. Гісторыя Анджэя Пачобута, пададзеная ў “Хроніцы суднага дня” - фрагмент агульнае карціны і атмасферы перасьледу, у якой працуюць незалежныя журналісты ў Беларусі.
18.12.2012 Затрыманы моладзевы актывіст Мікола Дземідзенка
Пра гэта Насце Палажанцы паведаміла жонка Міколы — Алеся. Падрабязнасцяў пакуль мала. Затрымалі або ў р-не вуліцы Уманскай, альбо ля станцыі метро Спартыўная, на шляху дамоў.
18.12.2012 Магілёўскі БНФ не можа знайсці мэблю са свайго былога офісу
У снежні гэтага году сябры Магілёўскіх абласных арганізацый Партыі і Руху БНФ “Адраджэнне” нарэшце здолелі знайсці памяшканне для свайго офіса ў горадзе Магілёве. Аднак нечакана ў магілёўскіх сяброў Фронта ўзнікла новая праблема: яны не могуць дабіцца адказу ад супрацоўнікаў ЖЭУ № 5, дзе зараз знаходзіцца мэбля з іх былога офіса.
18.12.2012 У Магілёве на афіцыйных сайтах пачала з’яўляцца інфармацыя пра дэпутатаў
Нагадаем, што поўная інфармацыя пра дэпутатаў парламента стала з’яўляцца на сайтах адміністрацый раёнаў Магілёва пасля прыёму актывісткі грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” Ларысы Шукайка намеснікам старшыні гарвыканкама, які адказвае за ідэалогію, Мікалаем Міхаленем.
18.12.2012 Супраць гарадзенскіх праваабаронцаў распачатая адміністратыўная справа (адноўлена)
Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча 18 сьнежня выклікалі ў Ленінскі РАУС горада, каб узяць тлумачэньні наконт іх удзелу у акцыі, прысвечанай чарговым угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 сьнежня.
18.12.2012 Amnesty International: “Мінулі два гады. Ціск на асноўныя свабоды ў Беларусі працягваецца.”
“19 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх Аляксандр Лукашэнка быў абраны на чацвёрты тэрмін у якасці Прэзідэнта Беларусі, 30 000 пратэстуючых сабраліся ў цэнтры Менска, каб патрабаваць другога тура выбараў…
18.12.2012 Правы Чалавека «на пальцах» – 20 снежня пройдзе чарговы семінар
Правы Чалавека – што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы – гэта не апазіцыя, прыходзьце, растлумачым на пальцах.
18.12.2012 Шлындзікаў: «У мой час дырэктары пярэчылі і Кебічу, і Шушкевічу»
Васіль Шлындзікаў быў дырэктарам заводу «Ўдарнік», генэральным дырэктарам навукова-вытворчага аб’яднаньня «Дармаш», прэзыдэнтам акцыянэрнага таварыства «Амкадор». Яго кіраўніцтва гэтымі прадпрыемствамі прыпадала і на часы Савецкага Саюзу, і — Рэспублікі Беларусь.
18.12.2012 Праваабаронцы распавядуць, як змяніць сітуацыю ў судах на трэнінгу "Назіральнік"
Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend» запрашае ўсіх зацікаўленыхпрыняць удзел у практычным трэнінгу «Назіральнік», які адбудзецца 21 снежня.
18.12.2012 Жыхары Першамайскага раёна Мінска пратэстуюць супраць ушчыльнення забудовы на Сядых і Каліноўскага
Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч.
18.12.2012 «Новы час» не трапляе да Мікалая Статкевіча
Рэдакцыя змагаецца за права палітвязня атрымліваць незалежнае выданне.
18.12.2012 Дэпутаты ўхвалілі забарону на звальненьне
17 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі да ведама прэзыдэнцкі дэкрэт ад 7 сьнежня 2012 году «Аб дадатковых захадах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці». За гэта прагаласавалі 102 дэпутаты, супраць галасаваў адзін дэпутата, два не галасавалі.
18.12.2012 Алег Алкаеў: Я збіраю справу, якую накірую ў следчыя органы Беларусі
Былы кіраўнік СІЗА №1 Алег Алкаеў абяцае абнародаваць новыя матэрыялы і факты, звязаныя з выкраданнем і верагодным забойствам напрыканцы 90-х гадоў лідараў апазіцыі - выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатоля Красоўскага, былога кіраўніка МУСа Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага.
18.12.2012 Дашкевіч і Лобаў: два гады за кратамі. Сёння Дашкевіч павінен быў выйсці на волю
Сёння, 18 снежня 2012 г., спаўняецца два гады з моманту арышту актывістаў "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, з таго часу яны знаходзяцца за кратамі.










