Алеся Бяляцкага караюць харчаваннем

31.05.2013 Алеся Бяляцкага караюць харчаваннем

Палітзняволены кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна" Алесь Бяляцкі па-ранейшаму працуе ў Бабруйскай калоніі №2 на вытворчасці. А ўвесь вольны час аддае творчай працы. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, яна атрымала ад мужа ліст, датаваны 23 мая.

Суадказчыкам па зыску гомельскага праваабаронцы выступіць ЦВК

31.05.2013 Суадказчыкам па зыску гомельскага праваабаронцы выступіць ЦВК

30 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка пры разглядзе зыску праваабаронцы Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай казны прыцягнула ў якасці суадказчыка Цэнтральную выбарчую камісію. Чарговае паседжанне пройдзе 4 чэрвеня.

Да Паўла Вінаградава не дапусцілі адваката (дадаецца)

31.05.2013 Да Паўла Вінаградава не дапусцілі адваката (дадаецца)

Да актывіста Паўла Вінаградава, які беспадстаўна ўтрымліваецца ў Маскоўскім РУУСе Менска, супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі адваката, паведаміўшы яму, што Павал не затрыманы, і таму паслугі абаронцы не патрэбныя.

Прызначаны суд па справе Андрэя Гайдукова

31.05.2013 Прызначаны суд па справе Андрэя Гайдукова

Паседжанне адбудзецца 12 чэрвеня ў 10.00 у Віцебскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Галіна Урбановіч.

Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны  мемарыял (фота)

31.05.2013 Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны мемарыял (фота)

Сябры Партыі БНФ сабраліся на ўзлеску каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Тут у 1930-50 гады адбываліся сталінскія расстрэлы мірных грамадзянаў. Мясцовыя ўлады адмаўляюцца паставіць у гэтых мясцінах памятны знак, хаця пра трагічныя падзеі многія тутэйшыя жыхары яшчэ памятаюць і могуць іх засведчыць.

Суд па справе Гайдукова будзе закрытым

31.05.2013 Суд па справе Гайдукова будзе закрытым

Суд па справе Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, будзе закрытым, паведаміў журналістам 30 траўня старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык.

Без свабоды ў беларускіх ВНУ няма еўрапейскай будучыні

31.05.2013 Без свабоды ў беларускіх ВНУ няма еўрапейскай будучыні

Беларусь заявіла аб рашучым намеры ўступіць у Балонскі працэс. Але ва ўладаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх партнёраў рознае разуменне, як гэта мае адбывацца. Дасягнуць кампрамісу ў пытаннях рэфармавання вышэйшай адукацыі магла б дапамагчы ініцыятыва «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі c Беларуссю».

Праваабаронцы просяць старшыню Брэсцкага аблвыканкаму абараніць цыган ад дыскрымінацыі

31.05.2013 Праваабаронцы просяць старшыню Брэсцкага аблвыканкаму абараніць цыган ад дыскрымінацыі

Заяўнікі звяртаюць увагу, што ў газеце «Навіны Палесся» 23 мая надрукаваны артыкул «Цыганы не дрэмлюць – не спіце і вы», які, па меркаванні праваабаронцаў, узбуджае ў чытачоў недавер да асоб цыганскай нацыянальнасці.

31.05.2013 Ігар Аліневіч меў кароткатэрміновае спатканне з бацькамі

Палітвязень Ігар Аліневіч сустрэўся са сваімі бацькамі. Адміністрацыя Наваполацкай калоніі дазволіла яму кароткатэрміновае спатканне. Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага грамадскага актывіста Валянціна Аліневіч.

31.05.2013 Сёння раніцай Павел Вінаградаў ізноў прэвентыўна затрыманы

Грамадскі актывіст, лідар «Змены» Павел Вінаградаў сёння раніцай затрыманы міліцыяй і знаходзіцца ў пастарунку Маскоўскага РУУС. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

Салігорск: Былы зняволены судзіцца з мясцовым РАУС

30.05.2013 Салігорск: Былы зняволены судзіцца з мясцовым РАУС

Ігар Міхнавец адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 горада Івацэвічы. Перад адміністрацыяй калоніі "правініўся" тым, што неаднаразова перадаваў у незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі падрабязнасці "папраўчага працэсу".

ЮНІСЕФ: Мільёны дзяцей з інваліднасцю па-ранейшаму забытыя і «нябачныя»

30.05.2013 ЮНІСЕФ: Мільёны дзяцей з інваліднасцю па-ранейшаму забытыя і «нябачныя»

Выйшаў у свет асноўны штогадовы даклад ЮНІСЕФ «Аб становішчы дзяцей у свеце-2013», прысвечаны праблемам дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. 128 краін свету далучыліся да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Беларусь да гэтага часу не падпісала дакумент.

30.05.2013 Палецкіс: Даклад па Беларусі ў Еўрапарламенце абмяркоўвалі горача, эмацыйна

Абмеркаванне дакладу адбылося 30 траўня на паседжанні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Брусэлі.

30.05.2013 У Эўрапарлямэнце абмеркавалі справаздачу Палецкіса

Абмеркаваньне справаздачы па Беларусі 30 траўня на пасяджэньні Камітэту замежных спраў Эўрапарлямэнту ў Брусэлі было гарачым і эмацыйным. Пра гэта паведаміў БелаПАН аўтар справаздачы Юстас Палецкіс.

Падчас суда высветлілася, што асабістыя рэчы грамадскага актывіста ўжо знішчаны (дакумент)

30.05.2013 Падчас суда высветлілася, што асабістыя рэчы грамадскага актывіста ўжо знішчаны (дакумент)

28 траўня ў Ашмянскім раённым судзе прайшоў разгляд грамадзянскай справы па іску грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча да Ашмянскай рэгіянальнай мытні. Уласевіч патрабаваў вяртання забраных у яго на мытні яшчэ 11 ліпеня 2012 года асабістых рэчаў, сярод якіх былі і друкаваныя матэрыялы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства