27.10.2020 63-гадовая жыхарка Брэста, якая правяла 18 сутак у ІЧУ, стала падазраванай па крымінальнай справе аб беспарадках
У дачыненні да 63-гадовай пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла пасля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання, распачалі крымінальную справу.
27.10.2020 Спецдакладчык ААН прадставіла даклад аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі
У рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын асвятліла сітуацыю ў краіне да 15 чэрвеня.
27.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Прэмія імя Сахарава для беларусаў, ціск на адвакатаў і журналістаў, а таксама крымінальны пераслед за танцы і карагоды.
27.10.2020 Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.
27.10.2020 Гісторыя палітвязня Паўла Нядбайлы: будаўніка, які бегае паўмарафоны
"Вясна" пагутарыла з жонкай палітвязня Паўла Нядбайлы Ірынай.
27.10.2020 Выйшаў на волю палітвязень са Жлобіна Андрэй Расулаў
Выйшаў на волю палітычны зняволены са Жлобіна Андрэй Расулаў. Пра гэта праваабаронцы “Вясны” Алене Маслюковай паведаміла яго дзяўчына.
27.10.2020 Amnesty International: На фоне жорсткага падаўлення мірных дэманстрацый у Беларусі затрымліваюць рабочых, якія плануюць страйк
Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.
27.10.2020 Вынікі судовых пасяджэнняў за 27 кастрычніка
27 кастрычніка адбываюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі нядзельнай акцыі пратэстаў і забастовак, што адбыліся ў панядзелак. Судзяць і тых, каго затрымалі на ранейшых мірных акцыях.
27.10.2020 Народныя хваляванні, ланцугі салідарнасці і спісы затрыманых за 27 кастрычніка
У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пратэстныя пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.
26.10.2020 Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў пра катаванні ў ІЧУ
Учора, 25 кастрычніка, падчас мірнага пратэсту затрымалі прадпрымальніка былога палітвязня Зміцера Дашкевіча і трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна да сённяшняга суда. Але сёння яго не асудзілі — абвясцілі перапынак да заўтра.
26.10.2020 Падстрэлілі пяць разоў гумавымі кулямі і абвінавачваюць у масавых беспарадках
У Беларусі працягваецца затрыманне і пераслед людзей у межах крымінальных справаў па акцыях пратэсту 9-10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. 30 верасня ў Брэсце быў затрыманы 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур. Жонка Цімура Алена распавяла «Вясне» гісторыю мужа.
26.10.2020 «Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?
Дзясяткі фігурантаў гэтай крымінальнай справы, вялікая следчая група, палізняволеная Марына Глазава — "Вясна" распавядае, што вядома пра "справу карагодаў" цяпер, праз 1,5 месяцы пасля яе ўзбуджэння.
26.10.2020 У Мінску затрыманы паэт і бард Эдуард Акулін
Раніцай 26 кастрычніка ў Мінску амапаўцы затрымалі вядомага беларускага паэта і барда Эдуарда Акуліна. Блізкія паведамляюць, што ён стаяў у Ланцугу салідарнасці ў Малінаўцы.
26.10.2020 Судовы пераслед мірных дэманстрантаў 26 кастрычніка
У суды Мінска і рэгіёнаў паступаюць адміністрацыйныя справы затрыманых на мірных акцыях пратэсту і пры кропкавых "хапунах", што адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю.
26.10.2020 Першы дзень пасля "Народнага ўльтыматуму": спісы затрыманых 26 кастрычніка
На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў.










