31.12.2012 Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгады не можа атырмаць вызначэнне Мінскага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі, што пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.
31.12.2012 Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме
29 сьнежня, напярэдадні Новага году, палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме.
28.12.2012 Алесь Бяляцкі: “Такая міжнародная падтрымка – пасыл усім беларусам”
Той факт, што палітвязень застаецца ў бабруйскай калоніі, пацвярджаюць лісты, які працягваюць ісці ад яго – ад 18-га, 20-га, 24-га снежня. Алесь распавядае, што амаль увесь свой вольны час займаецца карэспандэнцыяй. Часам за дзень ён атрымлівае больш за сто лістоў і паштовак з падтрымкай.
28.12.2012 Мара Антона Сурапіна
Новы фільм з сэрыі “Хроніка суднага часу” зьявіўся ў інтэрнэце. Фільм прысьвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну.
28.12.2012 Дзянісу Дашкевічу пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне за журналісцкую дзейнасць
Дашкевіча папярэдзілі, што ў выпадку, калі на сайце vrogacheve.ru з’явяцца артыкулы, якія будуць змяшчаць недакладныя звесткі аб палітычным і эканамічным становішчы дзяржавы, альбо ганьбіць прадстаўнікоў улады, ён можа быць прыцягнуты да адказнасці па артыкулах 369-1 (“дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”), 188, частцы 2 (“паклёп”) і 189 частцы 2 (“абраза”) Крымінальнага кодэксу.
28.12.2012 Гомельскі “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” за год накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН 29 паведамленняў
“Цэнтр стратэгічнай цяжбы” дзейнічае у Гомелі цягам пяці апошніх гадоў, дапамагае беларускім грамадзянам адстойваць свае грамадзянскія ды палітычныя правы як унутры краіны, так і ў міжнародных структурах.
28.12.2012 Гомельскі ваенны пракурор адказаў лідэру левых Уладзіміру Сякерка пра спісы на мяжы
Сяргей Чарэднік патлумачыў у адказе на запыт апазіцыянера, што дзеянні памежнікаў не выходзілі за межы паўнамоцтваў. Наконт спісаў ён адказаў: «На іншыя пытанні вашага звароту адказаць не ўяўляецца магчымым, паколькі дадзеная інфармацыя абмежаваная да прадстаўлення і распаўсюду".
28.12.2012 Бярозаўскія актывісты павіншавалі беларускіх палітвязняў са святамі
Беларускамоўныя паштоўкі адасланыя ў розныя месцы зняволення. Жыхарка Бярозы Таццяна Аліхвер, якая не забывае павіншаваць палітвязняў з кожнымі значнымі святамі, кажа, што гэта знак тым людзям, якія ахвяруюць сваёй воляй і сваім здароўем, што пра іх не забыліся.
28.12.2012 Кобрынская падаткавая інспекцыя “павіншавала” са святамі прадпрымальнікаў горада
Падаткавікі Кобрына перад святамі сабралі дробных прадпрымальнікаў, каб абвесціць ім пра павышэнне падаткавых плацяжоў з лютага месяца. Прагэта паведаміў прадпрымальнік Алесь Мех. Па ягоных словах, павышэнне будзе даволі істотным.
28.12.2012 Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у пракуратуру
Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць ў раённую пракуратуру па факту крытычных выказванняў на адрас гарадскіх чыноўнікаў. Пра гэта Дашкевічу па мабільнаму тэлефону паведаміў намеснік пракурора Рагачоўскага раёна.
28.12.2012 Магілёўскія ўлады хочуць адабраць у пратэстантаў частку зямлі
Адпаведны ліст з магілёўскага гарвыканкаму атрымаў пастар і біскуп незарэгістраванай пратэстанцкай царквы “Хрысціяне веры евангельскай” Віталь Радчанка. У лісце гаворыцца, што плот каля дому, які месіцца па вуліцы Мяшчанскія палосы, 21, дзе жыве сям’я Радчанкі, а таксама адбываюцца набажэнствы, неабходна знесці да 1 лютага 2013 года.
28.12.2012 Пад Новы год знішчылі два гектары салігорскага лесапарку (фота)
Напярэдадні Новага году ў леспаракавай зоне Салігорску з дазволу мясцовых уладаў было знішчана каля двух гектараў каштоўнага лесу першай катэгорыі. Як адзначаюць актывісты кампаніі “Абаронім лес”, гэтыя дрэвы знаходзіліся ў пяцісотметровай прыродаахоўнай зоне салігорскага вадасховішча, і дазвол на іх высечку мусіць давацца на вышэйшым узроўні.
27.12.2012 Ілля Багданаў – яшчэ адзін падазраваны ў справе пра "здраду дзяржаве"
27 снежня наваполацкі актывіст аргкамітэту па стварэнн партыі БХД Ілля Багданаў пабываў на допыце ў Віцебскай абласной управе КДБ. Яго дапытваў следчы Алег Барысевіч, які вядзе справу Андрэя Гайдукова, арыштаванага па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі.
27.12.2012 Геаграфія эмоцыяў і ўражаньняў Алеся Бяляцкага (шмат фота)
Да Алеся Бяляцкага ў бабруйскую калонію працягваюць ісці паштоўкі і лісты з розных канцоў сьвету. З Польшчы, Нямеччыны, Галандыі, Люксембургу, Бельгіі, Аўстрыі, Швецыі, Англіі, Ірландыі, Канады, Японіі, Тайваню. Ад дарослых і дзяцей.
27.12.2012 Брэст: рашэнне па хадайніцтву аб вызваленні з-пад варты грамадскага актывіста Віталя Каўша суд абвесціць 3 студзеня
Віталь Коўш, які раней займаўся грамадскай дзейнасцю і быў сябрам Партыі БНФ, абвінавачваецца “у спрыянні незаконнай міграцыі”. Справа набыла гучны рэзананс, калі пра яе пачало ўзгадваць Беларускае тэлебачанне, у сюжэтах якога Коўш быў названы злачынцам.










