22.10.2020 Лаўрэатам прэміі “За свабоду думкі” імя Сахарава названая дэмакратычная апазіцыя Беларусі
Прэзідыум Еўрапейскага парламента назваў 22 кастрычніка лаўрэата прэміі "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава за 2020 год.
22.10.2020 Штраф Яна Грыба аплочаны за два дні
83-гадовы актывіст Ян Грыб не сплаціў штраф у вызначаны тэрмін – і праз дзень у дачыненні да яго былі прызначаныя неабгрунтавана жорсткія меры.
22.10.2020 Якія пастановы выносяць суды ўдзельнікам акцый пратэсту 22 кастрычніка?
Сёння, 22 кастрычніка, ў Мінску і рэгіёнах суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам.
21.10.2020 Хроніка пераследу 21 кастрычніка
Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
21.10.2020 На жыхара Століна, які сфатаграфаваўся з гідрантам ад вадамёта, узбудзілі крымінальную справу
Мікіта Ігнацюк пасля адміністрацыйнага арышту на 15 дзён зноў затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна як падазраваны паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
21.10.2020 Нямецкія і аўстрыйскія дэпутаты ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Юрген Хардт, Лукас Мандль і Райнхольд Лапатка сталі “хроснымі” Ігната Сідорчыка, Дзяніса Кірэшчанкі і Дзяніса Чыкалёва.
21.10.2020 На маёмасць пінскіх палітвязняў накладваюць арышт. Толькі блытаюць паміж сабой абвінавачаных
У пінскіх палітвязняў праходзяць дома ператрусы. Следчыя апісваюць іх маёмасць і накладаюць на яе арышт. Аднак пры ўручэнні адпаведных дакументаў блытаюць фігурантаў "пінскай справы": праводзяць ператрус у доме аднаго чалавека, а пастанову ўручаюць іншага.
21.10.2020 У сераду працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту
У сераду, 21 кастрычніка, ў Мінску і рэгіёнах суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах.
21.10.2020 Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітычных зняволеных
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
21.10.2020 Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцы Алега Граблеўскага і ціск на беларускіх праваабаронцаў
Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці ціску і затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў.
20.10.2020 Хроніка пераследу 20 кастрычніка
20 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
20.10.2020 У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека»
Мерапрыемства арганізавалі і правялі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт".
20.10.2020 «Супрацоўнік АМАПа апускаецца на плітку тангенцыйна». Пракурор апратэстоўвае прысуд палітвязню Паўлу Пяскову
Пракурор Сяргей Габруковіч, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе маладзечанцаў, абвінавачаных па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, прынёс пратэст на прысуд палітвязню Паўлу Пяскову.
20.10.2020 "Збівалі рукамі, нагамі, дубінкай, распылілі газ". Жыхара Фаніпаля затрымалі пры размалёўванні прыпынку ў БЧБ
41-гадовага скульптара з Фаніпаля Дзмітрыя Чарныша затрымалі ўвечары 7 кастрычніка, калі ён маляваў на прыпынку каля горада чырвоную лінію. Яго збілі, распылілі газ пры затрыманні, патрабавалі на камеру прызнацца, колькі яму плацяць і хто арганізатар, а потым асудзілі. Дзмітрый распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіццё і пагрозы.
20.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Сярод затрыманых падчас акцый ды маршаў ёсць і непаўнагадовыя. Ці існуе розніца ў стаўленні сілавікоў у дачыненні да іх? Што кажуць бацькі затрыманых дзяцей?










