Мінюст прызнаў дзеянні суда Салігорскага раёна неправамернымі

13.05.2013 Мінюст прызнаў дзеянні суда Салігорскага раёна неправамернымі

Міністэрства юстыцыі ўстала на бок маладафронтаўца Андрэя Тычыны ў ягонай працяглай спрэчцы з судом Салігорскага раёна. У выніку парверкі Мінюст выявіў парушэнне Інструкцыі па справаводству ў раённым судзе ды прызнаў накіраванне ў адрас маладафронтаўца копіі патрабаванага працэсуальнага дакумента несваечасовым.

Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

13.05.2013 Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

Незалежных журналістаў з Магілёва Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова позвамі на 10-00 13 траўня выклікалі ў Бялыніцкі РАУС да участковага інспектара Аляксандра Емельянава. Аднак яны ад паездкі ў Бялыніцкую міліцыю вырашылі адмовіцца ў сувязі з тым, што позвы не былі аформлены адпаведным чынам.

Дэмакратычныя актывісты з Белаазёрска -- пад пільным наглядам міліцыі

13.05.2013 Дэмакратычныя актывісты з Белаазёрска -- пад пільным наглядам міліцыі

Не абыйшлася без кантролю міліцыянтаў грамадская праца па ўборцы зоны адпачынку ля возера Белае ў Белаазёрску. І гэтая карысная для грамадскасці праца была занатавана міліцыянтамі, якія на хаду, не выходзячы з аўто, адзнялі на відэакамеру працуючых.

Калінкавічы: пракурор праігнараваў заяву актывіста АГП Дзяніса Рабянка

13.05.2013 Калінкавічы: пракурор праігнараваў заяву актывіста АГП Дзяніса Рабянка

Актывіст АГП Дзяніс Рабянок з Калінкавіч, супраць якога мясцовыя міліцыянты пачалі адміністрацыйную справу, не змог знайсці абароны ў пракуратуры. Дзяніс Рабянок лічыць, што і сам напад, і адміністрацыйная справа супраць яго – гэта спланаваная акцыя.

"Мы не забудзем": Дзмітрый Завадскі

13.05.2013 "Мы не забудзем": Дзмітрый Завадскі

Вечарына памяці зніклага журналіста Дзмітрыя Завадскага адбудзецца 16 траўня, ў Дзень салідарнасці з сем'ямі загінулых і палітвязнямі. Мерапрыемства ладзяць Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі "Мы не забудзем!".

Бялынічы: дэпутата Агеева запыталі, чаму ён прамаўчаў

13.05.2013 Бялынічы: дэпутата Агеева запыталі, чаму ён прамаўчаў

У сваім звароце актывісты звяртаюцца да свайго дэпутата Агеева з просьбай патлумачыць, чаму ён не задаваў пытанняў наконт праблем сваіх выбаршчыкаў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку пад час яго выступу перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу 19 красавіка гэтага года.

Санстанцыя пераконвае палітыка ў тым, што ў Віцебскім ІЧУ сядзельцы знаходзяцца ў добрых умовах

13.05.2013 Санстанцыя пераконвае палітыка ў тым, што ў Віцебскім ІЧУ сядзельцы знаходзяцца ў добрых умовах

Правёўшы пяць сутак у Віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) за раздачу ўлётак з запрашэньнем на акцыю 25 сакавіка, абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў вымушаны быў зьвярнуцца да лекараў.

Аляксандру Францкевічу паказалі дакумент пра вызваленне

12.05.2013 Аляксандру Францкевічу паказалі дакумент пра вызваленне

Палітычны вязень Аляксандр Францкевіч шостага верасня мусіць выйсці на волю. Палітзняволенаму, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», некалькі дзён таму споўнілася 23 гады. У гэты ж дзень яго наведаў і адвакат. Паводле словаў абаронцы, Аляксандр трымаецца годна і мае добры настрой. Вязню ўжо паказалі дакумент пра вызваленне.

Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэчу з маці

12.05.2013 Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэчу з маці

Марына Лобава едзе на сустрэчу з сынам Эдуардам у Івацэвіцкую калонію «Воўчыя норы».

Еўрадэпутат Мігальскі ініцыяваў чарговую акцыю супраць хакейнага чэмпіянату ў Беларусі

12.05.2013 Еўрадэпутат Мігальскі ініцыяваў чарговую акцыю супраць хакейнага чэмпіянату ў Беларусі

На наступным тыдні ў Стакгольме пачынаецца з'езд Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Падчас сустрэчы, якая пройдзе з 16 па 19 мая, можа быць зноў узнятае пытанне аб правядзенні чэмпіянату ў Беларусі ў 2014 годзе.

12.05.2013 У Магілёве разбураецца капліца на масавым пахаванні нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны

На могілках салдат вермахта на тэрыторыі Любускага лесапарку Магілёва разбураецца каплічка. На памятным знаку выгаралы на сонцы надпіс не прачытаць. Навокал абгароджанай тэрыторыі — смецце, у выходныя тут ладзяцца гульбішчы. Гэта — адзінае ў горадзе абазначанае пахаванне салдат пераможанай 68 гадоў таму краіны.

Старшыня Белаазёрскага гарвыканкама ігнаруе зварот  40 жыхароў горада

10.05.2013 Старшыня Белаазёрскага гарвыканкама ігнаруе зварот 40 жыхароў горада

Жыхары дома 11/1 па праспекце Міра Белаазёрску, з якіх гарвыканкам патрабуе заплаціць вялікую суму за каробку дома праз 20 гадоў пражывання ў ім, папрасілі старшыню гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага прадаставіць ім дакументы па смеце.

У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

10.05.2013 У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 мая адзначылі дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых як у гады вайны, так і часы сталінскіх рэпрэсій. Спачатку грамадскія актывісты ўсклалі кветкі ля Вечнага агню ў цэнтры горада, а затым ля крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг.

Вінаградаву ў пастарунку дзевяць гадзін паказвалі прафілактычныя фільмы

10.05.2013 Вінаградаву ў пастарунку дзевяць гадзін паказвалі прафілактычныя фільмы

Лідара «Змены», моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» забралі ў міліцыю каля 7.00, проста з кватэры. Ніякіх тлумачэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі не было. Адпусцілі яго, а 16.45.

Уладзя Яроменка вызвалілі, але вывезлі за 40 кіламетраў ад Менска

10.05.2013 Уладзя Яроменка вызвалілі, але вывезлі за 40 кіламетраў ад Менска

Актывіста “Маладога фронта” Уладзіміра Яроменка вывезлі за 40 кіламетраў ад Менска. Учора скончыўся тэрмін яго 15-суткавага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства