08.01.2013 КДК: Начальнік упраўлення ідэалагічнай і кадравай работы ДФР Прохарцаў звольніўся па ўзгадненні бакоў
Раней некаторыя інтэрнэт-рэсурсы размясцілі інфармацыю пра тое, што "прычынай звальнення стаў ператрус у кватэры Прохарцава, падчас якога супрацоўнікі КДБ выявілі ў яго від на жыхарства ў ЗША - Green Card".
08.01.2013 Белсат заклікае дасылаць паштоўкі палітвязням
Тэлеканал запусціў адпаведныя ролікі, дзе вядучыя і карэспандэнты падпісваюць паштоўкі грамадскім і палітычнымі актывістам, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
08.01.2013 Пры зносе драўлянай забудовы ў Гомелі парушалася прыродаахоўнае заканадаўства
Пры руйнаванні драўлянай забудовы ў цэнтры Гомеля парушалася прыродаахоўнае заканадаўства. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў на сваю заяву жыхар Гомеля Кастусь Жукоўскі. Нагадаем, у цэнтры Гомеля, нягледзячы на пратэст грамадскасці, руйнуецца ўнікальная драўляная забудова.
08.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” распавядае пра палітвязеня Мікалая Аўтуховіча, які 7-га студзеня сустрэў сваё 50-годдзе ў Гродзенскай турме. Госця рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – Любоў Максімовіч, старшыня заходнеўкраінскага цэнтру "Жаночыя перспектывы".
08.01.2013 Гомельскія ўлады чыняць перашкоды рэгістрацыі ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць»
Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» не можа перайсці на легальны статус, зарэгістраваць грамадскую арганізацыю, з-за перашкод уладаў. Грамадзянская ініцыятыва паўстала як антыалкагольная, яе актывісты правялі ў горадзе шэраг акцый супраць п'янства і за здаровы лад жыцця.
08.01.2013 Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты павіншавалі бацьку Статкевіча са святамі і Аўтуховіча з юбілеем
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 7 студзеня накіравалі віншавальную тэлеграму Мікалаю Аўтуховічу з нагоды яго 50-ці годдзя. У гэты ж дзень наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з нараджэннем Хрыстовым і Калядамі.
08.01.2013 Гомельскія праваабаронцы просяць міліцыю прыцягнуць іх да адказнасці
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны просяць начальніка АУС Чыгуначнага раёна Гомеля Генадзя Хмарыка прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці за размешчаную ў сетцы Інтэрнэт фатаграфію, на якой яны выказваюць салідарнасць і віншуюць з юбілеем свайго калегу, палітычнага зняволенага Алеся Бяляцкага.
08.01.2013 На "Белсаце" выйшаў фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасць "Вясны"
Цэнтральнымі фігурамі дакументальнай стужкі сталі старшыня ПЦ "Вясна", а таксама ягоная жонка Наталля Пічук і настаўніца Наталля Ільініч, якую па палітычных прычынах звольнілі з працы і якой праваабаронцы дапамагалі абараняць свае правы.
05.01.2013 У Слоніме сякуць малады лес пад катэджы абласных і раённых чыноўнікаў
Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці А.Садаўнічы: “…У дадзены момант вытворчасць работ на разглядаемай тэрыторыі і афармленне матэрыялаў па выдзяленню зямельных участкаў райвыканкамам спынены…”. Гэта было год таму. А сёлета ў першых чыслах студзеня лес пачалі сячы, пілаваць.
05.01.2013 Бярозаўчане павіншавалі Мікалая Аўтуховіча з юбілеем
Бярозаўскія актывісты павіншавалі палітвязня Мікалая Аўтуховіча з 50-гадовым юбілеем. Пажадалі яму найхутчэйшага вызвалення з турмы, цвёрдасці духа і мужнасці ў перанясенні ўсіх выпрабаванняў і пераследу.
05.01.2013 Гарадзенскі рэкорд – за фотаздымак у інтэрнэце праваабаронцы аштрафаваны на 4,5 мільёнаў рублёў
У Гародні 5 снежня ў судзе Ленінскага раёну прайшоў разгляд адміністрацыйных справаў, распачатых супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча.
05.01.2013 На Шклоўшчыне прымусовую працу збіраюцца зрабіць нормай
Прафілактычная акцыя пад назвай “працатэрапія” была праведзена ў Шклове ў адзін са снежаньскіх дзён. Падчас акцыі 27 чалавек непрацуючых людзей, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у РАУС, прымусілі прыбіраць снег на прыдамавых тэрыторыях горада Шклова.
05.01.2013 На прадпрымстве “Дываны Брэста” адбыўся стыхійны мітынг
Яго зладзілі працаўнікі гэтага прадпрыемства ў прысутнасці новага кіраўніка кацэрна “Беллегпрам” Міхаіла Сучкова, які прыехаў у Брэст, каб азнаёміцца са станам спраў на адным з самых праблемных аб’ектаў канцэрна.
05.01.2013 З-за пераследу з боку адміністрацыі суполка незалежнага прафсаюза на “Граніце” значна скарацілася
Як паведаміў старшыня гэтай суполкі Алег Стахаевіч, калі на пачатку мінулага году ў новы прафсаюз увайшлі каля 300 чалавек, што працуюць на самым буйным прадпрыемстве Мікашэвічаў, дык зараз у арганізацыі застаўся дзесятак актывістаў.
05.01.2013 Праваабаронцы не выключаюць, што абвінавачанага ў "здрадзе дзяржавы" Андрэя Гайдукова катуюць
Падставай для такіх меркаванняў сталі неаднаразовыя факты нядопуску адваката да зняволенага з СІЗА КДБ наваполацкага актывіста. З гэтай нагоды праваабаронцы накіравалі адмысловы зварот да спецдакладчыка ААН.










