11.04.2013 У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі
Ля будынку беларускай амбасады ў сталіцы Расеі прайшла акцыя Amnesty International супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
11.04.2013 Сёння — другая гадавіна выбуху ў мінскім метро
У другую гадавіну выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна ў праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць пра загінулых і пацярпелых у выніку гэтай трагедыі.
11.04.2013 Палітоляга Валера Карбалевіча затрымалі ля амбасады
Міліцыянты затрымалі аўтара Радыё Свабода, палітоляга Валера Карбалевіча, які накіроўваўся на сустрэчу ў нямецкую амбасаду. У яго не аказалася дакумэнтаў, таму міліцыянты-ахоўнікі выклікалі нарад міліцыі.
11.04.2013 Вярхоўны суд адмовіў "Маладым дэмакратам"
Вярхоўны суд 10 красавіка прыняў рашэнне не задавальняць скаргу "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" на рашэнне Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла арганізацыі ў афіцыйнай рэгістрацыі, паведаміла лідар грамадскага аб'яднання Марына Хоміч.
10.04.2013 БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) заклікае начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа адклікаць з суда заяву аб прызнанні экстрэмісцкім фотаальбома "Прэс-фота Беларусі — 2011". Адпаведны адкрыты зварот прыняты праўленнем БАЖ 10 красавіка.
10.04.2013 Татальны павал лесапасадак каля Мілавідскіх помнікаў (фота)
Мясцовыя ўлады працягваюць татальны павал лесапасадак вакол Мілавідскіх помнікаў (Баранавіцкі раён). Гэтую працу выконвае Івацэвіцкае ДЭУ-23. Зрэзаны лес складзіруецца на нявызначаны тэрмін на пляцоўцы за каталіцкай капліцай.
10.04.2013 Жыхарка Шклова дамагаеца кампенсацыі выдаткаў за паслугі адваката
У раённым судзе жанчына скарысталася сваім канстытуцыйным правам на адваката і заплаціла яму за працу грошы. Суд яе апраўдаў і прызнаў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі і неабгрунтаванымі, аднак у кампенсацыі выдаткаў з міліцыянта судом было адмоўлена.
10.04.2013 Размеркаванне: што трэба ведаць студэнту?
Ва ўніверсітэтах і каледжах набліжаецца час размеркавання выпускнікоў. Наша краіна - адзінаяў Еўропе, дзе дагэтуль захавалася прымусовае працаўладкаванне маладых спецыялістаў.
10.04.2013 Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг
Актывіст руху «За свабоду» Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі 25 сакавіка. Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
10.04.2013 «Наша Ніва» салідарная з «Прэс-фота Беларусі»
Незалежная беларуская газэта «Наша Ніва» прыбрала ўсе фатаздымкі зь першай паласы сёньняшняга нумара. На паласе разьмешчаны загаловак «Асьцярожна, экстрэмізм!»
10.04.2013 У Віцебску міністры пагавораць пра палітвязьняў
Падчас сустрэчы ў Віцебску 10 красавіка зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс плянуе між іншым абмеркаваць сытуацыю з вызваленьнем беларускіх палітвязьняў.
10.04.2013 На Гарадзеншчыне новы адміністрацыйны працэс за фотаздымак
На Гарадзеншчыне чакаецца новы адміністрацыйны працэс па факце публікацыі фотаздымкаў у інтэрнэце. 25 сакавіка грамадскія актывісты з гораду Бярозаўка традыцыйна ўшанавалі памяць генерала БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Магіла гэтай гістарычнай асобы знаходзіцца паблізу праваслаўнай царквы раённага цэнтру Воранава.
10.04.2013 Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў Беларусі па-ранейшаму ў вельмі строгай сакрэтнасці
"Беларусь заставалася адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе захоўвалася смяротнае пакаранне. Гэтую меру пакарання па-ранейшаму атачала абстаноўка вельмі строгай сакрэтнасці", - канстатуе Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе, прысвечаным смяротным прысудам і пакаранням смерцю.
10.04.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Сакавік 2013 года
Нягледзячы на агучаныя заявы еўрачыноўнікаў па выніках кантактаў з беларуcкім бокам, у асноўным прынцыповым пытанні -- вызваленні палітвязняў, пазітыўных зменаў не адбылося.
10.04.2013 Мінюст прызнаў, што зьезд МХД быў
У Менску 9 красавіка адбылося паседжанне Вярхоўнага суду Беларусі па пазове аргкамітэту па стварэнні ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" да Мінюста ў сувязі з адмовай у рэгістрацыі.










