23.05.2013 Крымінальную справу на групу гомельскіх чыноўнікаў перадалі ў пракуратуру
Следчы камітэт завяршыў папярэдняе расследаванне ў адносінах некалькіх службовых асобаў Гомельскага гарвыканкама, якія скралі ў людзей кватэры.
23.05.2013 Беларусы Бельгіі пікетавалі шведскае консульства
Свабода не там, дзе гуляюць у хакей, а там, дзе паважаюць правы чалавека!” – з такім лозунгам беларусы, якія жывуць ў Бельгіі, пікетавалі консульства Швецыі ў Бруселі.
23.05.2013 Яцэк Сарыюш Вольскі: "Меркаванне Палецкіса - гэта не пазіцыя Еўрапейскага парламента
Дакладчык Еўрапейскага парламента па Беларусі, дэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс падрыхтаваў праект сваёй справаздачы. Ён рэкамендуе змяніць палітыку Еўразвяза ў дачыненні да афіцыйнага Мінску.
23.05.2013 NRM адмовілі ў акрэдытацыі "Белсату"
Журналісты планавалі здымаць канцэрт для "Агляду культурных падзей". Адказ у акрэдытацыі быў матываваны тым, што гурт можа страціць адзіную пляцоўку, дзе яны могуць ладзіць падобныя канцэрты.
23.05.2013 Валянцін Стэфановіч: «Беларускія ўлады так і не прадэманстравалі пазітыўнай дынамікі ў выкананні ўмоў ЕС»
Пра гэта намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад", адзначыўшы, што не падзяляе аптымізму дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса ў тым, што ў апошні час сітуацыя з правамі чалавека палепшылася.
23.05.2013 Стамбул на тыдзень стаў праваабарончай сталіцай свету (дадаліся фота)
23 траўня Стамбул (Турцыя) прымае 38-ы Кангрэс Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), куды з'ехаліся прадстаўнікі звыш 200 НДА з 130 краінаў. З беларускіх прадстаўнікоў у працы Кангрэсу бяруць удзел намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч і юрыст Павел Сапелка.
22.05.2013 Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на Анатоля Рубінава ў пракуратуру
Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на парушэнне Закона “Аб звароце грамадзян”. Аляксей Паўлоўскі просіць прыняць меры па рэагаванню ў дачыненні да старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Рубінава, які ужо 52 дні не дае адказу на калектыўны зварот магілёўцаў, а таксама прымусіць яго даць адказ на паступіўшы да яго зварот.
22.05.2013 Кіраўніцтва СВК “Лябядзянка” напісала калектыўную скаргу на незалежных журналістаў з Магілёва
Нагодай для гэтага стала нібыта хлуслівая інфармацыя пра ўнутраную сітуацыю ў сяльгаса-вытворчым кааператыве, якую распаўсюдзілі журналісты. Сёння, 22 траўня, незалежную журналістку Аліну Скрэбунову апыталі з гэтай нагоды ў Кастрычніцкім РАУСе Магілёва.
22.05.2013 Камітэт па замежных справах Еўрапарламента разгледзіць даклад Палецкіса па Беларусі 29 мая
29 мая камітэт па замежных справах Еўрапарламента разгледзіць у першым чытанні папярэднюю справаздачу дакладчыка па Беларусі Юстаса Палецкіса, падрыхтаваную для Еўракамісіі, Савета ЕС і Службы знешніх дзеянняў Еўракамісіі.
22.05.2013 Генеральны сакратар Савета Еўропы разлічвае, што Беларусь ратыфікуе Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека
Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд разлічвае, што Беларусь далучыцца да СЕ і ратыфікуе Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека. Пра гэта ён зявіў на пашыраным пасяджэнні камітэта расійскай Дзярждумы па міжнародных справах 21 мая.
22.05.2013 У Магілёве КДБ зацікавілася блогерам
Учора, 21 траўня, невядомы патэлефанаваў на мабільны тэлефон Зміцера Ярмоленкі, прадставіўся супрацоўнікам КДБ і прапанаваў сустрэцца дзеля таго, каб паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы. Хлопец ад сустрэчы адмовіўся, паведаміўшы, што яна адбудзецца толькі ў тым выпадку,калі ён атрымае на рукі афіцыйную позву.
22.05.2013 Мікалай Аўтуховіч: Чаму апазіцыянеры адкідаюць галоўнае патрабаванне - аб поўнай рэабілітацыі палітвязняў?
Палітвязень у сваім лісце разважае наконт датэрміновага вызвалення з-за кратаў палітычных лідараў і грамадскіх актывістаў.
22.05.2013 Беларускія ЛГБТ-актывісты прымуць удзел у гей-прайдзе ў Кіеве
25 мая ЛГБТ-актывісты плануюць правесці ў сталіцы першы ва Украіне маштабны гей-прайд, у межах якога будуць фотавыставы, кінапаказы, дыскусіі і Марш роўнасці.
22.05.2013 У Магілёве членамі Свабоднага прафсаюзу металістаў цікавіцца КДБ
Пра гэта паведамляе мясцовы прафсаюзны лідар Галіна Лісіцына. Пытанні датычыліся дзейнасці прафсаюза, паездкам актывістаў у іншыя месцы, а таксама верагодным пераемнікам Галіны Лісіцынай на пасадзе прафсаюзнага каардынатара ў Магілёве.
22.05.2013 У Беларусь прыедзе Дунья Міятавіч
3-га чэрвеня ў Мінску адбудзецца семінар-трэнінг для беларускіх журналістаў «Інтэрнэт-СМІ: свабода, прафесіяналізм і ўстойлівае развіццё».










