Канфедэрацыя працы Расіі гатова арганізаваць міжнародную кампанію падтрымкі працоўных у Беларусі

03.01.2013 Канфедэрацыя працы Расіі гатова арганізаваць міжнародную кампанію падтрымкі працоўных у Беларусі

Адпаведная заява ад імя прэзідэнта КТР Барыса Краўчанкі размешчана на афіцыйным сайце расійскага прафцэнтра.

Ігар Аліневіч пазваніў дамоў за некалькі гадзін да Новага году

03.01.2013 Ігар Аліневіч пазваніў дамоў за некалькі гадзін да Новага году

Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч змог патэлефанаваць дамоў і павіншаваць сваякоў з Новым годам літаральна за некалькі гадзін да надыходу 2013 года.

Мікалай Аўтуховіч не разьлічвае выйсьці з турмы датэрмінова

03.01.2013 Мікалай Аўтуховіч не разьлічвае выйсьці з турмы датэрмінова

Напярэдадні Новага году палітвязень Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст свайму сябру, праваабаронцу Алегу Воўчаку, які, як і Аўтуховіч, у савецкія часы служыў у Аўганістане.

Васілю Парфянкову ні разу не далі пазваніць дамоў

03.01.2013 Васілю Парфянкову ні разу не далі пазваніць дамоў

Зь леташняга жніўня, калі Васіль Парфянкоў трапіў у баранавіцкі арыштны дом, яму ніводнага разу не дазволілі патэлефанаваць дамоў.

Працягваецца судовы пераслед “Добрай волі”

03.01.2013 Працягваецца судовы пераслед “Добрай волі”

Грамадскае аб’яднанне “Добрая воля” збіраецца склікаць новы сход, каб бараніць свае правы.

   ЕС будзе супрацоўнічаць з паліцыямі краін «Усходняга партнёрства»

03.01.2013 ЕС будзе супрацоўнічаць з паліцыямі краін «Усходняга партнёрства»

Агульны бюджэт праграмы, разлічанай на чатыры гады, складае 5 мільёнаў еўра.

Ялінкі з бел-чырвона-белымі сцягамі ў мінскім метро

03.01.2013 Ялінкі з бел-чырвона-белымі сцягамі ў мінскім метро

У мінскім метро з'явіліся міні-ялінкі з бел-чырвона-белымі сцяжкамі.

Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд

02.01.2013 Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд

Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гародні. 5 студзеня тут будзе разглядацца адміністратыўная справа па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выканання рэкамендацыяў Камітэту ААН аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

02.01.2013 Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выканання рэкамендацыяў Камітэту ААН аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк напрыканцы снежня 2012 года атрымалі адказ на рускай мове з Камітэта па правах чалавека ААН.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

01.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: 12 палітзняволеных беларусаў і няспраўджаныя спадзяванні грамадства на змены ў іх лёсах “Асоба. Грамадства. Дзяржава”: госць рубрыкі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч – з праваабарончымі вынікамі адыходзячага года.

Майя Абромчык: “Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасьці”

01.01.2013 Майя Абромчык: “Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасьці”

Скарга студэнткі Майі Абромчык, якая пацярпела ад неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў АМАПу 19 сьнежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Нумар рэгістрацыі - № 2228/2012.

Андрэй Стрыжак спрабуе высветліць: хто і з якой мэтай даследаваў яго ноўтбук

31.12.2012 Андрэй Стрыжак спрабуе высветліць: хто і з якой мэтай даследаваў яго ноўтбук

Каардынатар маладзёвай сеткі незалежнага прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак плануе звярнуцца з запытам у Гомелькую мытню, каб разабрацца, з якой мэтай у яго быў канфіскаваны ноўтбук на мяжы, хто і што там шукаў, і ці знайшоў «крамолу».

Палітвязень Павел Севярынец адзначыў на "хіміі" сваё 36-годдзе

31.12.2012 Палітвязень Павел Севярынец адзначыў на "хіміі" сваё 36-годдзе

30 снежня, у Дзень народзінаў зняволенага палітыка у спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці сабралася шмат гасцей. Паводле Паўла Севярынца, да яго прыехалі больш за тры дзясяткі чалавек -- з Мінска, Салігорска, Гродна, Валожына.

Аляксандр Францкевіч пазбаўлены спаткання з маці ў студзені

31.12.2012 Аляксандр Францкевіч пазбаўлены спаткання з маці ў студзені

Кароткатэрміновае спатканне было запланавана на сярэдзіну студзеня 2013 года. Адміністрацыя калоніі, дзе знаходзіцца палітвязень, пакарала яго за знаходжанне ў чужым атрадзе – гэта лічыцца парушэннем рэжыму.

Брэст: чыноўніца гарвыканкаму выйграла справу супраць лідэра гурта “Дай Дарогу!”

31.12.2012 Брэст: чыноўніца гарвыканкаму выйграла справу супраць лідэра гурта “Дай Дарогу!”

Суд Ленінскага раёна Брэста абвясціў рашэнне ў справе абразы гонару і годнасці начальніка аддзела па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Таццяны Барышчык. Падставай для судовага разбіральніцтва была заявы Барышчык з нагоды змешчанага ў Інтэрнэце (у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”) паведамлення музыканта Юрыя Стыльскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства