30.05.2013 Прэзентацыя кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?” і круглы стол па праблемах асвятлення гучных працэсаў
3 чэрвеня журналіст Радыё “Свабода” Алег Груздзіловіч мае намер прэзентаваць у Мінску ўласную кнігу-расследаванне “Хто ўзарваў менскае мэтро?”, напісаную па слядах судовага працэсу над расстралянымі Дзмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым.
30.05.2013 Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Вользе Чайчыц
Журналістка Вольга Чайчыц атрымала пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
30.05.2013 Журналістку “Народнай Волі” не акрэдытавалі на фестываль, бо баяцца вострых пытанняў да чыноўнікаў
Карэспандэнтка “Народнай Волі” Марыя Малевіч паспрабавала акрэдытавацца на прэс-канферэнцыю, прысвечаную правядзенню “Першага Сырнага фестываля пад Мінскам”.
30.05.2013 Савет Свабоднага прафсаюза металістаў патрабуе спыніць дыскрымінацыю і пераслед сябраў арганізацыі
Свабодны прафсаюза металістаў (СПМ) патрабуе ад кіраўніцтва краіны, урада спыніць дыскрымінацыю работнікаў па прафсаюзнай прыкмеце, вярнуць працоўным канстытуцыйнае права на свабоду аб'яднання ў прафсаюзы і ўсталяваць адміністрацыйную або крымінальную адказнасць працадаўцаў за дыскрымінацыйныя дзеянні ў дачыненні да работнікаў.
30.05.2013 Цэнтр прававой трансфармацыі падрыхтаваў Ключавыя заўвагі Праекта дакладу дэпутата Еўрапарламента Палецкіса
Цэнтр прававой трансфармацыі ў развіццё дыскусіі cа спадаром Юстасам Палецкісам, дэпутатам Еўрапейскага парламента, па Праекту рэкамендацыі Еўрапейскага Звяза па далейшай палітыцы ў дачыненні да Беларусі падрыхтаваў заўвагі адносна праваабарончага кампанента Праекта дакладу.
30.05.2013 Дзяржаўныя ведамствы адпісаліся БАЖ
Мінюст, МУС, Генпракуратура і Следчы камітэт, да якіх ГА «БАЖ» звярталася з нагоды арыштаў Ярашэвіча, Барбарыча і Галко, даслалі пісьмовыя адказы.
29.05.2013 Маці Андрэя Гайдукова – за адкрыты судовы працэс
Працэс паводле крымінальнай справе 23-гадовага аператара "Нафтана", якога вінавацяць у "здрадзе дзяржаве", пройдзе ў Віцебскім абласным судзе. Вольга Гайдукова, яго маці, спадзяецца, што працэс зробяць адкрытым, каб усе маглі даведацца падрабязнасці гэтай справы. Бо абвінавачанні ў шпіянажы звычайнага наваполацкага хлопца шмат каму падаюцца абсурднымі.
29.05.2013 Мінздароўя ад прамога адказу на петыцю ўхіляецца, дэпутаты петыцю ігнаруюць
Салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў атрымаў адказ Міністэрства аховы здароўя на петыцыю аб будаўніцтве ў сталіцы шахцёроў новай паліклінікі. Пад петыцыяй, нагадаем, падпісалася ўжо болей за васемсот чалавек.
29.05.2013 У Слоніме забаранілі Дзень дзяцінства
У школах Слоніма ўсіх сёлетніх выпускнікоў прымусілі паставіць подпісы пад тэкстам, які забараняе адзначаць у горадзе традыцыйнае свята выпускнікоў — Дзень дзяцінства.
29.05.2013 Бабруйчане папросяць Васьковіча напісаць прашэнне аб памілаванні
Бабруйскія грамадскія актывісты непакояцца за палітвязня Яўгена Васьковіча, які надта часта трапляе ў карцар, месяцамі не дасылае ці не атрымлівае лісты. Таму яны вырашылі распачаць своеасаблівую акцыю: даслаць Яўгену як мага болей лістоў з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні.
29.05.2013 Забарону велапрабега пад бел-чырвона-белымі сцягамі абскардзяць у ААН
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на забарону велапрабегу ў падтрымку беларускай нацыянальнай сімволікі.
29.05.2013 Незалежных журналістаў выклікаюць у пракуратуру
Сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч абавязаныя з’явіцца ў смалявіцкую раённую пракуратуру ў чацвер, 30 мая.
29.05.2013 Гомель: работнікі гандлю ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да праваабаронцаў
Зараз у судзе Чыгуначнага раёна слухаецца грамадзянскі зыск прадпрыемства «Дабрабыт», 14 работніц якога пажадалі, каб прафсаюз РЭП прадстаўляў іх інтарэсы ў судзе, і ўступілі ў яго шэрагі. У судзе Савецкага раёна праваабаронца Судаленка бароніць інтарэсы дзевяці прадаўцоў хлебнай крамы, дзе была выяўлена нястача. Таксама звярнуліся па дапамогу прадаўцы Цэнтральнага рынку.
29.05.2013 У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу
Прадпрыемствы Слоніма, прыватныя асобы, прадпрымальнікі пералічалі сродкі на рахунак у філіяле “Беларусбанку” яшчэ ў 2008 годзе. Мінула пяць гадоў. Скульптарам Іванам Міско даўно распрацаваны праект помніка. Аднак ні банк ні райвыканкам не могуць адказаць, якая сума сабраная: рахунак ёсць, а грошай няма.
29.05.2013 Сёння - Міжнародны дзень міратворцаў ААН
Гэты дзень служыць двум мэтам - ушанаваць памяць міратворцаў ААН, якія загінулі ў імя справы свету, і аддаць даніну павагі ўсім мужчынам і жанчынам, якія служылі або служаць у міратворчых кантынгентах ААН.










