24.04.2013 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў могуць скараціць
Такую выснову можна зрабіць з адказу баранавіцкіх чыноўнікаў на запыт Intex-press наконт лёсу будынка былога прыбытковага дома па вуліцы Тэльмана ў Баранавічах.
24.04.2013 Уладзя Яроменка адправілі ў турму на Акрэсьціна
У 14:40 Валянціна Цюрава праводзіла свайго хлопца Ўладзя Яроменка ў апорны пункт міліцыі Першамайскага раёну. Там ёй паведамілі, што хлопца завязуць у турму на Акрэсьціна.
24.04.2013 Павел Вінаградаў запрасіў лідараў апазіцыі сустрэць яго з "сутак"
Ён лічыць, што лідары апазіцыі і грамадзянскай супольнасці павінны выказаць салідарнасць з асуджанымі.
24.04.2013 На Леаніда Аўтухова склалі пратакол за парушэнне Закону аб СМІ
"Мяне вінавацяць у тым, што была перавышана колькасць асобнікаў партыйнага бюлетэня "Магістрат", які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сённяшні дзень усе асобнікі мусілі быць знішчаныя. Аднак – не, яны фігуруюць у маёй новай адміністрацыйнай справе".
24.04.2013 Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны
Больш за два гады цягнецца разбіральніцтва наконт прымянення фізічнай сілы маладзечанскімі міліцыянтамі ў адносінах да маладой маці Алесі Садоўскай.
24.04.2013 Не працаваў сайт «Еўрарадыё» – магчыма была DDOS-атака
Прыблізна ў 11.50 часова перастаў працаваць сайт«Еўрапейскага радыё для Беларусі» – замест галоўнай старонкі карыстальнікі бачаць толькі абвестку пра тэхнічныя працы на сайце.
24.04.2013 Смяротнае пакаранне - дзяржаўны інструмент кіравання або "сацыяльная справядлівасць"?
Ці мае права дзяржава вырашаць, хто павінен жыць, а хто - не? Як суадносіцца правасуддзе і мера пакарання? Ці можа смерць быць законным пакараннем за злачынства? Гэтыя і многія іншыя пытанні задавалі ўдзельнікі Клуба сацыяльнага і прававога кіно на чарговай сустрэчы, якая прайшла нядаўна ў Крыме.
24.04.2013 Уладзь Яроменка атрымаў 15 сутак арышту завочна
23 красавіка маладафронтаўцу Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак.
24.04.2013 Пракуратура папярэдзіла праваабаронцу Тамару Сяргей
Паводле артыкула 193-прым Крымінальнага Кодэксу РБ праваабаронцы можа пагражаць да 2 гадоў зьняволеньня.
24.04.2013 FIDH - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) запусціла новую версію сайта Freeales.fidh.net, мэта якога - падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і садзейнічанне вызваленню палітвязняў.
23.04.2013 Грамадзяне і НДА выступаюць супраць знішчэння балотаў
Аргкамітэт грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот» выказвае пратэст супраць распрацоўкі балотных тэрыторый у межах ахоўваемых заказнікаў.
23.04.2013 Міністэрства інфармацыі чарговы раз адмовіла часопісу “Arche. ПАЧАТАК”
Дзяржаўнае ведамства у чацверты раз адмовілася ўнесці змены ў звесткі аб рэгістрацыі выдання, што ставіць пад пытанне захаванне часопіса.
23.04.2013 Міністры замежных спраў ЕС абмеркавалі беларускую праблему
Як паведаміў кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус, міністры ацанілі рашэнне афіцыйнага Мінску аднавіць прадстаўніцтва Швецыі. Таксама яны выказалі надзею, што з набліжэннем віленскага саміту з'явяцца і іншыя прыкметы нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС, перадае ru.delfi.lt.
23.04.2013 Прэзыдэнт ФРГ: Мне б хацелася, каб палітычная сытуацыя ў Беларусі зьмянілася
У сваім звароце да Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Ёахім Гаўк заклікаў краіны Ўсходняй Эўропы захоўваць правы чалавека. Ён выступіў за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі і за незалежнасьць Косава.
23.04.2013 У Віцебску зноў забаранілі пікет з-за "сезонных захворванняў"
"Такія абвастрэнні ў іх здараюцца штомесяц: у лютым сэзонныя захворванні абвастрыліся, калі я замаўляў імпрэзу да ўгодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. У сакавіку абвастрэнняў чакалі якраз у Дзень Волі. Цяпер, здаецца, пацяплела, аднак – не: зноў паабвастраліся захворванні напярэдадні 26 красавіка!"










