15.05.2013 Данія зняла фільм пра беларускі супраціў і Паўла Вінаградава — відэа
Дацкі тэлеканал TV SE зняў дакументальны фільм пра змаганне за дэмакратыю ў «апошняй дыктатуры Еўропы».
15.05.2013 У Глыбоцкім раёне ўначы замалявалі Пагоню на балконе прыватнай кватэры
Прадпрымальнік Мар’ян Місевіч павесіў Пагоню на балконе сваёй прыватнай кватэры ў Падсвіллі (Глыбоцкі раён). Праз тыдзень супрацоўнікі ЖКГ уначы замалявалі герб, а на гаспадара кватэры склалі пратакол.
15.05.2013 Пракуратура прыкрывае незаконныя дзеянні КДБ
Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў КДБ, якія затрымлівалі клімавіцкага актывіста “Гавары праўду” Аляксандра Балобіна. Ён атрымаў адказ з пракуратуры Магілёўскай вобласці на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ.
15.05.2013 Мікалай Аўтуховіч не можа паўнавартасна харчавацца
Палітзняволены Мікалай Аўтуховіч фактычна не можа паўнавартасна харчавацца з-за праблемаў з зубамі, - кажа кіраўнік арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак.
15.05.2013 Парлямэнтары падзякавалі віцебскаму праваабаронцу
Старшыня пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандар Зазуля ад імя дэпутатаў – сябраў камісіі падзякаваў Леаніду Сьвеціку за праяўленую ім ініцыятыву і актыўную жыцьцёвую пазыцыю.
15.05.2013 Інга Абрамава спрабуе даведацца, у якіх ізалятарах працуюць жанчыны
Не атрымаўшы абароны ў Беларусі, Інга Абрамав звярнулася ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН Камітэтам факт дыскрымінацыі ў дачыненні да Інгі Абрамавай быў прызнаны і Беларусь атрымала рэкамендацыю падрыхтаваць жанчын-супрацоўніц для работы ў ІЧУ.
15.05.2013 ГА “БАЖ” стала афіцыйным чальцом Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў
Гэта адбылося на штогадовым з'ездзе арганізацыі, які адкрыўся ў бельгійскім Верв'еры. Амаль тысяча БАЖаўцаў далучылася да 320-і тысяч еўрапейскіх калег з амаль 30 краін. Цяпер Беларусь мае права ўдзельнічаць ва ўсіх галасаваннях ЕФЖ і ўплываць на яе рашэнні.
15.05.2013 “Czasopis” — пра кнігу Алеся Бяляцкага
У польска-беларускім штомесячніку “Czasopis” , які выдаецца ў Беластоку, у майскім нумары апублікаваны артыкул пра кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаны Беларушчынай”. Аўтар артыкула — беларускі літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын. Адзін асобнік “Czasopisu” звычайнай поштай адпраўлены Алеся Бяляцкаму ў бабруйскую калонію.
14.05.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная тэме смяротнага пакарання. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – лідарка "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" Марына Хоміч.
13.05.2013 Суд не стаў на бок прафсаюзнага актывіста
У Магілёўскім судзе прадстаўніца ДБК не здолела даказаць, што Аляксей Паўлоўскі “сачкуе на працы”. Раней начальніца аддзела кадраўІна Загурская адмовілася прымаць на працу Аляксея Паўлоўскага, з-за таго, што ён, нібыта, 80% працоўнага часу размаўляе з працоўнымі, замест таго, каб выконваць свае працоўныя абавязкі.
13.05.2013 Брэст: невыкананне закону чыноўнікі тлумачаць арганізацыйнымі пытаннямі і недахопам сродкаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, абраных ад Брэсцкага рэгіёна, адказалі на запыт грамадзян, якія цікавіліся, чаму дагэтуль не рэалізавана пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай наконт малога памежнага руху.
13.05.2013 Штэфан Фюле: У Беларусі немагчыма дзейнічаць, не асцерагаючыся рэпрэсій
Пра гэта ў інтэрв'ю рускай службе «Радыё Свабода» заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства, былы міністр па еўрапейскіх справах Чэшскай Рэспублікі Штэфан Фюле.
13.05.2013 Апальныя беларускія адвакаты выказваюць падтрымку ўкраінскім калегам, якія падвяргаюцца ціску
Група былых беларускіх адвакатаў, якія зазналі пераслед уладаў, звярнулася са словамі падтрымкі да ўкраінскіх калегаў. Яны накіравалі адпаведны ліст на адрас Вышэйшай кваліфікацыйна-дысцыплінарнай камісіі адвакатуры Украіны.
13.05.2013 ГА “БАЖ” звярнулася да кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў
Журналісцкая арганізацыя дамагаецца прыняцця захадаў з нагоды затрыманняў і арыштаў журналістаў.
13.05.2013 Прызначана дата суду за віцебскі бюлетэнь "Магістрат"
Старшыня абласной арганізацыі Пратыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў позву ў Кастрычніцкі райсуд на 15 гадзін 17 траўня. Суддзя Алена Протас мае разгледзець міліцэйскі пратакол, складзены на актывіста "за парушэнне заканадаўства аб СМІ". Ён мяркуе, што іх са Смолікавым будуць судзіць разам – як было і мінулы разам.










