07.02.2013 Фотафакт: Мастак патрабуе спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
У Польшчы ў горадзе Торунь праходзіць выстава мастака з Беларусі Уладзіміра Сакалоўскага. Адна з карцін прысвечана палітычным рэпрэсіям у нашай краіне.
07.02.2013 Гомельская міліцыя пра затрыманых валанцёраў: Старым павінна дыпамагаць іх дзеці
Гомельская міліцыя лічыць, што старым павінны дапамагаць «згодна з заканадаўствам» іх дзеці, а не валанцёры. Так прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама адрэагавала на канфліктную сітуацыю з валанцёрамі, якая ўзнікла ў Нараўлянскім раёне.
07.02.2013 Апошняга апазіцыянера выключылі са спісу невыязных
Ім стаў лідар партыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін.
07.02.2013 Праблему Курапатаў абмеркавалі з міністрам культуры
6 лютага на сустрэчы з міністрам культуры Барысам Святловым прадстаўнікі грамадскасці абмеркавалі сітуацыю вакол Курапатаў.
06.02.2013 Алесь Пушкін: Дзяржава пакідае за сабой права рэпрэсаваць і надалей
Вярхоўны суд адмовіў мастаку Алесю Пушкіну ў задавальненьні касацыйнай скаргі і пакінуў у сіле рашэньне суду Смаргонскага раёну, паводле якога мастак адбываў 10-сутачны адміністрацыйны арышт.
06.02.2013 Арганізатары Міжнароднай кніжнай выставы забаранілі прэзентацыю рамана Някляева
Адкрыццё кірмаша традыцыйна наведвае Лідзія Ярмошына. На фота злева направа: старшыня лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў генерал Чаргінец, старшыня ЦВК Ярмошына, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.
06.02.2013 Андрэй Савіных: Запыт Марэка Мігальскага перададзены ў кампетэнтныя органы
Запыт еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў справе магчымасці наведання дэлегацыяй Еўрапарламента па справах Беларусі палітвязняў Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча ўжо трапіў у Міністэрства замежных спраў Беларусі і перададзены ў кампетэнтныя органы, - паведаміў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных.
06.02.2013 Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
06.02.2013 Былога мэра Полацка памілавалі
Памілаваныя экс-старшыні Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла і Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец, якія абвінавачваліся ў перавышенні службовых паўнамоцтваў.
06.02.2013 Рубінаў падтрымаў смяротнае пакаранне і назваў яго абгрунтаваным
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў падтрымаў і назваў абгрунтаваным смяротнае пакаранне. Ён лічыць, што людзям, якія наўмысна дапусцілі забойства, няма месца ў грамадстве.
06.02.2013 Мікалай Аўтуховіч пакутуе ў турме ад зубнога болю
Палітзняволены гарадзенскай турмы, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч да гэтай пары не можа вырашыць праблемы, якія ў яго ўзніклі з-за няякаснага зубнога пратэза.
06.02.2013 Пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў, у міліцыі раілі не падаваць заяву
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка аказаў юрыдычную дапамогу самотнаму пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў. Ад імя пацярпелага падрыхтавана заява ў міліцыю, а таксама ў банк аб прыпыненні росту пені па крэдыце.
06.02.2013 У Нараўлянскім раёне апазіцыянераў аштрафавалі за ўезд у радыяцыйную зону
Міліцыянты выпісалі кару жыхарам Мазыра за тое, што яны прыехалі дапамагчы ветэрану вайны, які жыве ў адселенай вёсцы ў радыяцыйнай зоне Нараўлянскага раёна. Гэта на паўночным усходзе Беларусі, на Мазырскім Палессі.
06.02.2013 Брэст: у справе абароны гонару і годнасці незалежнай журналісткі чакаецца лінгвістычная экспертыза
Падчас чарговага судовага паседжання па зыску незалежнай журналісткі Міланы Харытонавай да карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча абодва бакі заявілі пра хадайніцтва, каб была прызначана экспертыза тэксту, што з’яўляецца прадмет ам разгляду.
05.02.2013 Тамара Сяргей: замест прыёму ў чыноўніка - выклік у міліцыю
4 лютага мяне выклікалі ў галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Старэйшы інспектар ГУУС Алег Зошчык паведаміў, што з Генеральнай пракуратуры паступіла даручэнне высветліць абставіны майго наведвання Адміністрацыі прэзідэнта 20 снежня 2012 года.










