29.10.2020 Непаўналетніх студэнтаў-страйкоўцаў пасля затрымання збілі сілавікі. Вось, што яны распавядаюць
Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым – чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы.
29.10.2020 Мастаку з Брэста пры затрыманні зламалі нагу. Так яго ўтрымлівалі чатыры дні
42-гадовы мастак з Брэста Кірыл Ляшук быў затрыманы ўвечары 10 жніўня на цэнтральнай вуліцы горада. Калі сілавікі схапілі за руку ягоную жонку і яе сястру, ён ірвануў да іх у абарону. Але трое сілавікоў адразу заламалі Кірылу рукі за спіной і паклалі тварам на плітку. Так ён быў затрыманы.
29.10.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
29.10.2020 "АМАПавец бярэ яшчэ адну дубінку і кажа: "Усё жыццё хацеў стаць барабаншчыкам". Сведчаць пацярпелыя
29-гадовы мінчук Антон (імя зменена – заўв. рэд.) праводзіў сяброўку дадому 10 жніўня каля 21 гадзін. Маладыя людзі ехалі на трамваі па вул. Машэрава, калі туды забегла пяць супрацоўнікаў АМАП у масках.
29.10.2020 Пераслед у Беларусі 29 кастрычніка
29 кастрычніка ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах.
29.10.2020 Суды па адміністрацыйных справах над удзельнікамі акцый салідарнасці: 29 кастрычніка
Па звестках праваабаронцаў, адміністрацыйнаму пераследу ў кастрычніку падвергнутыя больш за 1 400 чалавек, 460 з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты.
29.10.2020 Гомель: новыя затрыманні супрацоўнікаў “Моцных навін”
Позна вечарам 28 кастрычніка ў Гомелі быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага рэсурсу "Моцныя навіны" Яўген Сувораў. Ён з’яўляецца адміністратарам сайту.
29.10.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Прыйшлося спусціць штаны і стаяць у трусах пасярод актавай залы"
11 кастрычніка Вольга вярталася ноччу дадому ў раёне ГЦ "Рыга" ў Мінску. Зараз жа яна амаль кожны дзень ходзіць у паліклініку на перавязкі – у тую ноч яе параніла гумавай куляй.
28.10.2020 Amnesty International сабрала 191 тысячу подпісаў пад заклікам да ўладаў Беларусі спыніць падаўленне мірных акцый пратэсту
Amnesty International праінфармавала беларускія ўлады, што арганізацыя сабрала каля 191 тысячы подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае пакласці канец падаўленню мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванні з боку міліцыі.
28.10.2020 На студэнта завялі крымінальную справу за заклікі да страйку
На 21-гадовага студэнта БДУІР распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).
28.10.2020 Пераслед 28 кастрычніка: затрыманні, вобшукі, звальненні
28 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца.
28.10.2020 Вынікі судовых разглядаў адміністрацыйных спраў 28 кастрычніка
Судовы канвеер не спыняецца: 28 кастрычніка ў судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, што выходзяць на акцыі салідарнасці і забастоўкі.
28.10.2020 «Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?
Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Марусевіч і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны".
28.10.2020 Беларусь – без палітычных зняволеных! Абвешчана пра стварэнне ініцыятывы “Вызваленне-2020”
У Мінску адбылася сустрэча родных зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах. Падчас сустрэчы было абвешчана пра стварэнне грамадзянскай ініцыятывы па вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў “Вызваленне-2020”.
27.10.2020 Эдуард Пальчыс не выйшаў з Акрэсціна пасля "сутак". Цяпер ён фігурант крымінальнай справы
Блогер Эдуард Пальчыс, які адбываў 30 сутак на Акрэсціна, не выйшаў на волю пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі яго сябрам у ЦІП на Акрэсціна, блогер цяпер — фігурант крымінальнай справы, піша TUT.BY.










