27.03.2013 Старшыня Гарадзенскага абласнога суда перакананы ў правамернасці штрафаў праваабаронцам
Судовы чыноўнік таксама сцвярджае, што фатаграфаванне праваабаронцаў у Міжнародны дзень правоў чалавека і размяшчэнне фотаздымка ў інтэрнэце было несанкцыянаванай публічнай акцыяй, якая падлягала адміністрацыйнаму пакаранню.
27.03.2013 Літва шукае ў Беларусі дэмакратыю
Парлямэнцкая група «За дэмакратычную Беларусь» у найбліжэйшым часе пачне дзейнасьць у Сойме Літвы.
27.03.2013 У АГП скралі бел-чырвона-белы сцяг
Палотнішча лунала з 23 сакавіка на 17-м паверсе будынка па вуліцы В.Харужай, 22.
27.03.2013 Суд па справе МХД супраць Мінюста пройдзе 9 красавіка
26 сакавіка ў Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханні па справе нерэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі ГА "Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў".
27.03.2013 Экс-палітвязня Марцалева не выпусцілі з Беларусі для лячэння
Сяргей Марцалеў прасіў магчымасці выехаць на некалькі месяцаў у Польшчу, Украіну, Расію.
27.03.2013 МЗС Літвы: Улады Беларусі не ўлічваюць інтарэсы простых людзей
Так у знешнепалітычным ведамстве Літвы пракаментавалі чарговую затрымку з падпісаннем Беларуссю дамовы аб Малым памежным руху. Адтэрміноўка ўвядзення ў дзеянне дамовы аб Малым памежным руху ў літоўскім МЗС лічаць “чарговымі страчанымі магчымасцямі”.
27.03.2013 Судовага рашэньня ў справе Багінскай пакуль няма
Суд над Нінай Багінскай, якая падняла бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску, не завершаны і рашэньне ў ім не прынятае. Пра гэта паведамілі ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Калі працэс можа быць адноўленым, не паведамляецца.
27.03.2013 Часопіс «Архэ» спрабуе аднавіць выхад
Як паведаміў карэспандэнту Свабоды рэдактар часопіса «Архэ-Пачатак» Алесь Пашкевіч, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў 25 сакавіка разблякаваў банкаўскі рахунак рэдакцыі.
27.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 2
"Упершыню ад мяне патрабавалася самастойна вызначыцца з нацыянальнасьцю ў 14 гадоў, атрымліваецца, у 1976 годзе, калі мы хадзілі ў ваенкамат і афармлялі прыпісное пасьведчаньне. Афіцэр, які запаўняў бланк, спытаўся ў мяне: “Нацыянальнасьць?” “Беларус”, - адказаў я. А калі выйшаў з ваенкамату, яшчэ некалькі разоў сам сабе прагаварыў: беларус. Дагэтуль я ніколі ні сабе ні іншым не адказваў на гэтае пытаньне. А вось зараз я цьвёрда ведаў: я – беларус".
26.03.2013 Ніна Багінская ў судзе страціла прытомнасьць
У Маскоўскім судзе Менску 26 сакавіка судзілі грамадзкую актывістку Ніну Багінскую. Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу.
26.03.2013 Пленум Вярхоўнага суда абмяркуе практыку разгляду судамі пытанняў прымянення прымусовых мер бяспекі і лячэння
Пленум Вярхоўнага суда Беларусі, які пройдзе 28 сакавіка, упершыню будзе прысвечаны практыцы разгляду судамі пытанняў, звязаных з прымяненнем прымусовых мер бяспекі і лячэння ў крымінальным судаводстве. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар ВС Марыя Лапо.
26.03.2013 Валянціна Аліневіч: Варункі ў турмах Беларусі - выкшталцоны генацыд
Судова-прававая сістэма калечыць і знішчае беларусаў. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Валянціна Аліневіч, маці палітвязня Ігара Аліневіча. Яна распавяла пра тое, у якой сітуацыі цяпер знаходзіцца яе сын.
26.03.2013 Тэлеканалу “Белсат” чарговы раз адмовілі ў акрэдытацыі
У сваім рашэнні МЗС Беларусі спаслалася на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.
26.03.2013 Прыярытэтам Літвы павінен быць не бізнэс, а правы чалавека
Канферэнцыя «Што чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўразвязе?», прымеркаваная да 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, адбылася 26 сакавіка ў Сэйме Літвы.
26.03.2013 Бяроза: Участковы запатрабаваў зняць бел-чырвона-белы сцяг з балкона
Журналіст-праваабаронца Тамара Шчапёткіна з Бярозы ў гонар Дня Волі вывесіла на сваім балконе нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Рэакцыі з боку міліцыі доўга чакаць не прыйшлося.










