20.02.2013 Брэст: незалежная журналістка абскарджвае пракурорскае папярэджанне
У дакуменце за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Точкі сцвярджалася, што Літвінчук нібыта парушыла парадак ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, бо працавала на замежныя СМІ без акрэдытацыі.
20.02.2013 Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)
Баранавіцкія грамадскія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў (Баранавіцкі раён) у гонар Мілавідскай бітвы 1863 года, якія сёння знаходзяцца ў занядбаным стане.
20.02.2013 Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл падтрымала “Хвалю салідарнасці”
Мерапрыемствы ў межах “Хвалі салідарнасці” пройдуць у Магілёве 21 лютага, удзел у іх прымуць прадстаўнікі абсалютнай большасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны.
20.02.2013 МУС не лічыць артыкулы аб цыганах у міліцэйскай газеце дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце
Гомельская праваабаронца Марыя Клімовіч атрымала адказ на свой зварот у МУС адносна «цыганскага пытання». Нагадаем, актывістка звяртала ўвагу на тое, што ў міліцэйскай газеце «На страже» у публікацыях указваюць нацыянальнасць злачынцаў, у прыватнасці, цыганоў.
19.02.2013 Праваабаронцы патрабуюць галоснасці ў справе Андрэя Гайдукова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у сумеснай заяве патрабуюць галоснасці і захавання ўсіх працэсуальных гарантый абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову.
19.02.2013 Жыхары Брэста зноў пратэстуюць супраць спробы ўладаў “ушчыльніць” цэнтр горада
Адрасам чарговага будаўнічага канфлікту з’яўляецца дваровая тэрыторыя каля дому №76/1 на вуліцы Карбышава, дзе мяркуецца пачаць узвядзенне шматпавярховага будынку. Супраць новабудоўлі выступаюць не толькі жыхары згаданага дому па вуліцы Карбышава, але і двух суседніх будынкаў.
19.02.2013 Бабруйскі гарвыканкам загаворыць па-беларуску?
На апошняй планёрцы ў гарвыканкаме намеснік старшыні Аляксандр Маркачоў нагадаў чыноўнікам пра Дзень роднай мовы і заклікаў калег размаўляць у адзін гэты дзень,”па магчымасці”, па-беларуску. Мясцовыя грамадскія актывісты ўжо адзначылі Дзень роднай мовы другім этапам агульнацыянальнай дыктоўкі.
19.02.2013 Намеснік старшыні Вярхоўнага суда: здымаць да працэсу ў судзе можна!
Заканадаўства не забараняе журналістам весці фота- і відэаздымкі да пачатку судовага працэсу, дзе б ён ні праходзіў.
19.02.2013 Прэмія “З адкрытым забралам” – Раісе Міхайлоўскай
У Менску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая адзнака будзе прысуджаная жанчыне - праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай.
19.02.2013 Міліцыя разбіраецца з публікацыяй былога дэпутата Бялыніцкага райсавета
Дадому да былога дэпутата Бялыніцкага райсавета Валерыя Усіка завітаў супрацоўнік міліцыі. У выхадны дзень старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Мікалаевіч Карыткін спрабаваў даведацца, адкуль ён узяў інфармацыю аб шматлікіх парушэннях у працы СВК “Лебедзянка” і ўзяць на гэты конт пісьмовыя тлумачэнні.
19.02.2013 Дэкрэт №9 у дзеянні: работніцы «Гомельдрэва» забаранілі звальняцца
Пра гэта распавёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.
19.02.2013 У беларускіх санаторыях не хапае месцаў для дзяцей-інвалідаў
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.
19.02.2013 Ірыне Халіп параілі з'ехаць і не вяртацца
Учора журналістка, якой дазволілі часовы выезд з краіны, прыйшла адзначацца ў Партызанскі РУУС.
19.02.2013 Беларусь ігнаруе рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека
Беларусь упарта ігнаруе рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека ў дачыненні да грамадзян, чые правы мусяць быць адноўленыя. Гэтыя рашэнні носяць рэкамендацыйны характар, апраўдваюцца чыноўнікі.
19.02.2013 Аршанскі дэпутат даў несапраўдны нумар тэлефона жадаючым задаць яму пытанні
Якое ж было здзіўленне тых, хто тэлефанаваў, калі высветлілася, што гэты тэлефон належыць жыхарцы Оршы Галіне Л., якая пражывае па вуліцы Міра і зусім не знаёмая ні з самім дэпутатам Дзедушкінымым, ні з яго памочнікам Аленай Чумачэнка, а таму ніякага запісу на прыём весці не можа.










