19.12.2012 Сяргея Каваленку 19 снежня выклікалі на “прафілактычную гутарку”
На гутарку выклікае інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Віцебска Таццяна Карась. “Мэту і тэму «прафілактычнай размовы» з маім мужам агучыць яна адмовілася,” – кажа жонка былога палітвязня Алена Каваленка.
19.12.2012 Эксперты: Падзеі двухгадовай даўніны аслабілі апазіцыю, але не змянілі характар улады
Роўна два гады таму ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта, якія завяршыліся жорсткім разгонам апазіцыйнага мітынгу і арыштам актывістаў дэмсіл, у тым ліку тых, хто прэтэндаваў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
19.12.2012 Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)
Учора, 18 снежня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юрчанкі пры поўнай згодзе пракурора Паляковай адмовіў у задавальненні скаргі актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць УКДБ.
19.12.2012 Медыкаў прымусова падпісваюць на “Слонімскі веснік”
Галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісаць раённую газету “Слонімскі веснік” на 2013 год – па пяць асобнікаў на аддзяленне. Каб выканаць загад, загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал пайшлі ў складчыну .
19.12.2012 Савет Рэспублікі лічыць дастатковай папулярызацыю беларускай мовы
Адказ з Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі прыйшоў аўтару ідэі грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігару Случаку. Нагадаем, гомельскі актывіст прапаноўваў увесці інавацыю: даплочваць прэмію тым чыноўнікам і супрацоўнікам арганізацый, якія вядуць сваю дакументацыю па-беларуску.
19.12.2012 Два гады пасля Плошчы: палітвязні па-ранейшаму за кратамі, улады парушаюць правы чалавека
Праваабаронцы канстатуюць сітуацыю з правамі чалавека ў 2012 годзе “стабільна кепскую”, як зрэшты і ў 2011. Тэндэнцыя прыціскання грамадзянска-палітычных правоў, адміністратыўны і крымінальны пераслед у адносінах да апанентаў рэжыма працягваецца.
19.12.2012 Жыхарам Гомеля нагадалі аб другой гадавіне Плошчы (фота)
Актывісты ініцыятывы «Голы кароль» распаўсюдзілі ў Гомелі ўлёткі, у якіх нагадалі пра сумную для беларускай гісторыі дату – 19 снежня 2010 году, калі каля тысячы чалавек былі збіты і змешчаны на Акрэсціна, а кандыдаты у прэзідэнты атрымалі турэмныя тэрміны.
19.12.2012 У Горках сям’я з маленькімі дзецьмі жыве ў экстрэмальных умовах
У горадзе Горкі две сям’м жывуць у доме без ацяплення і гарачай вады, пры тым, што тэмпература паветра на вуліцы апускаецца ніжэй за -20 С. Дом № 6 па вуліцы Ціміразева быў расселены перад “Дажынкамі”, аднак дзве сям’і адмовіліся пакідаць займаемыя кватэры, бо ім не прадставілі раўназначнае жыллё.
19.12.2012 Брэст: незалежная журналістка судзіцца з калегам з дзяржаўнага выдання
На 20 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста прызначаны разгляд справы паводле позвы фотажурналісткі Міланы Харытонавай, якая спрабуе абараніць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. У якасці адказчыка - карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч.
19.12.2012 Салігорск: праз лукашэнкаўскі загад разбураюць сістэму аздараўлення ў дзіцячым цэнтры
Сёлетні прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу шахцёроў перакуліў звыклае жыццё работнікаў салігорскага Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтру "Зялёны бор”. І пакуль зусім не ў лепшы бок.
19.12.2012 Салігорцам распавялі пра скрадзеныя 19 снежня 2010 году выбары
Напярэдадні 19 снежня ў Салігорску з’явіліся інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя падзеям 19 снежня 2010 года і іх наступствам. Большасць улётак належыць Аб’яднанай грамадзянскай партыі і заклікае грамадзянаў далучыцца да кампаніі “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”.
19.12.2012 ЗША заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязьняў
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла з заявай «Правы чалавека ў Беларусі ў гадавіну разгрому 19 сьнежня 2010 году».
18.12.2012 Дземідзенка асуджаны на 5 сутак
Мікола Дземідзенка быў затрыманы сёння ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Некалькі гадзін з імі не было сувязі.
18.12.2012 Мікалай Уласевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь
18 снежня ўрэшце скончыўся судовы працэс па адміністрацыйнай справе грамадска-палітычнага актывіста з мястэчка Варняны Мікалая Уласевіча. Астравецкі раённы суд на апошнім паседжанні прызнаў актывіста вінаватым і аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь. Гэты адміністрацыйны працэс стаў рэкордным на Гарадзеншчыне па працягласці – спатрэбілася ажно 9 (!) паседжанняў.
18.12.2012 Маладафронтаўку папярэдзілі пад відэазапіс
18 сьнежня да актывісткі Маладога фронту Касі Галіцкай прыйшлі міліцыянты. Яны ўзялі ў яе падпіску аб папярэджаньні, што 19 сьнежня нельга ўдзельнічаць ў акцыях, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы.










