23.04.2013 Зьбіраюць подпісы ў абарону Андрэя Гайдукова
Зварот, які ініцыявалі актывісты праваабарончай групы «За волю», 24 красавіка накіруюць у амбасады і прадстаўніцтвы міжнародных праваабарончых арганізацый.
23.04.2013 Леанід Аўтухоў: "Мяне выклікаюць у міліцыю як крымінальніка?"
Як вынікае з позвы, атрыманай кіраўніком Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, яго выклікае на допыт супрацоўнік крымінальна-вышуковай службы Кастрычніцкага РАУС. Позва выпісана на 24 красавіка.
23.04.2013 Паўлу Вінаградаву - 12 сутак арышту
Актывіста моладзевай арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка судзяць у Цэнтральным судзе Менска. Адміністратыўную справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Вінаградава вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Прысуд - 12 сутак арышту.
23.04.2013 Генпракуратура зацягвае разгляд справы
Сутнасць скаргі Сяргея Гоўшы палягала ў тым, што ён запатрабаваў да дзяржавы кампенсацыю маральнай шкоды ў сувязі з тым, што Беларусь не выканала Меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН па ўзнаўленні рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён, як адзін з заснавальнікаў, да гэтага часу пазбаўлены магчымасці займацца грамадскай дзейнасцю.
23.04.2013 Уладзімір Шыла: Не будзе сапраўднага самакіравання - не будзе лесапарку (фота)
У беларускай сталіцы шахцёраў зноўку высеклі катэгарыйны лесапарк. Гэтым разам была знішчана частка ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў межах пабудовы элітнага жыллёвага комплексу “Зялёная выспа” на вуліцы Заслонава.
23.04.2013 Палітвязня Аліневіча тры тыдні трымалі ў ізалятары
Ігар Аліневіч адбыў 20 дзён у штрафным ізалятары. Пра гэта палітычны вязень паведаміў ў лісце да маці Валянціны Аліневіч. Паводле жанчыны: "Ігар напісаў, што толькі што выйшаў з ШІЗА". Для вязня гэта другое пакаранне штрафным ізалятарам:
23.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: матэрыялы альбома "Прэс-фота Беларусі - 2011" суд прызнаў экстрэмісцкімі. Грамадскасць цікавіцца, ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам апальнага фотаальбома. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - лідарка "Маладой хрысціянскай дэмакратыі" Марына Хоміч.
22.04.2013 У Віцебску забаранілі дзве акцыі да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі
Усяго падаваліся 3 заяўкі. Актывісты атрымалі 2 адмовы, а па трэцяй заяве няма нават адказу, хаця яго мусілі даць не пазней як за 5 дзён да меркаванай акцыі. Афіцыйная прычына – адсутнасць дамоваў з медыкамі і міліцыяй на абслугоўванне акцыі. Дамову ўдалося заключыць толькі з камунальнікамі.
22.04.2013 У Магілёве пададзена заяўка на пікет памяці генерала Захаранкі
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выпадку дазволу мерапрыемства ўладамі плануюць правесці яго 7-га траўня ў цэнтры горада каля Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Заяўка пададзена ад імя актывіста АГП Міхаіла Шараметава.
22.04.2013 Слонім: працягваюццы допыты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
У Слонімскі РАУС выклікалі і дапыталі яшчэ двух чалавек за ўдзел у Дні Волі. Маёр міліцыі Ігар Клыбік дапытаў сяброў Віктара Марчыка і Альберта Глінніка, параіўшы ім “больш не займацца глупствам”.
22.04.2013 АГП адмовілі ў памяшканні для правядзення канферэнцыі з расійскім палітыкам Барысам Нямцовым
Тэма - «Беларуска-расійскія адносіны - погляд з Масквы і Мінска».
22.04.2013 Трыццаць чалавек пікетавалі прадстаўніцтва "Фальксвагена" у Нью-Ёрку
Прыкладна 30 чалавек пікетавалі 21 красавіка прадстаўніцтва аўтаканцэрна "Фальксваген" у Нью-Ёрку.
22.04.2013 Актывісты БНФ патрабуюць спыніць знішчэнне кляштара ў вёсцы Смаляны
Старшыня Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся ў Віцебскі абласны выканкам са скаргай з нагоды самавольнага разбурэння дамініканскага кляштара ў вёсцы Смаляны.
22.04.2013 Арганізатары Чарнобыльскага шляху едуць у рэгіёны
Сябры аргкамітэту Чарнобыльскага шляху абвясьцілі пра стварэньне Нацыянальнага экалягічнага камітэту.
22.04.2013 Жонкі палітзняволеных сустрэліся з Ганнай Камароўскай
Першая дама Польшчы выказала салідарнасць і падтрымку жанчынам і пажадала як мага хучэй пабачыць сваіх мужчын дома.










