Бялыніцкія актывісты павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі

21.12.2012 Бялыніцкія актывісты павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі

Бялыніцкія дэмакратычныя актывісты 21 снежня адаслалі па пошце віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года, а таксама і лісты са словамі падрымкі ўсім беларускім палітвязням.

Рубінаў: У дэкрэце № 9 няма ні парушэнні Канстытуцыі, ні элементаў прыгоннага права

21.12.2012 Рубінаў: У дэкрэце № 9 няма ні парушэнні Канстытуцыі, ні элементаў прыгоннага права

20 снежня члены Савета Рэспублікі прынялі да ведама неадназначна ўспрыняты ў грамадстве дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 9 ад 7 снежня 2012 года «Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці». За прагаласавалі 51 з 53 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале парламентарыяў, двое не галасавалі.

АГП: Дапаможам дзецям Крысціны Шацікавай, збор падарункаў

21.12.2012 АГП: Дапаможам дзецям Крысціны Шацікавай, збор падарункаў

Аб’яднаная грамадзянская партыя просіць усіх неабыякавых людзей дапамагчы дзецям актывісткі АГП Крысціны Шацікавай, якая памерла 21 верасня 2012 г.

Статкевіч даслаў ліст пра Плошчу: «Аднаго не магу дараваць сабе…»

21.12.2012 Статкевіч даслаў ліст пра Плошчу: «Аднаго не магу дараваць сабе…»

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч размясціла пісьмо ў сацыяльных сетках.

У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

21.12.2012 У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі была прымеркаваная да другой гадавіны Плошчы 2010 года. Яна прайшла 20 снежня, удзел прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Былы намеснік Ладуцькі абвінавачвае спецслужбы

21.12.2012 Былы намеснік Ладуцькі абвінавачвае спецслужбы

Ігар Васільеў заявіў пра ціск спецслужбаў і адмовіўся даваць паказанні.

Алесю Бяляцкаму дазволілі спатканне з жонкай

20.12.2012 Алесю Бяляцкаму дазволілі спатканне з жонкай

20 снежня Наталля Пінчук ездзіла ў бабруйскую калонію на кароткатэрміновае спатканне. З яе словаў, Алесь выглядае нармальна, на здароўе не скардзіцца, а адведзенага часу хапіла, каб паразмаўляць пра многае.

Брэст: разгляд справы аб абароне гонару і годнасці незалежнай журналісткі адкладзены на наступны год

20.12.2012 Брэст: разгляд справы аб абароне гонару і годнасці незалежнай журналісткі адкладзены на наступны год

У якасці адказчыка выступае карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч, які сёння не з’явіўся ў суд Маскоўскага раёна Брэста, спаслаўшыся на тэрміновую камандзіроўку. Наступнае судовае паседжанне прызначанана 11 студзення 2013 году.

20.12.2012 У стаўбцоўскім пастарунку памерлі два чалавекі

У ізалятары часовага ўтрыманьня Стаўбцоўскага РАУС памерлі два чалавекі, якія адбывалі там адміністрацыйны арышт.

20.12.2012 У Нацсходзе будуць вывучаць сьмяротнае пакараньне

У Нацыянальным сходзе стварылі групу па вывучэньні праблемаў сьмяротнага пакараньня. Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня гэтай групы, кіраўнік камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка.

20.12.2012 За «Арт Сядзібу» адкажа Менгарвыканкам і Мінкульт

Дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус пасьля чарговага скасаваньня дамовы на арэнду памяшканьня пад дзейнасьць культурнай пляцоўкі даслаў аднолькавыя электронны і пісьмовы зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта, а атрымаў два розныя перанакіраваньні ў Менгарвыканкам і Міністэрства культуры.

20.12.2012 Ніна Багінская не думае, што яе справу накіруюць у суд

Затрыманую ўчора на Кастрычніцкай плошчы грамадскую актывістку пратрымалі ў РУУС Цэнтральнага раёна ўсе тры гадзіны, але, па яе словах, цалкам усё нармальна - не білі, не здзекаваліся.

Слонім: Прымусовая падпіска з бальніцы перайшла ў паліклініку

20.12.2012 Слонім: Прымусовая падпіска з бальніцы перайшла ў паліклініку

Сёння старшая медсястра Слонімскай раённай паліклінікі з самай раніцы збірае па 7 тысяч беларускіх рублёў з кожнага работніка паліклінікі на падпіску раённай газеты “Слонімскі веснік” на 2013 год.

Віцебскіх актывістаў БХД аштрафавалі "за хуліганства"

20.12.2012 Віцебскіх актывістаў БХД аштрафавалі "за хуліганства"

Суддзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісмярошкіна прысудзіла Аляксею Кішчуку і Станіславу Лаўрэнаву па 3 базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) штрафу. Падставай для абвінавачання сталі паказанні чатырох міліцыянтаў, якія засведчылі, што хлопцы нецэнзурна выказваліся ў іх адрас...

Для раскідкі ўлётак у Магілёве патрабуюцца асобы “строга славянскай знешнасці”

20.12.2012 Для раскідкі ўлётак у Магілёве патрабуюцца асобы “строга славянскай знешнасці”

Такія патрабаванні працадаўцы СІЦ “Работа и услуги” былі размешчаны на сайце http://by.gorodnet.com. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце, і што працадаўца пры прыёме на працу новага супрацоўніка ні ў якім разе не мусіць звяртаць увагу на яго нацыянальную прыналежнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства