02.11.2020 Два гады за абразу суддзі. У Магілёве – першы асуджаны па "крыміналцы" палітычны актывіст
29 кастрычніка ў Магілёве у судзе Магілёўскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста Станіслава Паўлінковіча, якога абвінавацілі ў абразе суддзі (391 КК РБ) суда Ленінскага раёна Аксаны Ратнікавай ў траўні 2020 года.
01.11.2020 Затрыманні на нядзельнай акцыі Дзяды першага лістапада
У нядзелю першага лістапада ў Мінску праходзіць акцыя Дзяды. У 14.00 дэманстранты сабраліся каля парку Чалюскінцаў і затым рушылі ў бок Курапатаў. Адбываюцца кропкавыя затрыманні. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
01.11.2020 Крымінальную справу супраць праваабаронцы Шчапёткінай спынілі ў другі раз
Яшчэ 28 жніўня на падставе інфармацыі, размешчанай у групе “Чэсныя людзі г. Бяроза”, у дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Тамары Шчапеткінай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 188 (Паклёп) і 189 (Знявага) Крымінальнага кодэксу.
31.10.2020 Закрытыя ўстановы-небяспекі COVID-19: як каронавірус паўплываў на харчаванне бяздомных
"Вясна" вырашыла разабрацца, як пандэмія паўплывала на харчаванне бяздомных і на дзейнасць валанцёрскіх ініцыятыў, якія дапамагаюць у гэтым, а таксама ці ёсць тут падтрымка з боку дзяржавы і ці існавала яна да наступлення каронавіруса.
31.10.2020 "Прапанавалі раскаяцца для БТ". Праваабаронцу Алега Граблеўскага палічылі “каардынатарам” маршу людзей з інваліднасцю
Алега Граблеўскага затрымалі 15 кастрычніка на першым маршы людзей з інваліднасцю. Туды ён прыйшоў у якасці праваабаронцы – каб паманіторыць, як праходзіць марш. Але міліцыянты прынялі яго за "каардынатара" і прапанавалі яму зняцца для БТ з раскаяннем
31.10.2020 Суботняя хроніка затрыманняў і пераследу
У апошні кастрычніцкі дзень пераслед людзей па палітычных матывах працягваецца ў Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, і іншыя формы ціску.
31.10.2020 Затрыманых анархістаў падазраюць у тэрарызме
У ноч з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі была затрыманая група анархістаў. Зараз яны ў СІЗА КДБ.
30.10.2020 Школьнік з Брэста стаў фігурантам справы аб "масавых беспарадках"
Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці затрымалі 16-гадовага школьніка па падазрэнні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
30.10.2020 У Мінску на Акрэсціна затрымалі групу анархістаў
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага з 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху.
30.10.2020 У Беларусі ўлады крымінальна пераследуюць футбольных фанатаў. Расказваем, за што
Крымінальны пераслед фанатаў упершыню набыў такія маштабы. Праваабаронцы «Вясны» сабралі некаторыя факты пераследу футбольных фанатаў у Беларусі.
30.10.2020 На мяжы затрыманы былы палітвязень Ігар Аліневіч, магчыма па крымінальнай справе
Уначы з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі памежнікамі быў затрыманы былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч.
30.10.2020 Яшчэ тры палітвязні атрымалі “хросных” сярод еўрапейскіх дэпутатаў
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Марцін Шульц (Бундэстаг, Германія), Анджэй Галіцкі (Еўрапейскі парламент, Польшча) і Юрген Мартэнс (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Андрэя Войніча, Сяргея Коршуна і Уладзіміра Дударава.
30.10.2020 Ні дня без суда! Вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў 30 кастрычніка
30 кастрычніка працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава.
30.10.2020 Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр і затрымліваюць на пікетах
30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
29.10.2020 "Жыве для іншых і бачыць у гэтым шчасце". Мама аб палітычнай зняволенай Ганне Сунгуравой
Па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі 101 чалавек прызнаныя палітвязнямі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Ужо больш за месяц пад вартай у СІЗА на Валадарскага ў Мінску знаходзіцца палітычная зняволеная Ганна Сунгурава, якой выстаўленае абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Мама Ганны Анжэла распавяла «Вясне» аб захапленнях і жыццёвай пазіцыі сваёй дачкі.










