17.11.2020 Суд даў 15 сутак хлопцу з інваліднасцю
17 лістапада суддзя Партызанскага раёна Кацярына Чайко прысудзіла 15 сутак Мікіце Лявіцкаму — хлопец мае інваліднасць другой групы.
17.11.2020 Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі.
17.11.2020 Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады
У Ленінскім судзе Магілёва 17 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава.
17.11.2020 Судовы канвеер па адміністрацыйных справах працягваецца ў аўторак, 17 лістапада
У аўторак, 17 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тымі, каго затрымлівалі кропкава.
17.11.2020 Знявага дзяржаўнага сцяга і "хуліганка": суды ў Берасці і Гомелі
17 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Берасця Юрыя Касцюка за знявагу дзяржаўнага сцяга.
16.11.2020 Затрыманні і вобшукі працягваюцца ў панядзелак
У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
16.11.2020 Дзяўчыну асудзілі на 25 сутак: на судзе яна распавяла, што цяжарная
16 лістапада суддзя Фрунзенскага суда Андрэй Млечка асудзіў на 25 сутак адміністрацыйнага арышту мінчанку Вікторыю, затрыманую напярэдадні на плошчы Пераменаў: на судзе яна распавяла, што цяжарная.
16.11.2020 Следчы камітэт: Па падзеях 15 лістапада ў Мінску распачаты крымінальныя справы
Як паведмаляе Следчы каімітэт, Фрунзенскім Мінска раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 15 лістапада ў Мінску.
16.11.2020 У Берасці - новы суд у лістападзе за знявагу дзяржаўнага сцяга
У судзе Ленінскага раёна Берасця 16 лістапада разглядалася крымінальная справа Юрыя Касцюка. Мясцовага жыхара абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу.
16.11.2020 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па факце смерці Рамана Бандарэнкі
Па факце смерці Рамана Бандарэнкі мы патрабуем ад Следчага камітэта і Генеральнай пракуратуры ўзбуджэння крымінальнай справы, а ад органаў унутраных спраў – неадкладнага ўстанаўлення і вышуку асоб, датычных да злачынства.
16.11.2020 Як напісаць скаргу ў Следчы Камітэт наконт арышту грошай ад BY_Help
Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" падрыхтавалі ўзор скаргі.
16.11.2020 “За дзяцей гатовы да любых рэпрэсій”: Алесь Талстыка распавёў пра свае суткі
Алеся Талстыку затрымалі каля дома 14 кастрычніка. Ён прайшоў тыповы для сённяшняга беларуса шлях “з РУУС у Жодзіна” і расказвае, як гэта было.
16.11.2020 Разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту: 16 лістапада
У панядзелак, 16 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту, акія адбыліся па ўсёй Беларусі ў выходныя, а таксама і тых, каго затрымлівалі на ранейшых пікетах і маршах.
15.11.2020 Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада
У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты.
14.11.2020 Палітычны пераслед у суботу 14 лістапада
14 лістапада працягваўся пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.










