27.05.2013 Андрэя Гайдукова будуць судзіць у Віцебску
Справу аб "здрадзе дзяржаве" мае разгледзець Віцебскі абласны суд. Пра гэта распавяла маці 24-гадовага наваполацкага актывіста, арыштаванага 8 лістапада мінулага году. Падчас следства Вольга Гайдукова двойчы прасіла дазволу на сустрэчу з сынам. І абодва разы ёй адмовілі. Яна зноў збіраецца пісаць такую заяву.
27.05.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў наваполацкіх актывістаў
У 2007 г. наваполацкі суд пакараў Валера Шаўчэнку штрафам памерам у 35 базавых велічынь і Антона Ясіновіча - штрафам памерам у 25 базавых велічынь за нібыта парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, аб адклiканнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян.
27.05.2013 Прэзентацыя кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?” і круглы стол па праблемах асвятлення гучных працэсаў
3 чэрвеня журналіст Радыё “Свабода” Алег Груздзіловіч мае намер прэзентаваць у Мінску ўласную кнігу-расследаванне “Хто ўзарваў менскае мэтро?”, напісаную па слядах судовага працэсу над расстралянымі Дзмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым.
27.05.2013 Моладзевага актывіста забралі ў беларускае войска з расійскага аўтазака
Сябра апазіцыйнай расійскай партыі "Другая Расія" Ігара Шчуку забралі ў войска Беларусі, хоць ён не прыдатны да службы ва Узброеных Сілах.
27.05.2013 Расійскіх праваабаронцаў у Варонежы пазбаўляюць памяшкання
Калегі просяць праявіць салідарнасць - дасылаць лісты чыноўнікам, падпісваць петыцыі ў абарону арганізацый і офіса.
27.05.2013 Беларускае пытанне абмяркуюць у рамках сесіі Еўранеста 28 мая ў Бруселі
У рамках трэцяй пленарнай сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) 28 мая ў Бруселі адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па Беларусі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
27.05.2013 Беларускія праваабаронцы выступяць у ААН
Брыфінг беларускіх праваабаронцаў прымеркаваны да пачатку працы чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
27.05.2013 Якой свабоды не хапае беларусам?
Сацыялягічны цэнтар «Люстэрка-Інфа» задаў беларусам тры пытаньні: «Ці патрэбная вам асабіста свабода мітынгаў і дэманстрацый?», «Ці патрэбная вам асабіста свабода слова?» і «Ці патрэбная вам асабіста свабода выезду за мяжу?»
27.05.2013 На сесіі Савета ААН па правах чалавека будзе заслуханы даклад па Беларусі
27 мая ў Жэневе пачынае працаваць 23-я сесія Савета ААН па правах чалавека. На парадку дня 4 чэрвеня — абмеркаванне справаздачы спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці.
27.05.2013 Рэдактара і выдаўца “Вольнага гораду” выклікаюць у суд
Суд Крычаўскага раёна выклікаў рэдактара крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава на 5 чэрвеня ў якасці адказчыкаў па пазову “Аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280”.
27.05.2013 50 гадоў з дня арышту Сяргея Ханжанкова
Беларускі дысыдэнт быў засуджаны на дзесяць гадоў савецкіх лягераў за спробу падарваць менскую вежу-радыёглушылку.
27.05.2013 Брэст: дэпутатаў гарсавету заклікаюць падтрымаць малы памежны рух з Польшчай
На адрас мясцовых народных абраннікаў ад імя жыхароў Брэста дасланыя лісты з просьбай дапамагчы ў паскарэнні рэалізацыі Закона “Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху”, якое дае права мясцовым жыхарам у спрошчаным парадку перасякаць мяжу.
25.05.2013 Брэст: журналісты дыскутавалі пра смяротнае пакаранне
У памяшканні незалежнай газеты “Брестский курьер” адбыўся “круглы стол” на тэму смяротнага пакарання. Акрамя кіраўніцтва рэдакцыі, ініцыятыва ў правядзенні гэтага мерапрыемства зыходзіла ад ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
25.05.2013 Чарговая талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)
Баранавіцкія грамадскія актывісты 24 траўня арганізавалі чарговую талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года. "2 чэрвеня аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама, а таксама грамадскасць нашага горада і раёна будуць урачыста адзначаць 150-я ўгодкі Мілавідскай бітвы 1863 года".
25.05.2013 Віктар Парфёненка: пятая адмова ў акрэдытацыі
Журналісту Беларускага Радыё Рацыя з Гародні Віктару Парфёненку ўжо пяты раз адмовілі ў акрэдытацыі. Пяты год сябра БАЖ падае паперы на афіцыйную акрэдытацыю – і пяты год атрымлівае адмову з Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.










