Бабруйск: энерганагляд падключыўся да ціску на каардынатара “Гавары праўду”

27.12.2012 Бабруйск: энерганагляд падключыўся да ціску на каардынатара “Гавары праўду”

Алена Мядзведзева, бабруйскі каардынатар кампаніі “Гавары праўду” паведаміла, што яе кватэру ў яе адсутнасці чатыры разы наведалі супрацоўнікі энерганагляду. Бабруйчанка мяркуе, нагодай для візіта ў яе кватэру можа быць тое, што менавіта тут знаходзіцца офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы”.

Магілёўскія актывісты АГП збіраюцца абскарджваць забарону 10 пікетаў

27.12.2012 Магілёўскія актывісты АГП збіраюцца абскарджваць забарону 10 пікетаў

Мерапрыемствы мусілі адбыцца 19 снежня і былі прымеркаваныя да другой гадавіны разгону “Плошчы”. Пра свой намер звярнуцца ў суд паведаміў лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімір Шанцаў.

Андрэя Гайдукова зноў перавезлі з Віцебску ў Мінск

27.12.2012 Андрэя Гайдукова зноў перавезлі з Віцебску ў Мінск

Наваполацкага актывіста, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве, вывезлі з віцебскага СІЗА яшчэ 22 снежня. Ні пра сам факт пераводу, ні пра прычыны нічога невядома: адвакат даведалася пра гэта, калі пайшла на сустрэчу з падабаронным.

Бабруйскія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў

27.12.2012 Бабруйскія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў

Па добрай традыцыі, бабруйскія грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з усімі вялікімі святамі. На гэты раз таксама былі адпраўленыя паштоўкі ў розныя куткі Беларусі. Таксама мясцовыя актывісты вырашылі падтрымаць Тамару Уладзіміраўну, бабулю Яўгена Васьковіча, і зноў падпісалі яе на газету “Наша Ніва”.

27.12.2012 Анатоля Лябедзьку выклікаюць у міліцыю

Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікаюць у міліцыю Савецкага раёна сталіцы. Позва на 27 снежня прыйшла факсама на партыйны офіс АГП.

 Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь

27.12.2012 Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь

У судзе Маскоўскага раёна Менска 27 сьнежня пачаўся разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць па частцы 3 артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненае паўторна на працягу года). Справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч.

27.12.2012 Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калёніі

У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».

27.12.2012 Наста Палажанка і Зьміцер Дашкевіч ажаніліся ў турме

Наста ўзяла прозвішча мужа, а пасля шлюбу маладым дазволілі пабыць разам толькі 10 хвілін.

Тры вершы палітыка Някляева (відэа)

26.12.2012 Тры вершы палітыка Някляева (відэа)

У інтэрнэце выкладзены новы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысьвечаны палітрэпрэсаванаму лідару кампаніі "Гавары праўду" паэту Уладзіміру Някляеву. Фільм мае назву "Тры вершы палітыка Някляева" і ахоплівае пэрыяд ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і да сёньняшняга дня.

26.12.2012 Гары Паганяйла: “Абароне Пачобута варта больш актыўна дзейнічаць...”

Старшыня юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі хельсінскі камітэт” дапускае, што следству не хапае доказаў віны журналіста. У гэтых умовах можна ставіць пытанне пра спыненне расследавання яго справы, – лічыць юрыст.

Стэфан Эрыксан: Тыя гады, якія прайшлі ў Беларусі, былі для мяне найлепшымі ў маім жыцці

26.12.2012 Стэфан Эрыксан: Тыя гады, якія прайшлі ў Беларусі, былі для мяне найлепшымі ў маім жыцці

"Тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці", — заявіў былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан у навагоднім віншаванні беларусам.

26.12.2012 Антон Сурапін не ведае, што з ягонай справай

Фатограф усё яшчэ знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У Хоцімскім раёне былыя асуджаныя не хочуць уладкоўвацца на працу альбо іх не хочуць уладкоўваць?

26.12.2012 У Хоцімскім раёне былыя асуджаныя не хочуць уладкоўвацца на працу альбо іх не хочуць уладкоўваць?

У сярэдзіне снежня адбылася каардынацыйная нарада пры Хоцімскім райвыканкаме па барацьбе са злачыннасцю, на якой было разгледжана пытанне аб стане працы па барацьбе з рэцыдыўнай злачыннасцю ў раёне.

Палітвязень Аляксандр Францкевіч трэці раз за год трапіў у штрафны ізалятар

26.12.2012 Палітвязень Аляксандр Францкевіч трэці раз за год трапіў у штрафны ізалятар

Маці зняволенага анархіста з Наваполацку, Тацяна Францкевіч, збраецца паехаць у Івацэвіцкую калонію разам з адвакатам, каб даведацца пра стан здароўя сына. У Аляксандра Францкевіча адна нырка, і маці непакоіцца, што знаходжанне ў ШЫЗА нанясе шкоду ягонаму фізічнаму стану.

Адказ з Гомельскага гарвыканкаму: у адным сказе – восем памылак (дакумент)

26.12.2012 Адказ з Гомельскага гарвыканкаму: у адным сказе – восем памылак (дакумент)

Гомельскі гарвыканкам даслаў адказ актывістам «Талакі» па пытанню захавання драўлянай забудовы ў цэнтры горада. У адным толькі сказе – пра накіраванне ліста ў іншую структуру, былі дапушчаны восем памылак. Так, напрыклад, было напісана, што «жыллёваё палітыке», «драўляных дамов», «накіравана па прінадлежнасці», «падгатовкі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства