26.02.2013 На патрабаванне моўнай роўнасці Салігорскі выканкам адказаў адпіскай
Намеснік старшыні Салігорскай гарадской арганізацыі “ТБМ” Уладзімір Масакоўскі звярнуўся да мясцовых уладаў з прапановамі, якія б на практыцы замацавалі роўны статус беларускай і рускай моваў. У адказ жа ён атрымаў чарговую бюракратычную адпіску.
26.02.2013 Пуціну будуць дакладваць аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
У Савеце пры прэзідэнце Расіі па развіццю грамадзянскай супольнасці створана адмысловая камісія па правах чалавека за мяжой.
26.02.2013 У офіс БХК прыйшлі падаткавікі з пастановай аб арышце маёмасці
25 лютага без якіх-небудзь папярэджанняў у офіс Беларускага Хельсінкскага Камітэта прыйшлі супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
25.02.2013 Наваполацкаму актывісту Яўгену Парчынскаму па тэлефоне прыгразілі "непрыемнасцямі"
Яўген Парчынскі не ведае, хто яму патэлефанаваў: невядомы не назваў свайго імя, але заявіў, што ён "з гарадской адміністрацыі". І "параіў" прыбраць з мясцовага незалежнага сайту артыкул "Новополоцкие власти опять испугались", сказаўшы, што ў адваротным выпадку "будуць непрыемнасці".
25.02.2013 Ліхавіду дадалі 10 сутак за Плошчу-2010
Міліцыя Першамайскага раёна Мінска запатрабавала ад былога палітвязня Мікіты Ліхавіда дабыць 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года.
25.02.2013 Дзень Волі пад знакам вызвалення палітычных вязняў
Дзень Волі, які сёлета плануецца адзначыць 24 сакавіка, пройдзе пад знакам 95-ці гадовага юбілею ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 150 год год паўстання Катуся Калінлўскага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
25.02.2013 Аляксандр Францкевіч зноў у карцэры
Палітвязень Аляксандр Францкевіч змешчаны ў штрафны ізалятар. Пра гэта Рацыі паведаміла ягоная маці Таццяна Францкевіч.
25.02.2013 Ян Дзяржаўцаў – супраць невыканальнага рашэння Віцебскага гарвыканкаму
Ян Дзяржаўцаў мяркуе, што рашэнне гарвыканкаму № 881 павінны выконваць не толькі грамадзяне, якія хочуць зладзіць масавае мерапрыемства, але і ўстановы, пералічаныя ў гэтым рашэнні. Таму неабходна ці то абавязаць іх да заключэння дамоваў, ці то ўдасканаліць само рашэнне гарвыканкаму, змест якога выклікае супярэчнасці.
25.02.2013 "Белтэлеком" заблакаваў сайт БХД у Беларусі
Сайт заблакаваны з нядзелі, 24 лютага.
25.02.2013 Cуды над актывістамі “Еўрапейскага дзеяння” (дапаўняецца)
У судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзяць суды над затрыманымі 24 лютага актывістамі руху “Еўрапейскае дзеянне”/ Усяго ў суд каля апоўдня прывезлі 8 чалавек. Суддзі - Валерый Есьман і Вікторыя Шабуня. Сведчыць – камандзір падраздзялення АМАПУ Андрэй Белы.
25.02.2013 БТ працягвае абвінавачваць ЗША ў парушэнні правоў чалавека
Гэта тэма была адной з ключавой у выніковым тыднёвым выпуску праграмы "У цэнтры ўвагі" на "Беларусь-1". Журналісты тэлеканала таксама рыхтуюць "выкравальніцкае" журналісцкае расследаванне адносна парушэння правоў чалавека ў ЗША і ЕС.
25.02.2013 У Слоніме пададзены тры заяўкі на Дзень Волі
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі ў мясцовы райвыканкам тры заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Волі. Першая заяўка -- на прадастаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі, якую запланавалі слонімцы на 22 сакавіка.
25.02.2013 Яшчэ аднаму прафсаюзнаму актывісту на “Граніце” пагражаюць звальненнем
Гэтым разам адміністрацыя прадпрыемства настойліва шукае парушэнні ў працы памочніка экскаватаршчыка Леаніда Дубаносава, які з’яўляецца сябрам мясцовай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза. На мінулым тыдні на працоўнае месца Дубаносава рэгулярна прыходзіла адмысловая камісія.
25.02.2013 Міліцэйскае беззаконне ў інтэрнаце МДЛУ
Супрацоўнікі міліцыі ўрываліся ў пакоі інтэрната і прымушалі здымаць «няправільныя» плакаты і налепкі.
25.02.2013 Міжнародная арганізацыя заступілася за Ірыну Халіп
Камітэт абароны журналістаў выступіў у абарону Ірыны Халіп. Міжнародная арганізацыя звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем спыніць пераслед журналісткі і не прымушаць яе пакідаць Беларусь.










