11.01.2013 «Белпошта» пажадала «газеце Слонімскай» распаўсюджвацца самастойна
Такі па сутнасці адказ на калектыўны зварот, які падпісалі больш за 300 жыхароў Слонімшчыны, якія жадаюць атрымліваць выданне па падпісцы або набываць у кіёсках, дала намеснік гендырэктара РУП "Белпошта" А.А. Скрыпчык.
11.01.2013 Сябра "шпіёна" Гайдукова зноў дапыталі ў КДБ
Актывіст аргкамітэта па стварэнні БХД Ілля Багданаў з канца снежня мінулага году з'яўляецца другім падазраваным у крымінальнай справе за "здраду дзяржаве", распачатай супраць яшчэ аднаго наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова. Следчы Алег Барысевіч вырашыў, што паказанні хлопцаў разыходзяцца, і вырашыў дапытаць іх падчас вочнай стаўкі.
11.01.2013 Магілёўскі КДБ не жадае разбірацца ў справе правядзення “Славянскага марша”
Рашэнне пра дазвол праводзіць “Славянскі марш” - не наша кампетэнцыя. Такі адказ атрымаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў ад намесніка начальніка УКДБ па Магілёўскай вобласці спадара Савенкі.
11.01.2013 Беларусы пабачаць першыя ў гісторыі Чэхіі ўсеагульныя выбары прэзідэнта
Сёння, 11 студзеня, група з 40 беларускіх назіральнікаў распачне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі. Місія па назіранні будзе праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што падтрымліваецца недзяржаўнай арганізацыяй Belarus Watch.
10.01.2013 Івацэвічы: ці панясе адказнасць падпалкоўнік міліцыі за кіраванне аўтамабілем у п’яным выглядзе?
Яшчэ напрыканцы снежня спецпадраздзяленнем дарожна-патрульнай службы "Страла” у Івацэвічах быў затрыманы п’яным за рулём першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС падпалкоўнік Васіль Быско. Гэты факт органамі старанна захоўваўся ў таямніцы, але ў маленькім гарадку таямніцу доўга захоўваць немагчыма.
10.01.2013 Сустрэча «Усходняга партнёрства» ў Вільні - без уладаў Беларусі
Не запрашаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнёрства» і Еўразвязу, які мае адбыцца ў Вільні, заклікае кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
10.01.2013 Дырэктар “Аўтарадыё”: За два гады я не ўбачыў і не пачуў нічога ад палітыкаў...
12 студзеня споўніцца два гады з моманту спынення трансляцыі беларускага “Аўтарадыё”. Больш за дзесяць год незалежная радыёстанцыя праіснавала ў FM-дыяпазоне, а ў 2011-м была адключаная паводле рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлерадыёвяшчанні.
10.01.2013 Актывістаў «Гавары праўду» асудзілі на суткі
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.
10.01.2013 У рэйтынгу эканамічна свабодных краін Беларусь на 154-м месцы
«Дыктатарскае кіраванне, неэфектыўная судовая сістэма, бюракратычная сістэма, якая забірае шмат часу, пакідаюць магчымым прадпрымальнікам мала надзеі на поспех», — падкрэсліваецца ў дакладзе.
10.01.2013 Мілінкевіч: 150-годдзе паўстання Каліноўскага нельга прапусціць
2013 год абвешчаны дэмакратычнай супольнасцю Беларусі годам Кастуся Каліноўскага. Пра постаць героя, яго значэнне для беларускай гісторыі і наступных пакаленняў разважае паводле просьбы БелаПАН лідар грамадскага руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
10.01.2013 Салідарнасць з гарадзенскімі праваабаронцамі перасягнула межы Беларусі (фота)
Украінскія праваабаронцы абвесцілі ў Інтэрнэце акцыю падтрымкі сябраў ПЦ “Вясна” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта Рамана Юргеля, пакараных у адміністратыўным парадку за размешчаны ў інтэрнэце здымак з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.
10.01.2013 Свіслацкая справа: абласны суд трымае “цвёрды курс”
Прадказальнай адмовай у Гарадзенскім абласным судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі бярозаўскага актывіста Сяргея Трафімчыка на пастанову Свіслацкага раённага суда, згодна з якой за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы суддзёй Жанай Салагубік 13 снежня ён быў аштрафаваны на 8 базавых велічынь.
10.01.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Снежань 2012 году
У снежні знешепалітычны фактар па-ранейшаму аказваў вырашальны ўплыў на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Агульны застой у стасунках паміж беларускімі ўладамі і еўрапейскімі дэмакратыямі абумовіў стабільна кепскую, але без значных пагаршэнняў сітуацыю з выкананнем правоў чалавека і асноўных свабод.
10.01.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заступілася за Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды накладання штрафаў на гарадзенскіх праваабаронцаў за акцыю салідарнасці са зняволеным кіраўніком ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.
10.01.2013 Незалежны сайт vrogacheve.ru замяніў выяву герба, каб пазбегнуць праследу з боку ўладаў
Рагачоўскі незалежны сайт vrogacheve.ru замяніў выяву герба горада на іншы сімвал, каб пазбегнуць праследу з боку мясцовага райвыканкама. Замест шэрага рогу на жоўтым фоне (герб Рагачова) уладальнікі сайта размясцілі часовы сімвал з выявай чатырох чалавек з чырвонай стужкай.










